многавяко́вы, -ая, -ае.

Які існуе на працягу многіх вякоў.

М. дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многагало́ссе, -я, н.

1. Адначасовае гарманічнае гучанне некалькіх, многіх галасоў (спец.).

2. Несуладны шум, які ўтвараецца мноствам галасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многагало́сы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да многагалосся (у 1 знач.).

М. песенны лад.

2. Які складаецца з многіх галасоў, якія бязладна гучаць.

М. шум натоўпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаметро́вы, -ая, -ае.

Працягласцю на многа метраў.

Многаметровая сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многамільё́нны, -ая, -ае.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў.

М. даход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многанацыяна́льны, -ая, -ае.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей.

Многанацыянальная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многасеры́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

М. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многастано́чны, -ая, -ае.

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́нны, -ая, -ае.

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступе́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́ньчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступе́ньчатасць, -і, ж.