шчаслі́ўчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шчаслівец. Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасці ў гэтыя школы, пераважная ж большасць маладых людзей застаецца па-за парогам школы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Вывезці (вывозіць) за мяжу што‑н. (тавары, капітал). Экспартаваць машыны. □ У 73 краіны свету экспартуюць свае выданні беларускія паліграфісты. «Полымя».

[Ад лац. exportare — вывозіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядло́вец, ‑лоўцу, м.

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі. За дарогай адразу кусцікі, хвойкі, ядловец. Быкаў. Ядловец быў повен чорных ягад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўздаго́н прысл. разм. (перакладаецца пры дапамозе прыстаўкі nach- у спалучэнні з адпаведным дзеясловам):

пусці́цца за кім-н. наўздаго́н j-m nchjagen, j-m nchsetzen;

кры́кнуць каму-н. наўздаго́н j-m nchrufen* [hinterhr rfen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вужа́ка ж. Schlnge f -, -n;

ядаві́тая вужа́ка Gftschlange f;

акуля́рная вужа́ка Brllenschlange f;

хі́тры як вужа́ка lstig wie ine Schlnge;

слі́зкі як вужа́ка alglatt;

прыгрэ́ць вужа́ку за па́зухай ine Schlnge am Bsen nähren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кулі́са ж.

1. тэх. Kulsse f -, -n, Schlife f -, -n;

2. Kulsse f;

паса́дка кулі́самі Kulssenpflanzung f -, -en;

3. звычайна мн. тэатр. Kulsse f -, -n;

за кулі́самі hnter den Kulssen; перан. im Gehimen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

змага́цца

1. (біцца, ваяваць) kämpfen vi (за што-н. für, um A), rngen* vi (um A); (супраць чаго-н. ggen A, mit D);

2. спарт. wtteifern неаддз. vi, wttstreiten* аддз. vi (толькі inf)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

артыле́рыя ж. Artillere f -, -r¦en;

цытадэ́льная артыле́рыя Fstungsartillerie f;

супрацьта́нкавая артыле́рыя Pnzerabwehrartillerie f, Pkartillerie f;

зені́тная артыле́рыя (скар. ЗА) Flkartillerie f (скар. Flak-Artl.);

дальнабо́йная артыле́рыя Frnkampfartillerie f;

артыле́рыя буйно́га калі́бру schwre Artillere

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Зад. Рус., укр., балг., макед. зад, польск., в.-луж., чэш. zad ’тс’, славен. zad прыслоўе ’назад, ззаду’, серб.-харв. за̑д ’задняя частка цела’, балг., макед. (прысл., прыназ.) зад ’ззаду, услед за’. Ст.-слав. зади (прысл.) ’ззаду, назад’. Ст.-рус., ст.-бел. задъ ’задняя частка, задні бок розных прадметаў’. Прасл. zadъ. Праабражэнскі (1, 240) расчляняе за‑дъ (як пере‑дъ), параўн. над‑ъ, по‑дъ. Відэман, BB, 30, 222; Мейе, RÉS, 9, 127; Шанскі, 2, З, 27; БЕР, 1, 584–585; Махэк₂, 708; Покарны, 1, 452. Фасмер (2, 73), які схіляецца да гэтага пункту гледжання, дае і супастаўленні з авест. zadah грэч. χόδανος ’зад’, арм. jet ’хвост’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымчасо́вы ‘зроблены за невялікі прамежак часу’ (Нас.), ‘часовы, да часу’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Яруш., Вруб.), тымчасо́ва ‘часова’ (Байк. і Некр.), тым‑часо́во ‘тс’ (Скарбы). Утвораны ад спалучэння тым часам ‘тс’, ‘на пэўны час’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), тым часом ‘тс’ (ТС), гл. тым, часам, час, паводле Карскага (2–3, 75), можа спрашчацца да тымча́с ‘тады’. Беларуска-ўкраінска-польская ізалекса: укр. тимча́сом (як), польск. tymczasem, ст.-польск. temczasem ‘менавіта ў гэты час, калі што-небудзь іншае адбываецца’, ‘зараз’, ‘аднак’, ‘нягледзячы на’ (Борысь, 659). Паводле Віткоўскага (Słownik, 185), рус. тем часом ‘у той час’ (1731 г.) запазычана з польскай мовы, хутчэй за ўсё, праз беларускую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)