зрэ́б’е, ‑я, н.
1. Грубая кастрывая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
2. Палатно з такой кудзелі. Час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. // Адзенне з такога палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубое зрэб’е. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязбо́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які не прызнае, адмаўляе бога, не верыць у яго існаванне; атэіст. Казалі, што.. [Ян] бязродны і бязбожнік. Не ходзіць у касцёл. Пестрак.
2. Уст., лаянк., пагард. Пра несумленнага, нахабнага чалавека. [Павал:] — Хоць ты і бацюшка, але я не пабаюся сказаць табе ў вочы — бязбожнік ты, мяцежнік. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рыя, ‑і, ж.
1. Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.
2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.
•••
Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.
Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
[Лац. curia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да лодка (у 1 знач.).
2. звычайна мн. (ло́дачкі, ‑чак). Род адкрытых жаночых туфляў без раменьчыкаў і шнуркоў. Не адпускаючы рукі Сяргея, .. [Ліна], як матылёк, пырхала каля яго ў чаканні новага танца, ад нецярплівасці прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засілі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Злавіць у сіло. Засіліць птушку.
2. Павесіць. — Цару і ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з’елі б або на горкай асіне засілілі б. Сабаленка.
3. Абл. Зачэрпнуць. Махорка, нагнуўшыся, засіліў жменяй ваду і плюхнуў сабе на шчокі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасказа́ць, ‑скажу, ‑скажаш, ‑скажа; зак., што.
Сказаць недагаворанае; выказаць што‑н. да канца; дагаварыць. Адчуваючы, што яна самае важнае ўжо асмелілася сказаць, .. [Ірынка] павышае голас да самых высокіх нот і перамагае сваю нерашучасць дасказаць усё да канца. Чорны. Рыгор не даў гаспадару дасказаць, рашуча не згадзіўшыся з яго прымірэнчымі ліберальнымі дарадамі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́яцца, дзеецца; незак.
Разм. Рабіцца, адбывацца. Афіцэр паківаў пальцам Лукашу, які выйшаў з хаты, каб пацікавіцца, што дзеецца на яго двары. Сабаленка. Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаным прасторамі Палесся тонах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́шна, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць духаты дзе‑н. У падвале стала яшчэ больш горача і душна. Карпаў. У паветры пахла гарэлымі анучамі, гаркаватым дымам. Было душна, як у печы. Бядуля. // каму. Пра адчуванне духаты кім‑н. Пасля чаю зрабілася душна. Валатовіч зняў пінжак, павесіў яго на спінку крэсла. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каняня́ і канянё, ‑няці; мн. ‑няці, ‑нят; н.
Разм.
1. Пра маларослага непрыгляднага каня. — Канянё было ў мяне хоць дужае, але гультаяватае — ідзе сабе памалу і, хоць ты зарэж яго, не пабяжыць. Бядуля. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў на двары нейкае малое заморанае каняня. Дамашэвіч.
2. Тое, што і жарабя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)