ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛА Кандрат Іванавіч (21.9.1794, г. Магілёў — 1874),
бел. ўрач і грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1823). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1820). У 1821—28 працаваў у ваен. шпіталі ў Магілёве, у 1833—68 у Пецярбургу выдаваў мед.газ. «Друг здравия», якая папулярызавала мед. веды і садзейнічала развіццю айч. навукі. Навук. працы пра пахвінныя грыжы і спосаб іх лячэння шляхам аперацыі, па фізіялогіі і паталогіі дзіцячага арганізма, гігіене, дыетэтыцы і курарталогіі.
Тв.:
Монография о радикальном лечении пахомошоночных гриж... СПб., 1837;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУШАВЫ́ Генадзь Уладзіміравіч (н. 24.7.1950, Мінск),
бел. філосаф, грамадскі дзеяч. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1995). Заснавальнік і прэзідэнт Бел. дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» (з 1989). Старшыня Бел.хрысц.-дэмакр. партыі (з 1996). Скончыў БДУ (1972), працаваў у ім. З 1991 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), 1996. Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі Зах. Еўропы і Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалаг. праблемы пазнання, сац. філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Н.Мальбранша» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Bush) Джордж Герберт Уокер (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША),
дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана Ірака ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар.узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЛІ́НСКІ Іван Сямёнавіч (28.1.1903, в. Якубоўка Гомельскага р-на — 10.5.1976),
дзяржаўны дзеячБССР. Скончыў Гомельскі лесатэхн. Ін-т (1936). У 1940—44 старшыня СНКБССР. У 1944—46 1-ы сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У 1948—60 нам. міністра, міністр лясной гаспадаркі, нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР, нач.Гал. ўпраўлення лясной гаспадаркі пры СМБССР. Чл.ЦККП(б)Б у 1940—49, Бюро ЦККП(б)Б у 1940—47. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—47, 1951—55, Вярх. Савета СССР у 1940—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ЦКІ Аляксей Віктаравіч (1841, г. Кірылаў Валагодскай вобл., Расія — 1907),
дзеяч асветы, гісторык. Скончыў С.-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865). З 1879 у Віленскай навуч. акрузе: настаўнік рус. мовы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, нам. папячыцеля акругі. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях педагогікі і нар. асветы. Вывучаў асновы арганізацыі вучобы ў навук. установах піяраў, езуітаў і інш. манаскіх ордэнаў на Беларусі, аналізаваў дзейнасць школ Віцебскай і Магілёўскай губ. у канцы 18 — пач. 19 ст. Стаяў на вялікадзярж. пазіцыях, не прызнаваў самастойнасці бел. нацыі і яе культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Мікалай Аляксеевіч (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950),
савецкі дзярж. і парт.дзеяч. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны. Чл.ЦККПСС з 1939. Чл. Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканоміка СССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв.Ленінградскай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛА́К Мікалай Іванавіч (1822, Залатаношскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — 7.6.1899),
украінскі грамадскі дзеяч, вучоны, педагог. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1843). Вывучаў стараж. акты ў архівах Украіны, гісторыю ўсх. і зах. славян. Адзін з заснавальнікаў Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства, аўтар яго праграмных дакументаў. З 1847 у Пецярбургу, выступаў за стварэнне федэратыўнай слав. рэспублікі, знішчэнне прыгоннага права і саслоўных прывілеяў. Па даносе арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць (1847—50), сасланы ў Перм (1850—55). З 1859 выкладаў у Адэсе, Крыме, на Каўказе. Аўтар прац па гісторыі, матэматыцы, філасофіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫЯ́Н Іван Якаўлевіч (27.4.1913, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.1.1970),
дзеячрэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл.КПЗБ з 1933. У 1935 сакратар падп. Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акр. к-таў КСМЗБ, чл.ЦК КСМЗБ. Дэлегат II (1935) з’езда КПЗБ. У ліст. 1935 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ў 1939 дэп.Нар. сходу. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў партыз. руху на Слонімшчыне, камісар партыз. атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вайны на сав. і гасп. рабоце ў Слоніме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬМАН (Dahlmann) Фрыдрых Крыстаф (13.5.1785, г. Вісмар, Германія — 5.12.1860),
нямецкі гісторык і паліт.дзеяч. Д-р філасофіі (1910). Праф. Кільскага (1812—29), Гётынгенскага (1829—37), Іенскага (1838—42) і Бонскага (з 1842) ун-таў. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі каралеўства Гановер 1833. У рэвалюцыю 1848—49 у Германіі дэп.Франкфурцкага нацыянальнага сходу 1848—49, адзін з лідэраў «малагерманцаў» — прыхільнікаў аб’яднання герм. зямель (без Аўстрыі) пад вяршэнствам Прусіі. Аўтар прац «Крыніцазнаўства нямецкай гісторыі» (1830), «Гісторыя Даніі» (т. 1—3, 1840—43), «Гісторыя Англійскай рэвалюцыі» (1844), «Гісторыя Французскай рэвалюцыі» (1845) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАУ́Д Мухамед (18.7.1908, Кабул — 28.4.1978),
дзяржаўны дзеяч Афганістана. Адукацыю атрымаў у Афганістане і Францыі. У 1946—48, 1949—52 міністр нац. абароны. У 1953—63 прэм’ер-міністр Афганістана. Урад Д. рэфармаваў сістэму школьнай адукацыі, садзейнічаў развіццю афг. прам-сці, умацаванню крэдытна-фін. сістэмы і інш. У ліп. 1973 на чале групы афіцэраў скінуў караля і абвясціў краіну рэспублікай. У 1973—78 прэзідэнт і прэм’ер-міністр Афганістана, адначасова міністр замежных спраў і абароны; намагаўся ліквідаваць перажыткі феадалізму ў афг. грамадстве, наладзіў адносіны з СССР. Забіты ў час Красавіцкай рэвалюцыі 1978.