традыцыйныя ганчарныя вырабы 15—20 ст. з г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Як цэнтр ганчарнага рамяства Мір вядомы з 15 ст. Выраблялі на ганчарным крузе гаршковую кафлю, якая ў канцы 15 ст. трансфармавалася ў місачную (гл.Мірская кафля). Адначасова развівалася вытв-сцьбыт. керамічнага посуду з ангобнай размалёўкай і штампаваным арнаментам (з 17 ст. існаваў ганчарны цэх). Асабліва пашырылася ганчарства ў канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі чарнаглянцавы, гартаваны (рабы, абварны), светлагліняны паліваны посуд (гаршкі, глякі, збанкі, міскі, слоікі, цёрлы, спарышы, бабачнікі), утылітарна-маст. вырабы (вазы, вазоны, попельніцы, упрыгожаныя лепкай, фігурныя пасудзіны ў выглядзе львоў, мядзведзяў, бараноў), дзіцячыя цацкі. Посуд вызначаецца простымі выразнымі формамі, падкрэсленымі палівай зялёнага ці карычневага колераў, гладкімі і хвалістымі паяскамі белага ангобу на плечуках. Чарнаглянцавыя вырабы аздаблялі дэкорам у выглядзе рамбічнай сеткі. З 1980-х г. промысел не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газе́ль1
(перс. gazal, ад ар. ghazāl)
вершаваная форма ў лірычнай паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая складаецца з двухрадкоўяў (не больш як 12) з пастаяннай рыфмай на канцы кожнага з іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Апі́кур ’гультай, абібок’ (Жд.). Параўн. літ.apìkula ’гультаі’ (зборны назоўнік); субстытуцыя р замест л на канцы слова магла адбыцца ў слове, маючым экспрэсіўнае значэнне. Нельга выключыць сувязь з імем грэчаскага філосафа Эпікура (параўн. эпікурэец), якое магло адлюстравацца з пачатковым а‑ замест э‑, як у адукацыя, і польскім націскам на перадапошнім складзе. Параўн. яшчэ пікара ’гульня тыпу гарадкі’ (Янк. Мат.), літ.apikuras (Чэкман, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арфагра́фія. Пад рускім уплывам гэта форма замацавана ў 1933 (Шакун, Гісторыя, 292). Да гэтага ў практыцы выкарыстоўваўся тэрмін у польскім афармленні: ортографія (Красней, Лекс. і грам., 19). У канцы XVI — пачатку XVII ст. ст.-бел.орѳографія (Зізаній). Недакладна КЭСРЯ, 302, аб французскім паходжанні рус.орфография ў XVIII ст. Фасмер (3, 154 без даты) указвае на грэчаскую крыніцу (ὀρθογραφία ’правільнае пісьмо’) пры ўздзеянні лацінскага націску.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сута́на ’верхняе адзенне каталіцкага святара’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Цых.). З польск.sutan(n)a ’тс’, запазычанага ў канцы XV ст. з італ.sotanna ’спадніца, ніжняе адзенне’ ад sotto ’пад’, магчыма, праз франц.soutane ’раса’, першапачаткова ’доўгае адзенне з вузкімі рукавамі’, на якое зверху апраналі іншае (Брукнер, 527; Длугаш-Курчабова, 477). Ст.-бел.сутана ’тс’ (1686 г.) з польск.sutana ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przelewać się
przelewa|ć się
незак.
1. пералівацца;
2. пралівацца;
u nich się nie przelewać się — у іх лішняга няма, яны маюць абмежаваныя магчымасці; яны ледзь зводзяць канцы з канцамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНА́ФЕМА (ад грэч. anathēma пракляцце),
царкоўнае пракляцце; найвышэйшая кара ў хрысціянстве, звязвалася з адлучэннем ад царквы асоб, якія адвяргаюць ці скажаюць асновы веравучэння і не выказваюць жадання пакаяцца ў гэтым. Устаноўлена з часу Халкідонскага ўсяленскага сабора (451). Абвяшчаецца на царк. саборах, а таксама ў храмах падчас богаслужэння (напр., у канцы 1-га тыдня Вялікага посту ў правасл. царкве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНС-О-МЕ́ДАЎ (ĽAnse au Meadow),
паселішча нарвежскіх вікінгаў на в-ве Ньюфаўндленд, адзінае вядомае ў Паўн. Амерыцы. Верагодна, пабудавана ў канцы 10 ст., калі, паводле скандынаўскіх сагаў, нарвежцы на чале з Лейвам Эрыксанам абследавалі ўзбярэжжа Амерыкі на З ад Грэнландыі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў, сцены якіх выкладзены з торфу, кузня з кавалкамі балотнай руды, жал. цвікі, прасліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎСКІ КАФЛЯ́НЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў на Беларусі ў 1873—1914 у в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. Вырабляў кафлю, тэракоту, паліву. У 1895 былі 2 конныя рухавікі. У 1898 працавалі 59, у 1913 — 38 рабочых. У канцы 19 ст. ўзнікла акц. кампанія «Аляксандраўскія кафляныя заводы» з новымі з-дамі ў Аляксандраўцы і Прапойску (цяпер г. Слаўгарад).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТЭ́Я (польск. basteja),
земляны насып або 2-яруснае мураванае збудаванне, паўкруглае ці падковападобнае ў плане; элемент абарончага сярэдневяковага ўмацавання. Выступала за лінію сцен крэпасці і фланкіравала агнём падыходы да іх. Пераходная форма ад вежы да бастыёна. Бастэі існавалі ў канцы 15—16 ст. і прызначаліся для размяшчэння артылерыі. На Беларусі вядомы ў Мядзельскім і Геранёнскім (Іўеўскі р-н) замках.