кні́жнік, ‑а, м.
1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.
2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загі́б, ‑у, м.
1. Адхіленне або паварот убок. Загіб ракі. □ Лагодным загібам павярнула направа .. пясчаная дарога. Пестрак.
2. перан. Адхіленне ад правільнай лініі паводзін, дзейнасці. Левы загіб. □ — Памылачка правага характару, дый загіб з заскокам у вас. Гурскі.
3. Загнутае месца. У загібах .. [пілоткі] — дзве іголкі: адна з чорнай ніткай, другая з белай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе дзейнасці; недастаткова энергічны, пасіўны. Бяздзейны чалавек. // Не звязаны з якой‑н. дзейнасцю або заняткам. Бяздзейнае сядзенне дома. □ Дочкі нават спрабавалі прымірыць бацьку з маці. Але гэта азначала, што яму [Арлоўскаму] трэба было кінуць любімую работу, родныя Мышкавічы, дзе адбываліся вялікія пераўтварэнні, і зноў пачаць бяздзейнае жыццё. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслядо́ўнік, ‑а, м.
Той, хто прытрымліваецца чыіх‑н. поглядаў, якога‑н. вучэння і кіруецца імі ў сваёй дзейнасці; той, хто бярэ прыклад з каго‑н. Паслядоўнікі Аляксея Стаханава. □ Апавяданні Я. Коласа і яго паслядоўнікаў прасякнуты пафасам узвелічэння чалавека працы. Пшыркоў. У Сярмяжкі безліч паслядоўнікаў, свой багаты вопыт ён ахвотна перадае другім. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгра́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шмат, многа граней. Шматгранны камень. Шматгранная калона.
2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Камуністычная партыя Беларусі лічыць сваю дзейнасць састаўной часткай шматграннай дзейнасці КПСС. «Маладосць». Талент Максіма Багдановіча быў шматгранны і ўсебаковы. Клімковіч. Уплыў рабочых калектываў на жыццё школы шматгранны і вельмі карысны. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́п
(ад стэрэа- + -тып)
1) палігр. металічная пласціна, на якой дакладна перадаецца друкарскі набор і якая служыць для друкавання шматтыражных выданняў;
2) фізіял. форма цэласнай дзейнасці вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу вышэйшых жывёл і чалавека, якая выражаецца ў фіксіраваным парадку ажыццяўлення імі ўмоўнарэфлекторнай дзейнасці;
3) перан. нязменны ўзор, шаблон.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыэтыламі́н
(ад ды- + этыл + аміны)
бясколернае лятучае рэчыва з аміячным пахам; выкарыстоўваецца як стымулятар сардэчнай дзейнасці, для атрымання паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрамарке́тынг
(ад мікра + маркетынг)
арганізацыя дзейнасці прадпрыемства, накіраваная на стварэнне арыентаванай на рынак вытворчасці і збыту тавараў, якія задавальняюць патрэбы пакупнікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галюцына́цыя
(лац. hallucinatio = трызненне)
падман зроку, слыху або нюху ў выніку расстройства дзейнасці мозга, уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
псарыя́з
(н.-лац. psoriasis, ад гр. psoriao = пакутую на хваробу скуры)
хранічнае захворванне скуры, выкліканае парушэннем дзейнасці нервовай сістэмы; лускаваты лішай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)