мнагале́тні, -яя, -яе (спец.).

Які жыве шмат гадоў (пра травы).

Мнагалетнія расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагале́цце, -я, н. (уст.).

Абвяшчэнне слоў «многая лета» ў час царкоўнага набажэнства як пажаданне доўгага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагалю́дны, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю людзей.

М. сход.

|| наз. мнагалю́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагаме́сны, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю месцаў для пасажыраў, гледачоў і пад.

М. самалёт.

Мнагамесная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагаму́жжа, -а, н.

Знаходжанне жанчыны ў шлюбе адначасова з некалькімі мужчынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагапо́лле, -я, н.

Сістэма севазвароту, у які ўключана 7—8 і больш палёў.

|| прым. мнагапо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасі́льны, -ая, -ае.

Які мае вялікую магутнасць (пра маторы, машыны, механізмы).

М. трактар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасло́ўе, -я, н.

Збыткоўнасць слоў, няўменне коратка выказваць думкі.

Нуднае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасло́ўны, -ая, -ае.

Якому ўласціва збыткоўнасць слоў.

Мнагаслоўнае апавяданне.

|| наз. мнагасло́ўнасць, -і, ж.