цесната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. Уласцівасць цеснага (у 1 знач.). Цесната памяшкання.

2. Адсутнасць вольнага месца, недахоп патрэбнай плошчы, прасторы. Невялікі з двума вокнамі і балкончыкам пакой быў застаўлены рэчамі — ложкамі, шафай, канапай. Але, нягледзячы на цеснату, тут было чыста і прыбрана. Сапрыка. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ша, ‑ы, ж.

1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня. Зямля здаецца лёгкай, бязваж[к]ай, яна ўся дыхае цішай, спакоем. Лынькоў. У ранішняй цішы даволі доўга быў чуваць гул матора. Шчарбатаў.

2. Ціхая, бязветраная пагода. Ветру не было, і ў начной цішы можна было чуць, як плешчацца аб карэнні прыбярэжных дрэў вада ў рэчцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перспекты́ва ж., в разн. знач. перспекти́ва;

у ~ве гэ́та ме́ла і́ншы вы́гляд — в перспекти́ве э́то име́ло ино́й вид;

зако́ны ~вы — зако́ны перспекти́вы;

адсу́тнасць ~вы — отсу́тствие перспекти́вы;

~вы на ўраджа́й — перспекти́вы на урожа́й;

перспекты́ва праве́сці ле́та на мо́ры — перспекти́ва прове́сти ле́то на́ море

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кра1 ’шарош, крыгі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. кра ’тс’, польск. kra, чэш. kra, славац. kra ’тс’. Параўн. крыга (гл.). Прасл. jьkra/bkra. Аднак гэта рэканструкцыя мае ўмоўны характар, бо толькі абмежаваная колькасць славянскіх моў фіксуе даную лексему. Адсутнасць паўднёваславянскіх адпаведнікаў таксама сведчыць супраць рэканструкцыі (параўн. Слаўскі, 3, 42).

Кра2 ’ікра (жаб’я)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ікра 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Змрокадсутнасць святла’. Укр. змрок, змрік ’прыцемак’, польск. zmrok ’час ад захаду сонца да ночы’, славац. zmrk ’змрок’; параўн. макед. дыял. смркне се ’змрачнець’, балг. смрачвам се ’цямнець’. Ц.-слав. съмръкати ’змрачнець’. Прасл. корань mork‑ (гл. марока) у значэнні ’цемната’ даваў дзеяслоў, які мог прыняць прэфікс sъ‑, з польск. запазычана бел. (і ўкр.) форма з ‑ро‑ (параўн. марока, рус. обморок з ‑оро‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дысана́нс

(фр. dissonance, ад лац. dissonans = які па-рознаму гучыць)

1) муз. адначасовае спалучэнне тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання (проціл. кансананс 1);

2) перан. адсутнасць у чым-н. гармоніі, разлад, няўзгодненасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аметабалі́я

(ад а- + гр. metabole = перамена)

адсутнасць метамарфозы, развіццё некаторых ніжэйшых насякомых, пры якім пераход ад маладой фазы да дарослай зводзіцца толькі да росту і скідання старога хітынавага покрыву (лінькі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНТЫФЕРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад анты... + ферамагнетызм),

магнітаўпарадкаваны стан рэчыва, якому ў адсутнасць знешняга магн. поля адпавядае антыпаралельная арыентацыя магн. момантаў суседніх атамаў (іонаў) і нулявая намагнічанасць рэчыва ў цэлым. Выяўлены ў канцы 1920-х г., тэарэтычна абгрунтаваны Л.​Неелем (1932, Францыя) і Л.​Д.​Ландау (1933).

Антыферамагн. структура — сістэма ўстаўленых адна ў адну магн. падрашотак, у вузлах якіх знаходзяцца іоны аднаго віду з аднолькавымі па значэнні і напрамку магнітнымі момантамі. У знешнім магн. полі антыферамагнетыкі слаба намагнічваюцца. Пры т-рах вышэй за Нееля пункт (TN) антыферамагн. парадак разбураецца за кошт цеплавога руху атамаў (іонаў) і антыферамагнетык пераходзіць у парамагн. стан (фазавы пераход 2-га роду), таму пры T=TN тэмпературныя залежнасці магн. успрымальнасці, цеплаёмістасці і інш. маюць анамаліі. На частотах, блізкіх да ўласнай частаты прэцэсіі магн. момантаў падрашотак, назіраецца антыферамагнітны рэзананс.

Літ.:

Преображенский А.А., Бишард Е.Г. Магнитные материалы и элементы. 3 изд. М., 1986.

Р.​М.​Шахлевіч.

т. 1, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ САНА́ЦЫЯ,

неафіцыйная назва групы бел. дзеячаў у Зах. Беларусі. Створана ў сярэдзіне 1929. Лідэры А.​Луцкевіч, Р.​Астроўскі, Я.​Станкевіч, Ф.​Акінчыц. Друкаваны орган — газ. «Наперад». Была выразнікам той часткі крыла нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, што ва ўмовах узмацнення рэпрэсій польскіх улад, а таксама рэпрэсіўнай палітыкі бальшавікоў у БССР адзіна магчымым шляхам культ.-нац. развіцця лічыла пошук кампрамісаў з «санацыйным» урадам Ю.​Пілсудскага, не выключаючы парламенцкіх сродкаў барацьбы. За гэта сярод бел. грамадскасці, што арыентавалася на КПЗБ і Камінтэрн, група атрымала назву «санацыя» (лац. sanatio аздараўленне). Пад арганізац. кіраўніцтвам групы знаходзіліся Т-ва бел. асветы, Бел. навук. т-ва, Бел. дабрачыннае т-ва, Бел. студэнцкі саюз, інш. культ.-асв. і дабрачынныя арг-цыі і суполкі. Адсутнасць адзінства і рознагалоссі сярод лідэраў групы, а таксама імкненні польскіх улад унесці разлад у яе дзейнасць прывялі да канчатковага расколу Беларускай санацыі ў 1934.

У.​Ф.​Ладысеў.

т. 2, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)