Дзейнічалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў Мінску. Мелі газавыя і паравыя рухавікі, лакамабіль, паравыя катлы. На з-дзе купца Авербаха (дзейнічаў у 1897—1914) у 1898 працавала 47 чал., выпушчана тэракотавых вырабаў на 2,8 тыс.руб., ганчарных на 25 тыс.руб., кафлі на 22,5 тыс.руб. На з-дзе купца Поляка (дзейнічаў з 1883 як з-д кафлянай пліткі) у 1895 працавала 67 чал., выпушчана кафлі, тэракотавых аздабленняў і вогнетрывалай цэглы на 25,1 тыс.руб.Гл. таксама Мінскі фарфоравы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАРТ (Вячаслаў Андрэевіч) (н. 28.3. 1924, в. Шулякі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі 1982. Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1991 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актынамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мочаспускання.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания: (Нейрогенный мочевой пузырь). Мн., 1970 (разам з М.Я.Саўчанкам);
История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг.Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 15.4. 1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1991). Скончыў Мінскімед.ін-т (1961). З 1961 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1971 заг. аддзела). Навук. працы па анкалогіі, анкамарфалогіі. Увёў паняцце «пухліннае поле» і абгрунтаваў мэтазгоднасць «эканомных» аператыўных умяшанняў, адэкватных ступені распаўсюджвання пухліннага працэсу.
Тв.:
О морфогенезе рака шейки матки // Вопр. онкологии. 1979. Т. 25, № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Янка) (Іван Данілавіч; 25.5.1917, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 3.7.1969),
бел.паэт. Скончыў Мінскіпед.ін-т (1940). У Вял.Айч. вайну сувязны партыз. брыгады імя Кірава Мінскай вобл. Настаўнічаў у Дзяржынску, Мар’інай Горцы, Асіповіцкім р-не, працаваў у выд-ве «Народная асвета». Друкаваўся з 1936. Аўтар зб-каў вершаў «Мера любві» (1958), «Позні паром» (1967). Паэзія Н. грунтуецца на жыццёвай канкрэтнасці, знітавана з чалавекам працы, прасякнута любоўю да роднай зямлі і прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЦКІ (Леанід Захаравіч) (н., 9.9.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1988). Скончыў Мінскімед.ін-т (1961). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па інфарм. тэхналогіях для аператыўнай дыягностыкі на аснове персанальных камп’ютэраў, метадах бескампрэсійнай ацэнкі артэрыяльнага ціску, неінвазійным гемадынамічным маніторынгу, медыкаментознай тэрапіі хворых с кардыягенным шокам і гіпертанічным крызам. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт);
Инфаркт миокарда: Диагностика и лечение. Мн., 1999 (разам з У.У.Мірончыкам, І.Л.Паланецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА (Маіна Пятроўна) (н. 29.4.1929, в. Падмішнёўе Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскімед.ін-т (1953) і працавала ў ім у 1959—97. Навук. працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеактыўных элементаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей.
Тв.:
Калий-40 в органах больных острым лейкозом // Актуальные проблемы теоретической и клинической медицины. Мн., 1973;
Лейкозы у детей. Мн., 1981;
Руководство по гематологическим болезням у детей. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (26.8.1916, в. Балгавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1957),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мінскіарх.-буд. тэхнікум (1934), Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Сцяпным фронце. Камандзір дэсантна-паромнай пераправы маёр Р. вызначыўся 28.9—6.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне г. Крамянчуг (Украіна), дзе пад агнём праціўніка забяспечыў бесперапынную пераправу войск арміі. Пасля вайны да 1956 у Сав. арміі. У в. Папоўцы Капыльскага р-на пастаўлены бюст Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕНМА́Н (Барыс Міхайлавіч) (5.2.1928, Мінск — 1998),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1969), праф. (1976). Скончыў Мінскімед.ін-т (1950). У 1956—92 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па патагенет. механізмах, клінічных праявах і спосабах функцыян. дыягностыкі пашкоджанняў сардэчна-сасудзістай сістэмы ў хворых пры дыфтэрыйнай і шкарлятынавай інтаксікацыі, пытаннях біяхім. фармакалогіі.
Тв.:
Некоторые актуальные вопросы патогенеза дифтерии // Некоторые вопросы патологии детского возраста. Мн., 1967;
Роль серотонина в патогенезе дифтерийной токсико- инфекции (к проблеме механизмов дифтерийного бактерионосительства) // Здравоохранение Белоруссии. 1978. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІЦЯ́НСКАЯ (Аляксандра Аляксандраўна) (н. 1.12.1921, г. Бугульма, Татарстан, Расія),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і імуналогіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1984). Скончыла Мінскімед.ін-т (1948). У 1948—88 у Бел.НДІ пералівання крыві (з 1974 кіраўнік аддзела). Навук. працы па метадах дыягностыкі і лячэнні хвароб крыві, імунатэрапіі лейкозаў і анемій, распрацоўцы імунастымулявальных прэпаратаў.
Тв.:
Электрофорез клеток крови в норме и патологии. Мн., 1974 (разам з С.С.Харамоненка);
Иммуностимулирующие свойства эритрофосфатида — нового лечебного препарата (у сааўт.) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35, №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́К (Іван Міхайлавіч) (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электронна-выліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком);
Технические средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разам з У.П.Лугоўскім).