Нама́ґір ’набакір, набок’, на мигер ’тс’ (ТС), намагірыць ’адзець набакір’ (там жа). Відаць, набакір, пераробленае пад уплывам магерка ’валяная з воўны шапка’ (гл.), што ад венг. magyar ’венгр’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рап (нарой) ’дробны, пушысты снег, які скрыпіць пад палазамі’ (Нас.), на́раплівы: наропливая дорога ’дарога, пакрытая такім снегам’ (там жа). Да гукапераймальнага poni, што перадае скрып снегу, гл. карын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ^тварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́йніца ’эпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нася́дваць ’псавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акаму‑ лятар ’страціў зарад’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукшы́н1 ’збан з ручкай’ (Бяльк.). Да каушын з асіміляцыяй зычных.

Кукшы́н2 ’кукса, род жаночай прычоскі’ (Мат. Маг.). Да куклай (гл.) і пад уплывам кукшын© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэйбус ’тоўсты гультай’ (полац., Нар. лекс.) запазычана з польск. łobus, łobuz ’свавольнік, пракуда, гарэза’, варшаўск. ’гультай, лодар’. Дыфтонг ‑эй‑ выклікаць! экспрэсіяй або пад уплывам падобнай лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуцю́к ’качаня’ (Дразд.), вутюкы́ ’качаняты’ (стол., Жыв. сл.). Ад ву́ця, адносна суфіксацыі гл. Грынавецкене і інш., Балто-слав. сб., 381; Мартынаў, Деривация, 31 (пад уплывам балтыйскага ‑(i)ukas.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арыента́цыя. У сучаснай форме замацавалася пад рускім уплывам; раней зафіксавана форма оръентацыя, якая адлюстроўвае, магчыма, польскі ўплыў (Яруш.). Крыніцай слова, аформленага на славянскі лад, з’яўляецца франц. orientation ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валакі́да ’той, хто марудна робіць што-небудзь’ (Арх. Бяльк.). Параўн. ст.-рус. волокида ’валакіта’ (Фасмер, 1, 342). Магчыма, з валакіта з азванчэннем т (ці не пад уплывам валанда?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)