1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца.Колас.// Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.
2.узнач.вык.Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай.Галавач.
•••
Грэшным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́раткаікаро́тка,
1.Прысл.да кароткі (у 1, 2 і 3 знач.). Заве сябе хлапчук Не Якаў, а Якоб. Каротка падстрыгае лоб.Корбан.Коратка бліснула полымя, і дрэва пераламалася.Мележ.Ленін гаварыў не толькі каротка, але і проста.Гурскі.
2.безас.узнач.вык. Не хапае, малавата. Дзе каротка там і рвецца.Прыказка.
•••
Коратка кажучы (пабочн.) — у агульных рысах, без дэталізацыі (гаварыць, расказваць).
Ці доўга ці кораткагл. доўга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́рава, прысл.
Разм.
1. Добра, умела, па-майстэрску. Зроблена здорава.
2. Вельмі моцна. — І здорава ж бухаюць [гарматы] — ціха прамовіў Раман і сам сабе паківаў галавою.Колас.Асабліва здорава, зусім па-хатняму, пахла ў зямлянцы цыбуля.Брыль.
3.узнач.вык. Вельмі, надзвычай добра. — Ох, і здорава ж! Глядзіш, а ў цябе ад захаплення аж дух займае.Ракітны.— Вось гэта здорава! — не вытрымаў Рухавіты. — Значыць, самі рашылі змагацца са сваім злом?Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́рамна, прысл.
1. Брыдка, няёмка. Не бядуй, мая старая, Сёння сорамна ліць слёзы.Тарас.— Сорамна адракацца ад старых сяброў, Крон.Шыцік.
2.безас.узнач.вык., звычайнакаму. Пра пачуццё сораму, што адчувае хто‑н. — А мне перад людзьмі сорамна, каб мой сын на казённых харчах вучыўся.Пальчэўскі.Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант [Даміра] не здолеў стрымаць сябе.Асіпенка.
•••
Сорамна сказацьгл. сказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́лю, прысл.
1. Колькі хочацца, удосталь. Нагнуўся Андрэй і напіўся ўволю крынічнай вады.Якімовіч.У цырку Вараны быў у жанглёра... Уволю еў аўса, не знаў на працы зморы.Корбан.Насмяяўшыся ўволю, студэнты .. павалілі ў актавую залу.Карпюк.
2. Многа, у поўным дастатку. Людзі шчыты пастаўлялі на полі, каб затрымаць вас [снягі], Мець вільгаці ўволю.Лужанін.//узнач.вык. Многа, даволі. У хаце дастатак завёўся: хлеба і грошай уволю.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжкава́та,
1.Прысл.да цяжкаваты.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць невялікіх цяжкасцей, перашкод, замінак для каго‑н. у якой‑н. справе, у якім‑н. становішчы. [Якім:] — А што я ў тым атрадзе зрабіў такога? .. Адно толькі цяжкавата было ісці праз праклятыя балоты.Машара.[Валера:] — Можна спачатку на пасадкі [ісці], потым пустку адолець, і напрамкі. Але гэта, мажліва, і цяжкавата табе: лыжкі там няма.Савіцкі.Цяжкавата было спачатку і гаспадарыць [у камуне].Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяп, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым‑н. цвёрдым (пры сячэнні).
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цяпаць —цяпнуць. Цяп за руку.
•••
Цяп-ляп — ужываецца для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы, справы; абы-як. — Скаргі працоўных павінны разглядацца неадкладна, — безапеляцыйна адрэзаў Шпунцік. — Вядома, вядома, — згадзіўся старшыня, — але разглядаць іх трэба не па прынцыпу цяп-ляп, а на ўсю глыбіню.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шась, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння шуму падзення чаго‑н. сыпкага, сухога. Шась, шась, шась... Шорхае жоўты пясок, сыплецца і сыплецца зверху, як дождж.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаснуць. Мальвіна грукнула дзвярыма Ды бураю ў камору шась!Колас.І раптам — шась! — аднекуль з вышыні сыплецца снежны пыл.Краўчанка.Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прысцяжнога каня і пагнаўся за хлопцам.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)