МА́РШАЛ ((Marshall) Джордж Кэтлет) (31.12.1880, г. Юніянтаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 16.10.1959),
ваенны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат.Ген.арміі (1944). Скончыў Віргінскі ваен. каледж (1901). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба арміі ЗША (1939—45), удзельнік Касабланкскай, Квебекскай, Каірскай, Тэгеранскай (усе 1943), Квебекскай (1944), Крымскай (Ялцінскай) і Берлінскай (Патсдамскай; абедзве 1945) міжнар. канферэнцый. У снеж. 1945 — студз. 1947 спец. прадстаўнік (пасол) прэзідэнта ЗША Г.Трумэна ў Кітаі. У 1947—49 дзярж. сакратар ЗША, ініцыятар праграмы аказання Злучанымі Штатамі эканам. дапамогі пасляваен. Еўропе (гл.Маршала план). У 1950—51 міністр абароны ЗША. Нобелеўская прэмія міру 1953 (разам з А.Швейцэрам).
Літ.:
Ледовский А.М. Миссия Дж.Маршалла в Китай и советско-китайско-американские отношения // Вопр. истории. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЯРО́ЎСКІ (Невіроўскі) Дзмітрый Пятровіч
(1.11.1771, с. Прохараўка Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 2.11.1813),
расійскі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1812). У арміі з 1786. Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91, «польскай кампаніі» 1792—93, задушэння паўстання 1794. У пач. 1812 сфарміраваў з ураджэнцаў Беларусі 27-ю дывізію, на чале якой у жн. вёў ар’ергардныя баі з напалеонаўскімі войскамі на аршанскай і мсціслаўскай дарогах, удзельнічаў у Смаленскай бітве, вызначыўся ў Барадзінскай бітве 1812, баях каля Таруціна, Малаяраслаўца і інш. Яго дывізія, якая панесла вял. страты ў восеньскай кампаніі, папоўнена ў Вільні і вясной 1813 далучылася да Сілезскай арміі. У час Лейпцыгскай бітвы 1813 смяротна паранены. У 1912 перапахаваны на Барадзінскім полі, дзе яму і 27-й дывізіі пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНЬКО́ЎСКІ (Валянцін Антонавіч) (14.4.1904, г. Магілёў — 26.4.1969),
савецкі военачальнік, ген.арміі (1961). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ЦВКБССР (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв.Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1933 на камандных пасадах у ППА. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 1-м Далёкаўсх. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі (Віцебск, Полацк), вайны з Японіяй 1945. Пасля вайны нач. штабоў шэрагу ваен. акруг, з 1961 камандуючы войскамі БВА. З 1964 нам. міністра абароны СССР. Чл.ЦККПБ у 1961—66. Дэп.Вярх. Саветаў СССР з 1958, БССР у 1963—67. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (11.11.1900, в. Казіміраўская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 1981),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв.Арміі з 1919, з 1922 у пагранвойсках АДПУ, у 1938—59 на адказных пасадах у органах МУССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1810—50 у Віцебску. Вырабляла сукны для арміі, з 1816 — тонкія сукны і талесы. Мела 17 ткацкіх станкоў (1814), 6 прадзільніц стаячых, 15 самапрадак (1816—26), 5 ткацкіх станкоў (1831), працавала ад 20 (1823) да 220 (1831) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГО́РТА [лац. cohors (cohortis)],
тактычнае падраздзяленне (360—600 чал.) у армііСтараж. Рыма. Уведзена ў 107 да н.э. Складалася з 3 маніпул. 10 К. аб’ядноўваліся ў легіён. Існавалі К. колькасцю да 1000 чал., якія дзейнічалі самастойна. У пераносным сэнсе — згуртаваная група аднадумцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПТЭНА́РМУС (франц. capitaine d’armes),
службовая асоба малодшага каманднага саставу ў роце, батарэі, эскадроне і інш., якая адказвала за захаванне, улік, выдачу маёмасці, харчавання, зброі і інш. Існавала ў Расіі з пач. 18 ст. да 1917, у Сав.Арміі ў 1918—50-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «АРОЛ».
Дзейнічала ў 1910—15 у Мінску. Мела мех. рухавікі (99 к.с.) і спец. абутковыя машыны. У 1910—13 працавала 160 чал., выпускала каля 800 пар абутку за суткі. У 1-ю сусв. вайну выпускала абутак для рас.арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАРУ́ЧНІК,
1) обер-афіцэрскае званне (чын) у рас.арміі (з 1703), якое прысвойвалася пасля заканчэння ваен. вучылішча. У кавалерыі яму адпавядаў чын карнета, у казацкіх часцях — харунжага. Скасавана ў 1917.
2) Першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў Польшчы, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1812,
наступальная аперацыя рас. войск у ліст. 1812 на завяршальным этапе вайны 1812 з мэтай акружэння і знішчэння напалеонаўскай арміі. Праводзілася арміяй М.І.Кутузава (каля 50 тыс.чал.), 3-й Зах. арміяй П.В.Чычагова (каля 35 тыс.чал.) і 1-ым пях. корпусам П.Х.Вітгенштэйна (каля 40 тыс.чал.). Арміі Кутузава процістаялі гал. сілы Напалеона (каля 30 тыс.чал., а таксама 30—40 тыс.чал. адсталых і небаяздольных). Насупраць арміі Чычагова былі разрозненыя атрады гал.ч. польскіх войск (атрад Ф.К.Касецкага, гарнізон М.Бранікоўскага, 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага; усяго каля 9 тыс.чал.). Корпусу Вітгенштэйна процістаялі франц. карпусы К.Віктора і Ш.Удзіно (каля 25 тыс.чал.). Напалеон прыняў рашэнне перапраўляцца цераз Бярэзіну вышэй ад Барысава, у раёне вёсак Студзёнка і Весялова, пачаў скрытную падрыхтоўку да пераправы і адначасова зрабіў захады па дэзінфармацыі рус. камандавання. Кутузаў памылкова лічыў больш верагодным адступленне Напалеона на Мінск і Слонім і зрабіў адпаведныя загады. У выніку Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі з-пад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася 3-дзённая пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль не прайшлі ўсе баяздольныя часці. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У Бярэзінскай аперацыі 1812 рус. камандаванне не дасягнула ў поўнай меры пастаўленай мэты. Нягледзячы на колькасную перавагу, стратэг. ініцыятыву перад пачаткам аперацыі, выгаднае геагр. размяшчэнне рас. войск, ядро франц.арміі прарвалася з акружэння. Але панесеныя Напалеонам страты (каля 70 тыс.чал.) азначалі немагчымасць далей працягваць вайну. Вынікі Бярэзінскай аперацыі канчаткова вызначылі перамогу Расіі ў вайне.
Літ.:
Гл. пры арт. Вайна 1812.
В.В.Антонаў.
Да арт.Бярэзінская аперацыя 1812. Пераправа цераз Бярэзіну. Лістапад 1812 г. Аўталітаграфія сярэдзіны 19 ст.