1) старажытная назва Усх. Грузіі (наз.таксама Іверыя). Сустракаецца ў ант. і візант. гісторыкаў. На мяжы 4—3 ст. да н.э. на тэр. І. ўзнікла дзяржава (царства) са сталіцай у г. Мцхета. Асн. масу жыхароў складалі сяляне-абшчыннікі, на цяжкіх работах і ў палацавай гаспадарцы выкарыстоўвалася праца рабоў (пераважна ваеннапалонных). У гарадах развіваліся рамёствы і гандаль, грэч. і арамейская пісьменнасць. І. дасягнула росквіту пры цару Фарсмане II (2 ст.). З 4 ст. развіваліся раннефеад. адносіны. З 337 хрысціянства стала дзярж. рэлігіяй. У канцы 4 ст. І. трапіла пад панаванне Сасанідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЭА́ЛЬНЫХ ТЫ́ПАЎ ТЭО́РЫЯ,
сістэма паняццяў, якая ўвасабляе пэўны аспект сац. рэальнасці ў лагічна несупярэчлівай, рацыянальнай, індывідуалізаванай форме. Распрацавана ням. сацыёлагам М.Веберам, які лічыў, што І.т.т. не з’яўляецца адэкватным узнаўленнем рэчаіснасці, але выражае яе істотныя ўзаемасувязі і тэндэнцыі развіцця. Лагічная пабудова тэорыі ажыццяўляецца шляхам мысленнага давядзення пэўных элементаў сац. рэальнасці да іх «поўнага выражэння» пры дапамозе інтэгравання дыскрэтна існуючых з’яў у «адзіным вобразе». Такімі, напр., з’яўляюцца сканструяваныя Веберам ідэальна-тыповыя мадэлі сац. дзеяння: мэтарацыянальнае, каштоўнасна-рацыянальнае, афектыўнае, традыцыйнае, а таксама тры мадэлі ўлады: традыцыйная, легальная (дэмакратычная), харызматычная. І.т.т. стварае логіка-тэарэт. і метадалагічныя перадумовы для навук., перш за ўсё сацыялагічнага пранікнення ў сутнасць сац. працэсаў і з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ ВОЕ́ННО-РЕВОЛЮЦИО́ННОГО КОМИТЕ́ТА III А́РМИИ»,
газета. Выдавалася з ліст. 1917 да лют. 1918 у Полацку на рус. мове 5—6 разоў на тыдзень. У снеж. 1917 — студз. 1918 выходзіла пад назвамі; «Известия армейского Совета солдатских депутатов III армии», «Известия армейского Совета солдатских депутатов III армии и Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». Як выданне бальшавіцкага кірунку прапагандавала дэкрэты 2-га Усерас. з’езда Саветаў, ухваляла Кастр. падзеі, друкавала загады і распараджэнні ВРК, рэзалюцыі салдацкіх і рабочых сходаў, а таксама лісты ў падтрымку новай улады. Асвятляла дзейнасць вайсковых арг-цый і з’ездаў. Асуджала дзейнасць Бел. рады як «контррэвалюцыйную», апраўдвала разгон Усебел. з’езда 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЦЦА-ТЫНТА (ад італьян. mezzo сярэдні + tinto афарбаваны, таніраваны),
«чорная манера», від заглыбленай гравюры, у якім паверхні металічнай (часцей меднай) дошкі мех. або хім. спосабам надаецца шурпатасць (зярністасць), каб пры друкаванні атрымаць роўны чорны фон. Малюнак робіцца іголкай або алоўкам. Часткі дошкі, якія адпавядаюць светлым месцам малюнка, выскрабаюць, выпрасоўваюць, паліруюць, што стварае паступовыя пераходы ад ценю да святла. Гравюры М.-т. вылучаюцца глыбінёй і аксаміцістасцю тону, багаццем і тонкасцю святлоценявых эфектаў. Выкарыстоўваецца таксама для каляровага друку. Тэхніка М.-т. вынайдзена ў сярэдзіне 18 ст.ням. майстрам Л.Зігенам. У 18 — пач. 19 ст. была пашырана для рэпрадуцыравання карцін. Выкарыстоўваецца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРАЛІЗА́ЦЫЯ ВОД,
1) агульная канцэнтрацыя мінер. рэчываў (солей) у прыродных водах. Выражаецца ў грамах на літр або ў праміле (%₀). Залежыць ад геахім. і геафіз. асаблівасцей тэр. вадазбору, літалагічнага складу ваданосных пластоў, кліматычных умоў і антрапагенных фактараў. З павелічэннем сухасці клімату павышаюцца М.в. і ўдзельная колькасць натрыю, сульфатаў і хларыдаў, памяншаецца ўдзельная колькасць кальцыю і карбанатаў. Паводле М.в. адрозніваюць воды прэсныя (да 1 г/л) і мінералізаваныя (больш за 1 г/л). Гл.таксамаМінеральныя воды.
2) Перавышэнне звычайнай канцэнтрацыі солей у прыродных водах пад уплывам прыродных або антрапагенных прычын (засаленне вод); від хімічнага забруджвання вод (пераважна паверхневых). Як і засаленне глебы, прычыняе гасп. і экалагічную шкоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́МАНТ СІ́ЛЫ,
фізічная велічыня, якая характарызуе вярчальны эфект сілы пры ўздзеянні яе на цвёрдае цела; адно з асн. паняццяў механікі.
Адрозніваюць М.с. адносна цэнтра (полюса) і адносна восі. М.с. адносна цэнтра O выражаецца вектарным здабыткам
, дзе — радыус-вектар, праведзены з цэнтра O у пункт прыкладання сілы . М.с. адносна восі z — скалярная велічыня, роўная праекцыі на z вектара , вызначанага адносна любога пункта восі z. Калі сістэма сіл мае раўнадзейную, яе момант адносна полюса роўны геам. суме момантаў складальных сіл, адносна восі — алг. суме адпаведных праекцый момантаў гэтых сіл. Адзінка М.с. ў СІ — ньютан-метр. Гл.таксамаВярчальны момант, Вярчальны рух.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЛЯ-ПРО́ДАЖ,
у цывільным праве адзін з найб. пашыраных дагавораў, паводле якога адзін бок (прадавец) абавязваецца перадаць рэч (тавар) ва ўласнасць другому боку (пакупніку), а пакупнік — прыняць гэту маёмасць і заплаціць за яе пэўную грашовую суму. Дагавор К.-п. адносіцца да ліку платных дагавораў, прадметам якіх з’яўляюцца рэчы (маёмасць). У адпаведнасці з цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадметам К.-п. могуць быць таксама маёмасныя правы. Асобымі відамі дагавораў К.-п. з’яўляюцца дагаворы пастаўкі, кантрактацыі, забеспячэння энергетычнымі і інш. рэсурсамі, продажу нерухомасці і інш. Парадак заключэння дагавораў К.-п., іх формы, абавязкі бакоў і іх адказнасць за выкананне ўмоў гэтых здзелак рэгулююцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАТЫ́Ў (франц. locomotive ад лац. loco moveo зрушваю з месца),
самаходная цягавая машына для перамяшчэння па рэйкавым пуці цягнікоў або асобных вагонаў; частка чыг.рухомага саставу.
Бываюць з эл. рухавіком (электравоз), дызелем (цеплавоз, матавоз), газавай турбінай (газатурбавоз), паравой машынай (паравоз) і камбінаваныя (напр., дызель-электравоз). Функцыі Л. выконваюць таксама маторныя вагоны ў складзе дызель-паяздоў, аўтаматрысы. Адрозніваюць Л. магістральныя, манеўровыя, прамысловыя, у т.л. тыя, што працуюць на кар’ерах, у рудніках, на ўнутрызаводскіх пуцях і інш.
Лакаматывы: 1 — першы лакаматыў (створаны англійскім вынаходнікам Р.Трэвіцікам у 1804); 2 — «лакамашына» (першы Паравоз на дзяржаўнай чыгунцы Англіі, пабудаваны ў 1825); 3 — пасажырскі паравоз (1915, Расія); 4 — цеплавоз ТЭ-3 (СССР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДСКНЕ́ХТЫ (ням. Landsknecht ад Land зямля, краіна + Knecht парабак, салдат),
нямецкая наёмная пяхота 15—17 ст., якая прыходзіла на службу з уласнай зброяй (алебардамі, аркебузамі, мячамі, доўгімі пікамі). З’явіліся ў Швабіі (Паўд. Германія), арганізацыйна і структурна аформіліся пры герм. імператару Максіміляне I у час італьян. войнаў 1494—1559. З 16 ст. былі таксама ў арміях Францыі, Аўстрыі, Іспаніі, ВКЛ і інш.еўрап. дзяржаў. У баі дзейнічалі пераважна падраздзяленнямі па 500 чал. адной чатырохвугольнай калонай, клінам або трохвугольнікам. Страцілі значэнне пасля Трыццацігадовай вайны 1618—48 з утварэннем у еўрап. краінах пастаянных нац. армій. У л-ры Л. часам называюць замежных наёмнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА (Таццяна Карнееўна) (15.8.1891, в. Азершчына Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 22.3.1980),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар-аматар. Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Працавала ў калгасе, загадвала сельскай б-кай, навучала спевам у сярэдняй школе на радзіме. На аснове сямейнага гурту Лапаціных арганізавала і ў 1936—54 узначальвала Азершчынскі нар. хор — адзін з лепшых бел.самадз. калектываў. Пры яе ўдзеле ў хоры створаны найб. папулярныя песні «Наша сяло», «Кучаравая вішня», «Дождж ідзе», «Падзяка». «Прыязджайце да нас у калгас», «Дняпро», «За Азершчынай палі залатыя», а таксама песня Л. «Марфута».
Літ.:
Есакоў А., Смольскі Б. Калгасны хор сяла Азершчына Мн., 1953;