кіраўні́цтва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. кіраваць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, чым можна і патрэбна кіравацца. Марксізм — не догма, а кіраўніцтва да дзеяння.

3. зб. Кіраўнікі. Кіраўніцтва калгаса. Кіраўніцтва завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзы́ньканне і дзі́ньканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дзынкаць, дзінькаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гэты звон не быў падобны ні на звон патэльні аб прыпечак, ні па дзынканне конскіх цугляў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарахце́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. тарахцець (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Ідзе Вайцех і не чуе ён ні тарахцення колаў, ні таго, што ў кустах заліваюцца салаўі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалахце́нне, ‑я. н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шалахцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішыні, што панавала цяпер у пакоі, было чуваць шалахценне паперы — тоўстай скрэпкаю Бялькевіч змацоўваў шырокія сінія аркушы зводак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалпата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалпатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Грамчэй і весялей трубіць.. [Пракоп] носам, больш лагодна прыслухоўваецца да шалпатання прусакоў у шчылінах, да шлёпання кропель з акна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Недзе на ўскраіне сядзібы пачулася няўпэўненае шчоўканне салаўя. Стаховіч. Пачуўшы шчоўканне затвора, невядомы рэзка спыніўся і ўзняў рукі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́ўніца ’лазня’ (віц., маг., мін., Яшк.), ст.-рус. мовня, мовьня, мовьница, мовница ’тс’ (X ст.), якія ад дзеяслова шматразовага дзеяння мывати < мыти. Да мыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыве́ц ’той, хто плавае’ (ТСБМ). Да прасл. *plyvati ’перасоўвацца па паверхні вады, плывучы па ёй’ — дзеяслова шматразовага дзеяння ад *ply‑nǫ‑ti < *pluii ’плыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кадаверы́н

(ад лац. cadaver = труп)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць моцнага атрутнага дзеяння, якая ўзнікае ў працэсе гніення бялковых цел., напр. мяса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́тар

(ад лац. regulare = уладкоўваць)

1) прыбор для рэгулявання дзеяння машыны, механізма;

2) перан. тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)