ЖБАНКО́Ў (Расціслаў Георгіевіч) (н. 30.10.1930, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1954). З 1959 у Ін-це фізікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па спектраскапіі вугляводаў, бялкоў, прыродных і сінт. палімераў. Даследаваў і сістэматызаваў спектральныя характарыстыкі асн. стэрэаізамерных форм вугляводаў, выявіў асн. тыпы канфармацыі монацукрыдаў і іх палімераў, распрацаваў комплекс спектраскапічных метадаў тонкага структурнага аналізу розных відаў палімераў.
Тв.:
Физика целлюлозы и ее производных. Мн., 1983 (разам з П.В.Казловым);
Внутри- и межмолекулярные взаимодействия в углеводах. Мн., 1988 (разам з В.П.Пановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖИЗНЬ ПРОВИ́НЦИИ»,
грамадска-палітычная, эканам. і літ. газета. Выходзіла з 11(24).4 да 18(31).5.1907 у Мінску штодзённа на рус. мове. Рэдактар І.М.Глоба-Міхайленка. Прадаўжала праграму забароненай газ.«Голос провинции». Ацэньвалася цэнзурай як газета «апазіцыйнага кірунку... са схільнасцю да чыста рэвалюцыйных выхадак». З пазіцый, блізкіх да меншавізму, асвятляла рабочы і сацыяліст. рух. У памфлетах і вершах-пародыях выкрывала лідэраў чарнасоценных партый, іх мясц. орган «Минское слово», палітыку царызму. Змяшчала інфармацыю пра падзеі ў горадзе. Прызнавала нац. самастойнасць беларусаў, крытыкавала шавіністычную палітыку царызму і польскай буржуазіі ў Беларусі. Праграму «Ж.п.» прадаўжала газета «Окраина».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК (Расціслаў Афанасьевіч) (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ, картограф. Праф. (1989). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкан геагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Тв.:
Экономическая картография. Мн., 1973 (разам з В.Я.Крышчановічам);
Полевая практика по топографии с основами геодезии. Мн., 1987 (разам з Б.А.Мядзведзевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЎЦЕВЫ ГРЫБ, воўчы грыб (Tylopilus felleus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі расце ў лясах. Вельмі падобны да баравіка, адрозніваецца ружовым колерам гіменафора і горкім смакам мякаці. Неядомы. можа выклікаць атручэнне. Выкарыстоўваецца як жаўцягонны сродак (адсюль назва).
Шапка дыям. 3—8 см, пукатая, сухая, бураватая або бурая. Мякаць мяккая, белая, на зломе ружовая, без асаблівага паху. Гіменафор прырослы або выемчаты, трубачкі белыя, потым брудна-шаравата-ружовыя. Ножка падоўжана-клубнепадобная або цыліндрычная, суцэльная, уверсе з яўна бачным чорна-бурым сеткавым малюнкам. Споры верацёнападобнападоўжаныя, гладкія, светла-ружавата-бураватыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ЛІКАЎ (Пётр Георгіевіч) (вер. 1910, с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1934), курсы партактыву пры ЦКВКП(б) (1937). З кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт.к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КЛ(б)Б. У жн. 1941 у акупіраваным Брэсце Ж. (падп.псеўд.Пятроў) — ініцыятар стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб’ядноўваў 7 падп. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і закатавалі ў турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРБА́ (Янка) (сапр.Івашын Іван Якаўлевіч; 30.4.1881, в. Купніна, цяпер у межах г. Чашнікі Віцебскай вобл. — 7.1.1964),
бел.паэт. Скончыў Глухаўскі настаўніцкі ін-т (1909). Настаўнічаў на Украіне і ў Беларусі. З 1902 друкаваў этнагр. нарысы ў газ. «Витебские губернские ведомости». Першы верш на бел. мове «На беразе Дзвіны» апубл. ў 1909 у «Нашай ніве». У лепшых вершах зб. «Заранкі» (1924), «Ясныя шляхі» (1959) — лірызм, нар.-песенныя матывы, некаторыя залішне рацыяналістычныя. Для дзяцей напісаў кнігі «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖУРНА́Л ПРИКЛАДНО́Й СПЕКТРОСКОПИ́И»,
міжнародны штомесячны навук. часопіс. Выдаецца Нац.АНБеларусі з 1964 у Мінску на рус. мове. З 1965 перавыдаецца ў Нью-Йорку на англ. мове («Journal of Applied Spectroscopy»). Асн.навук. кірункі: фіз. асновы і металы атамнага і малекулярнага спектральнага аналізу; нелінейная оптыка і лазеры; спектраскапія рассейвальнага асяроддзя і цвёрдых цел; спектраскапія газаў і плазмы; спектральная апаратура і метады вымярэнняў; матэм. метады і выкарыстанне ЭВМ у спектраскапіі. Гал. рэдактары: Б.І.Сцяпанаў (1964—87), В.С.Буракоў (з 1988), Г.П.Гурыновіч (з 1992), М.А.Барысевіч (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВІ́ЦА, тарпатына, тэрпенцін,
смала, якая вылучаецца пры падсочцы або пашкоджанні дрэў іглічных парод (хвоя, кедр, елка, піхта, лістоўніца).
Ж. светлая, празрыстая вязкая вадкасць. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў эфіры, абс. спірце, ацэтоне. Мае 35—38% шкіпінару і 62—65% смаляных кіслот. На паветры загусае, змяняе колер да цёмна-бурага і крышталізуецца ў выніку акіслення і выпарэння шкіпінару (прамысл. Ж. мае 16—20% шкіпінару). Здабываюць рэгулярнай падсочкай хвоі (выхад Ж. ў сярэднім 1—1,1 кг/год). Выкарыстоўваюць як сыравіну для атрымання шкіпінару і каніфолі. На Беларусі хваёвую Ж. перапрацоўвае Барысаўскае акц.т-ва «Лесахімік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІБЕ́Р ((Gilibert) Жан Эмануэль) (21.6.1741, г. Ліён, Францыя — 2.9.1814),
французскі і бел. натураліст, хірург і анатам. Д-р медыцыны (1763). Скончыў ун-т у г. Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). У 1775—81 арганізаваў і кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэміяй. Заснавальнік акушэрскай і вет. школ у Гродне, клінічнага шпіталя (1775—81), бат. сада. У 1781—83 праф. натуральнай гісторыі мед. ф-та Гал. школы ВКЛ (пазней Віленскі ун-т), дзе заснаваў бат. сад. З 1783 у Францыі. Навук. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІН (Павел Андрэевіч) (18.3.1913, с. Вараб’ёўка Варонежскай вобл., Расія — 6.2.1987),
расійскі ваенны гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1968), ген.-лейт. (1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1946). У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у бітве пад Масквой, вызваленні Беларусі. З 1958 нам.гал. рэдактара «Военно-исторического журнала», з 1964 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1966 нач. Ін-та ваен. гісторыі Мін-ва абароны СССР. Асн. працы: «Гібель напалеонаўскай арміі ў Расіі» (1968), «Фельдмаршал М.І.Кугузаў» (3-е выд., 1987), «Айчынная вайна 1812 г.» (3-е выд., 1988) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1982.