Разду́жжа ’пярэдняя і задняя папярочка воза’ (Касп.), ’дуга, якая злучае ў санях побачні’ (Бяльк.), рус. дыял. разду́жье ’сагнутае ў дугу маладое дрэва, прымацаванае да саней’. Ад дуга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разнара́дка ’размеркаванне каго-, чаго-небудзь у планавым парадку’, ’распараджэнне аб такім размеркаванні’ (ТСБМ). З рус. разнаря́дка ’дакумент, распараджэнне аб выкананні якой-небудзь працы або аб адпраўцы чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разура́тнічаць, разура́тываць, разура́тывацца ’сваволіць, распуснічаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж разура́тны ’непаслухмяны’, ’бойкі, разбітны’, ’распусны’ (Ян.). Запазычана з рус. развра́тничать ’распуснічаць’. Параўн. розвора́тні, розвора́тны ’бязладны’ (ТС) з поўнагалоссем (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ндзіць ’гаварыць без патрэбы’, ’плесці абы-што’ (Сл. Гродз.). Няясна. Ад трындзець > рындзець > рындзіць. ? укр. закарпац. ри́ндза ’страўнік цяляці’ ? ст.-бел. рендзикъ, рендик ? рус. дыял. ры́ндик ’здаравяк, маладзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́вот ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Укр. ревіт, славацк. revot ’шум, роў’. Магчыма, бязафікснае ўтварэнне ад *рэвата́ць (параўн. рус. наўг. ревотать ’іржаць’), мадэль як рагатацьрогат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дзіна ’сетка ў масцы ад пчол’ (Рам., 8). Рус. ре́день ’рэдкая тканіна’, польск. rzędzina ’тс’, серб., харв. редина ’тс’, славацк. riedina ’рэдкі лес’. Прасл. *rědina. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапо́ліць ’рагатаць’ (Мат. Гом.). Да сапці, сапець (гл.), відаць, праз прамежкавы назоўнік з суф. ‑оля*саполя. Да семантыкі параўн. аднакаранёвае рус. дыял. сопе́нить ’моцна крычаць, гарлапаніць; плакаць, галасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саргу́ч ’адростак у выглядзе прадаўгаватых валікаў у свінні пад падбародкам’ (Скарбы). Да серга (гл.). Параўн. рус. серга, серьга ’завушніца; почапка’, таксама ’скурыстыя адросткі пад шыяй у свінні, казы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус. социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц. socialisme < лац. sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ске́моцень ‘моцны мароз’ (ТС). Да *скеміць ‘сціснуць, шчыпаць’, параўн. укр. скемі́ти ‘калоць, ныць, балець’, рус. скоми́ть ‘балець, ныць, шчаміць’, роднасным да аскома і шчаміць (гл.). Параўн. скем (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)