ЛЕЛЮШЭ́НКА Дзмітрый Данілавіч (2.11.1901, с. Новакузняцоўка Зернаградскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 20.7.1987),
савецкі военачальнік. Ген. арміі (1959). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945), Герой Чэхаславакіі (1970). У арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1949). З 1925 у кав. часцях, потым у бранятанк. войсках. Удзельнік паходу сав. войск у Зах. Беларусь (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір механіз. і стралк. карпусоў, з кастр. 1941 камандуючы 5, 30, 1, 3-йгв., з 1944—4-йтанк. арміямі. З 1945 на камандных пасадах у Сав. Арміі. У 1960—64 старшыня ЦК ДТСААФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЗЛЕР Аляксандр Піліпавіч (4.10.1923, Масква — 12.7.1977),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946). Дырыжор у вайск. часцях Бел. і Маскоўскай ваен. акруг. З 1951 дырыжор, з 1959 нач. аркестра штаба БВА, з 1968 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар аранжыровак для духавога арк. твораў муз. класікі (у т. л. 6-я сімфонія і 2-я ч. 5-й сімфоніі П.Чайкоўскага, 40-я сімфонія В.А.Моцарта, фінал 9-й сімфоніі «З Новага свету» А.Дворжака), бел. кампазітараў (сюіта з балета «Мара» Я.Глебава, музыка А.Багатырова да драмы М.Лермантава «Маскарад»), арыгінальных п’ес (маршаў, вальсаў, песень і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАГРА́ДСКАЯ АБАРО́НА 1919.
Адбывалася ў маі—ліст. 1919 у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22. Сав. войскі 7-й і 15-й армій Зах. фронту (каманд. Дз.М.Надзёжны, потым У.М.Гіціс) пры падтрымцы Балт. флоту (А.П.Зеляной) задушылі антыбальшавіцкае паўстанне на фартах Красная Горка і Шэры Конь (чэрв. 1919), адбілі 2 наступленні (май—жн. і вер.—кастр.) арміі белай гвардыі ген. М.М.Юдзеніча, якая пры падтрымцы войск Эстоніі, Фінляндыі і брыт. флоту імкнулася авалодаць г. Петраград (асн. ўдар з тэр. Эстоніі) і ў кастр. выйшла на блізкія подступы да горада. Потым сав. войскі перайшлі ў контрнаступленне, да канца ліст. адкінулі войскі Юдзеніча ў Эстонію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КА (польск. pika ад франц. pique), дзіда,
колючая халодная зброя, якая з часоў старажытнасці была на ўзбраенні пяхоты і кавалерыі; разнавіднасць доўгага кап’я. Складалася з трох- або чатырохграннага стальнога ляза (наканечніка) і дрэўка; даўж. 3,3 м (даўж. наканечніка 12 см) і маса 3—4 кг. У пяхоце выкарыстоўваліся да 2-йпал. 18 ст., у некат. кав. часцях большасці краін — да 1-йсусв. вайны, у шэрагу краін — да 1930-х г. У кавалерыі Чырв. Арміі П. была на ўзбраенні да 1931.
Да арт.Піка: 1 — еўрапейская, каля 1700; 2 — шылападобная чатырохгранная, Швейцарыя або Германія, 15 ст.; 3 — абардажная, Іспанія, 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЯ́НКА Міхаіл Уладзіміравіч (21.2.1859—24.1.1924),
расійскі паліт. дзеяч, адзін з лідэраў акцябрыстаў. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. Буйны памешчык Екацярынаслаўскай губ., дзе ў 1900—06 узначальваў губ. земскую ўправу. У 1906—07 чл.Дзярж. савета. Дэп., з 1911 старшыня 3—4-йДзярж. дум (1907—17). Падтрымліваў палітыку П.А.Сталыпіна. У гады 1-йсусв. вайны блакіраваўся з кадэтамі; быў праціўнікам Р.Я.Распуціна. У час Лют. рэвалюцыі 1917 узначаліў Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917, пераканаў цара Мікалая II адрачыся ад прастола. У час грамадз. вайны знаходзіўся пры арміі ген. А.І.Дзянікіна. У 1920 эмігрыраваў у Югаславію. Аўтар мемуараў («Крушэнне імперыі», 2-е выд. 1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ХАНА,
рака ў Валагодскай вобл. Расіі, левая састаўляючая р.Паўн. Дзвіна. Даўж. 558 км, пл.бас. 50,3 тыс.км². Выцякае з воз. Кубенскае, сцёк з якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. Цячэ пераважна па раўніннай мясцовасці. У верхнім цячэнні звілістая, у сярэднім парожыстая, шмат перакатаў. Асн. прытокі: Волагда, Лежа (справа), Уфцюга (злева). Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да 2-йпал.крас. — 1-йпал. мая. Разводдзе з крас. да сярэдзіны ліпеня. Сярэдні расход вады каля в. Калікіна 442 м³/с. Суднаходная (летам бываюць перапынкі з-за малаводдзя). Сплаўная. Уваходзіць у Паўночна-Дзвінскую водную сістэму. На С. гарады Сокал, Тоцьма, Вялікі Усцюг. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЭ́НТ, Тарант (лац. Tarentum, грэч. Taras),
старажытнагрэчаская калонія ў Італіі на беразе Тарэнцкага заліва (цяпер г. Таранта). Засн. каля 700 да н.э.дарыйцамі. Першапачаткова ў Т. кіравалі цары, у 2-йпал. 6 ст. да н.э. тут усталявалася тыранія, з пач. 5 ст. да н.э. — рабаўладальніцкая дэмакратыя. Росквіту дасягнуў у 1-йпал. 4 ст. да н.э., быў буйным гандл.-рамесным цэнтрам. У вайне з Рымам 282—272 да н.э. пацярпеў паражэнне. У 2-ю Пунічную вайну быў на баку Ганібала. У 209 да н.э. зноў падпарадкаваны Рыму. Каля 125 да н.э. на тэр. Т. заснавана рым. калонія Нептунія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНШ (польск. czynsz ад лац. census перапіс),
1) у Зах. Еўропе ў перыяд феадалізму натуральныя і грашовыя плацяжы феад.-залежнага насельніцтва (пераважна сялян) зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй на чыншавым праве. 2) Грашовая рэнта ў Беларусі і Літве ў 15—1-йпал. 19 ст., адна з асн. форм феад. зямельнай рэнты — аброку. Ч. узнік з развіццём таварна-грашовых адносін як асн. форма рэнты ў 16—18 ст. пераважна на У Беларусі. Быў асн. павіннасцю чыншавых сялян, асадных, кунічных і аброчных сялян. Як дадатковую павіннасць Ч. плацілі і інш.феад.-залежныя сяляне. У 1-йпал. 19 ст. называўся грашовым аброкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус.лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.
Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар.ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых.яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ён, яна, яно ’асабовы займеннік 3‑й ас. Укр.він, вона, воно, рус.он, она, оно, ст.-рус.онъ, она, оно, балг.он, она, оно, серб.-харв.о̏н, о̀на, о̀но, славен.òn, óna, óno, польск.on, ona, ono, чэш.on, ona, ono, в.-луж.won, wona, wono. Ётацыя пачатку беларускіх форм пад уплывам ускосных склонаў (ён — яго) (Карскі, 1, 304–305). Іншыя індаеўрапейскія паралелі: літ.añs ’тс’, ст.-іран.ana‑ ’гэты’ і інш. (ESSJ, 2, 529–533).