ВЯРЭ́ЙСКІ (Георгій Сямёнавіч) (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962),
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар.мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (19.9.1934, с. Вялешына 1-е Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 24.4.1992),
бел. графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1966). У 1972—90 працаваў у выд-ве «Беларусь» (з 1980 гал.мастак). Аформіў кнігі: «Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі» (1978), «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» і «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абедзве 1982; усе разам з М.Ганчаровым); «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ДЗІНА (Вольга Уладзіміраўна) (н. 20.6.1945, Мінск),
бел.мастакдэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). З 1997 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Сярод твораў: габелены «Нацюрморт з пэндзлямі» (1976), «Беларуская песня» (1977), «Натхненне» (1980), «Мінск» (1983), «Інтэр’ер» (1988), «Зёлкі» (1994), «Пакаянне» (1996); жакардавая тканіна «Стары і новы Мінск» для рэстарана «Мінск» у Патсдаме (Германія, 1977) і інш. Выканала габелены-заслоны для Палаца культуры ў г. Бярдзічаў, (Украіна, 1985, з В.Крываблоцкай) і Палаца рэспублікі ў Мінску (1997, з В.Крывашэевай). У работах гармонія ліній, рытмаў і колераў спалучаецца з лірызмам, багатай вобразнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦЭ́НКА (Людміла Іванаўна) (н. 10.3.1956, в. Усадзішча Ленінградскай вобл.),
бел.мастакдэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працуе на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. Сярод твораў: у тэхніках размалёўкі па шоўку — заслоны для Палацаў культуры ў Наваполацку і Чашніках (1980), 2 пано «Беларускія пейзажы» (1985) для музея Ф.Скарыны ў Лондане, батыку — «Маленькі прынц» (1984), «Францыск Скарына» (1986), габелену — трыпціх «Расліны» (1980), «Лянок мой» (1983), «Кветкі ў праталінах» (1985), серыя «Беларускія краявіды» (1987), «Дрэва і ралля» (1997) і інш. Работы вылучаюцца багаццем святлоценявых кантрастаў, эмацыянальнай выразнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ГЕЛЬ (Адольф Самойлавіч) (н. 3.6.1915, Вена),
бел.мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Аўтар тэматычных карцін «Ідуць на фронт» (1943), «Кастусь Каліноўскі» (1958, з Р.Кудрэвіч), «Восеньскі роздум» (1982), «Партызанам Беларусі прысвячаецца» (1984, з Кудрэвіч), «Дзеці вайны» (1985), пейзажаў «Вясна ў Вязынцы» (1985), «Тут быў млын» (1988), «Восень у Лошыцы» (1995), нацюрмортаў «Півоні» (1963), «Вясновы» (1992), «Сланечнікі» (1995), партрэтаў «Калгасны пастух» (1960), «Італьянка» (1994), «На яснай паляне» (1996) і інш. Творы адметныя трывалай кампазіцыйнай пабудовай, дакладнасцю малюнка і тыпажу, дынамікай колеру.
латышскі жывапісец і графік, адзін з заснавальнікаў лат.Рэаліст. мастацтва. Акад. (1868), праф. (1870) Пецярбургскай АМ. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). У 1863—71 жыў у Парыжы. Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1873). Працаваў пераважна ў гіст. і быт. жанрах («Хворае дзіця», 1869; «Сцэна з Варфаламееўскай ночы», 1870; «Папаўся!», 1875). Адзін з першых як прафесійны мастак звярнуўся да ўласна лат. тэматыкі («Латышскі батрак за абедам», 1863, і інш.). Пісаў партрэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Ларыса Нічыпараўна) (н. 8.8.1933, Мінск),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1966), дац. (1979). Скончыла БДУ (1955). У 1956—68 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1973—82 у БДУ (1968—72 у Нью-Йорку, 1982—88 у Аўстрыі). Друкуецца з 1964. Даследуе творчасць М.Багдановіча, Я.Коласа, К.Чорнага, Я.Брыля, сучасную прозу, традыцыі стараж.рус. і бел. л-р, пытанні тэксталогіі. Аўтар манаграфіі «Янка Брыль — мастак» (1968). Складальнік хрэстаматыі «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979, з Л.Кароткай), метадычнага дапаможніка «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982, з Кароткай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНА́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка аргоскага цара Акрысія, якому прадказалі смерць ад рукі ўнука. Акрысій зняволіў прыгажуню Д. ў падзямелле, куды ніхто не мог увайсці. Аднак Зеўс трапіў да Д. ў выглядзе залатога дажджу і яна нарадзіла Персея. Паводле загаду бацькі Д. з сынам скінулі ў мора ў абабітай цвікамі скрыні. Іх выратаваў Дыктыс, рыбак з в-ва Серыфос. Пазней Д. з сынам вярнуліся на радзіму, дзе Персей незнарок забіў дзеда кінутым дыскам. Вобраз Д. шырока адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (творы вазапісу, пампейскія фрэскі, карціны Л.Лота, А.Карэджа, Рэмбранта, Тыцыяна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАВА (Ірына Мікалаеўна) (н. 10.9.1951, г. Гомель),
бел.мастакдэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў тэхніцы габелену. Асн. работы (усе з мужам А.Двараніным). трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1986—87), дыптых «Мой горад», «Маё Палессе» (1988—90) для аэрапорта, «Музыка» (1990—91), «Песня» (1991—93), «Музыка і тэатр» (1994) для муз. і маст.-навук. установы, «Песня пра зубра» (1995) для абл.драм.т-ра — усе ў Гомелі, «Кветкавая кампазіцыя» (1996) і інш. Творчая манера адметная вытанчанасцю кампазіцыі, эмацыянальнай выразнасцю, паэт. светаўспрыманнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Юрый Альфрэдавіч) (н. 11.1.1962, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел.мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў для радыётэхн. каледжа і сувораўскага вучылішча (абодва 1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Распрацоўвае тэмы «Бабы» і «Чашы»: «Чаша-аб’ект», «Чаша, знойдзеная ў лесе», «Чаша-вытока», «Чаша цёплая», «Чаша з прывідам» і інш. (усе 1990-я г.). У работах асобныя пластычныя вобразы ўключае ў вял. паліфанічную прастору, выкарыстоўваючы эфекты колерааптычныя, унутр. свячэння, піктаграмы, геаметрызм. Аформіў спектакль «Цудоўная дудка» ў Гродзенскім т-ры лялек (1988).