Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надобрыцу ’на правы бок’ (смарг., Шатал.; ашм., Сцяшк. Сл.). З на (прыназоўнік) і до́брыца (назоўнік у він. скл. адз. л.), апошні хутчэй за ўсё — вынік семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу добры бок ’правы бок’, рус. ’лицо’ ў адрозненне ад ліхі бок ’левы бок’, рус. ’изнанка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́шні ’прыстасаванне насіць корм у хлеў’ (Нік. ЭШ, Хрэст. дыял., ДАБМ, Маш.), ’прыстасаванне насіць за спіной грыбы, ягады і інш.’ (ТС, Круч.). Рус. крошни ’заплечны кош’, балг. крошня ’кош’, серб.-харв. крошгьа ’вялікі кош’, славен. krošnja ’насілкі’. Да *krosnja. Гл. кросна (Бернекер, 1, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́жа ’плата за размен грошай’ (Гарэц., Нас.), укр. ла́жа ’задатак’, ’надбаўка’, польск. laża ’даплата’, ’прыбытак ад размену грошай’. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (Слаўскі, 5, 73), у якой laża < іт. lʼaggio, якое з agio ’выгода’ пры пасрэдніцтве ст.-ням. lage, laže (XVI ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́сень ’месца, закрытае ад сонца’, ’сенцы’. Рус. уладз., цвяр., пск., прыбалт. за́се́нь, серб.-харв. за́сен ’тс’. Ст.-рус. засѣнь ’цяністае месца’ (XVI ст.). Усх.-слав. (а з улікам серб.-харв., магчыма, прасл.) назоўнік з прэфіксальным за і каранёвым сѣнь (гл. сенцы). Значэнне ў далейшым разгалінавалася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парафі́н ’воскападобнае рэчыва, якое здабываецца з нафтапрадуктаў’ (ТСБМ). З рус. парафи́н, якое з ням. Parafin ’тс’. Назва дадзена яго адкрывальнікам К. Райхенбахам (1830) з-за яго нейтральнасці адносна рэактываў. Ад лац. parum ’мала’, affinis ’роднасны’ (Фасмер, 3, 204; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патату́й ’удод, Upupa epops L.’ (Інстр. II) прымыкае да рус. потатуйка ’тс’. Фасмер (3, 343) услед за Гофманам (379) і Гараевым (1901, Дад. 1, 37) дапускае анаматапеічнае паходжанне, параўн. τυτώ γλαυξ ’разнавіднасць савы’ (Гесіхій), літ. tūtuoti ’дудзець’, tutli̯js, tututis ’удод’, новав.-ням. tuten ’дудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пумпы́ська фалькл. ’цыцка’, эўфем. ’палавы орган’: вазьму я быську, ды за пумпыську: а дай, быську, малака! (ушац., Полымя, 2000, 11, 140), рус. смал. пупы́ська ’тс’. Утварэнне з экспрэсіўнай асновай пумп‑, суадноснай з пуп‑, для называння круглых кароткіх прадметаў, параўн. пупы́шка ’мякіш, кончык пальца’ (гл. пупышы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпаве́ня ’лопух’ (воран., Сл. ПЗБ). У выразе: наламаў рэпавеня. Хутчэй за ўсё, гэта форма роднага склону ад *рэпавенне/*рэпавенё < рэпа (гл.), аналагічна як буракавене/буракавенё (ДАБМ, камент., 867) < бурак. Магчыма, такая форма ўтварыліся ў выніку кандэнсацыі састаўной назвы рэпавае націнне (Сцяцко, Афікс. наз., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скварж, сквірж ‘скручаная пятля на нітцы’ (кам., кобр., ЛА, 5), сквырж ‘закрутка на нітках’ (кобр., Ск. нар. мовы), скваржі́ ‘скруткі на прадзенай нітцы’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Хутчэй за ўсё, ад *vьrzti (гл. вярзці), параўн. балг. вържа ‘вязаць, рабіць вузел’, з гіпатэтычнай прыстаўкай *sk(o)‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)