Пардо́н ’прабачце, даруйце’ (ТСБМ), ’адпачынак” (мардуеся бес пардону дзень пры дні) (Мат. Гом.). Праз польск. pardon або рус. пардо́н ’тс’ з франц. pardon ’дараванне’ (параўн. Фасмер, 3, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паспо́раваць ’прыспешваць’ (навагр., Сл. ПЗБ). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) ад прыметніка sporъ > ц.-слав. споръ ’багаты, пышны’, рус. спорый, укр. спбрий ’хуткі’, бел. спорны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́лак ’задняя частка галавы’ (гом., Мат. Гом.). Рус. поты́лок ’удар па патыліцы’; пск., цвяр. ’патыліца, карак у скаціны’, серб.-харв. по̀тиљак ’патыліца’. Прасл. архаізм роtуlъкъ. Да тыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плацда́рм ’мясцовасць, на якой разгортваецца ваенная аперацыя’ (ТСБМ). З рус. плацдарм (у пач. XVIII ст. яшчэ пласдарм), якое з франц. place dʼarmes пад уплывам плац (Фасмер, 3, 276).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёсь — пра выліванне — ’пяюх!’, пра плясканне (у ладкі) (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. рус. плесь! — для абазначэння хуткага руху (ад плескать), смал. выдра плесь хвостом, польск. plusk! ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правале́нны ’акаянны, пракляты, надта скупы’ (Шат.), параўн. рус. перм. прова́льный (человек) ’акаянны, прапашчы чалавек’. Да праваліць < валіць. Параўн. семантыку прапашчы < пасці, падаць, а таксама праклён каб ты праваліўся!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праздра́віць ’павіншаваць’, ’вылаяць’ (Юрч.), праздраўляць ’віншаваць’ (Мат. Маг.; ветк., Мат. Гом.). Вуснае запазычанне народнага рус. проздравить ’павіншаваць’ < поздравить, апошняе запазычана з ц.-слав. (Фасмер, 3, 303). Гл. здаровы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапасня́ ’вельмі многа’ (Бір. Дзярж.). Да прапасці. Аб суф. -//я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58 і наст. Да семантыкі параўн. рус. пропасть (чаго-небудзь) ’вельмі многа’ (ад пропасть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праём ’адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй’ (ТСБМ), ’вушка (у іголцы)’, ’праход, шчыліна’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб.), параўн. рус. проём ’праём’, чэш. průjem ’панос’. Бязафіксны дэрыват ад пранімаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)