лядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Абл. Дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак. На санках, лядзянках — Грамадка дзяцей. Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што і без дап.
Абл. Разбіваць участак зямлі на палосы. Ляшыў Мікіта Жыта, І, як на злосць, яму Валы скрывілі баразну. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мулава́ты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Ілісты. Да самага вечара, пакуль не сцямнела, ныралі мы, але так [ножыка] і не знайшлі. Глыбока на, тым месцы было, і дно мулаватае. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наскле́лы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Які настыў, намёрзся. Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі. Пташнікаў. Насклелы твар абдало знаёмымі пахамі малака, .. каравяку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгляда́ч, ‑гледача, м.
Абл. Той, хто ўпотай наглядае, выглядае каго‑, што‑н. [Аляксей:] — А чалавек на скале мне не спадабаўся. Падглядач. Такі больш небяспечны, чым адкрыты вораг. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Паківаць. Кастусь адмоўна пахітаў галавою. — Не. Я разумею вас, пан Вежа. І я вам удзячны. Але тут справа больш складаная. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўцо́м, прысл.
Абл. У стаячым, вертыкальным становішчы. Асабліва вельмі добрая была каша: паставіш у яе лыжку праўцом — стаіць, паставіш лыжку пад вуглом дзесяць градусаў — стаіць таксама. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́тар, ‑а, м.
Абл. Востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам для праколвання, прапальвання чаго‑н.; швайка. [Сцяпан] пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбазы́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Распусціцца, разленавацца. — Майго [сына] трэба было адразу ізаляваць ад такога ўплыву і асяроддзя... Косця ж, гледзячы на гэтага стылягу, сам разбазыраў. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абл. Вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку. — Я вас заўважыў яшчэ пры месяцы — стрымліваючы смяшок, хмыкнуў носам Коўбец і пачаў рукацца. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)