наркотык, які атрымліваюць са смалы жаночага суквецця інд. канапель. Належыць да групы галюцынагенаў. Пры ўвядзенні ў арганізм чалавека выклікае парушэнні функцый ц. н. с., суправаджаецца галюцынацыямі і інш. змяненнямі псіхічнай дзейнасці. Выкарыстанне, захоўванне гашышу і развядзенне інд. канапель у большасці краін і на Беларусі забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭНО́ІД (ад лац. catena ланцуг + eidos выгляд),
паверхня, утвораная вярчэннем ланцуговай лініі. Належыць да мінімальных паверхняў (сярод усіх паверхняў, абмежаваных зададзенай крывой, маюць найменшую плошчу). Форму К. набывае мыльная плёнка, «нацягнутая» на 2 драцяныя кругі, плоскасці якіх перпендыкулярныя да лініі, што злучае іх цэнтры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬЁРКА, Маёрка (Mallorca),
востраў у Міжземным м., найбольшы з Балеарскіх астравоў. Належыць Іспаніі. Пл. 3640 км². Пераважаюць узгорыстыя раўніны, на ПнЗ — горы выш. да 1445 м. Паўн.-ўсх. і паўд.-зах. берагі расчлянёны буйнымі бухтамі. Міжземнаморскія ландшафты. Вырошчваюць цытрусавыя, вінаград, алівы. Рыбалоўства. Курорты (Пальма і інш.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЬЮ-ЙОРК ТАЙМС»
(«New York Times»),
штодзённая газета ЗША. Выходзіць з 1851 у Нью-Йорку. Належыць да найб. уплывовых і інфармаваных газет ЗША. Фармальна лічыцца незалежнай. Выражае інтарэсы ліберальна настроеных колаў паўн.-ўсх. штатаў. Тыраж (1999) — 1 млн.экз. Мае замежныя выданні ў Парыжы і Ліме (Перу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧО́РНЫ БОР»,
каменны метэарыт, які ўпаў у 1965 (паводле некаторых крыніц у 1936) каля в.Чорны Бор Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Знойдзены 2 кавалкі па 4 кг кожны. Належыць да хандрытаў. 2 абломкі ў калекцыі метэарытаў Рас.АН, 1 зберагаецца ў Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі.