Рублёва́ты ’які ільсніцца, адкормлены’, параўн. конь у рублёх, г. зн. рублёваты (ТС). Да рубель 1 (гл.), параўн. рус. в я́блоках (пра масць каня).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыму́нкі ’самаробныя чаравікі’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае слова, утворана ад ры́мкаць (гл.), як паку́нкі, справу́нкі (Пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 69, 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саўге́ль ’коўзкае месца, каток’ (Касп., Яшк.), выкл. ’пра ссоўванне’ (Янк. БП), саўгу́нь ’тс’ (Нар. лекс.). Дэрываты ад соўгаць(ца) з суф. ‑ель, ‑унь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Склынбо́ваць ‘туга звязаць (пра сноп)’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да клынбэль, кныбель, кнібель (гл.), паводле націску, паланізм, аднак у польскіх слоўніках не фіксуецца (*sknębłować?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Скнеціць, скнэ́тыты ‘сасцябаць (звычайна пра дождж)’, кнэ́тыты ‘біць, сцябаць’ (Клім.). Магчыма, да гнесці (гл.), параўн. укр. гніти́ти ‘гнясці; біць’, з аглушэннем пачатковага г.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Трасцісты, тросты́сты ‘з буйной саломай (пра збожжа)’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. укр. дыял. трости́стий ‘які мае тоўстае сцябло’. Вытворнае ад тросць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты-ты-ты — пра гук, тупат, стук (мсцісл., Нар. лекс.): і качачка казала: ты‑ты‑ты (Вушац. сл.). Гукаперайманне, параўн. та-та, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
1. Загусцець, стаць цвёрдым пры ахалоджванні (пра рэчывы). Лой застыў. Смала застыла.
2. Разм. Падмерзнуць, прымерзнуць; пакрыцца лёдам (пра ваду). Тут рачулка зусім не замерзла, толькі, .. запарушаная снегам, застыла. Сачанка.
3. Разм. Моцна змерзнуць, закарчанець. Застыць на марозе. Рукі застылі. // Прастудзіцца. Застыць у дарозе.
4. Астыць, ахаладзець (пра труп).
5. Стаць нерухомым; замерці (звычайна ў якой‑н. позе, у якім‑н. становішчы). Сустрэча была такая нечаканая, што Марылька аж скаланулася і нерухома застыла на месцы. Чарнышэвіч. Маці як несла патэльню на стол, так і застыла з ёю на паўдарозе. Шамякін. // Астацца нерухомым, нязменным (пра выраз твару). Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на яго твары. Пестрак. А на твары як застыла, так і не раставала зацятасць і злосць. Адамчык. // перан. Спыніцца ў сваім развіцці. Ведалі і тое, што хлопец не застыў у сваім развіцці, ён працягвае завочна вучыцца ў педінстытуце. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агарну́ць, агарну, агорнеш, агорне; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі]. Быкаў. // Абняць, абхапіць каго‑, што‑н. Аберуч агарнуў [хлопчык], як з маткаю абняўся, І ў споласе сачыў за бамбавозам, І нават у пажары не расстаўся з бярозай. Вітка. // перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.). Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не пабачыла, як яе агарнула ноч. Чарот. Ціхі летні вечар агарнуў зямлю. Якімовіч.
2. перан. Завалодаць, захапіць, падпарадкаваць сабе; адолець, апанаваць. Дома Міця доўга не мог супакоіцца. Думкі пра Сюзану ўладна агарнулі душу. Навуменка. // Ахапіць каго‑н. (пра пачуцці, стан). [Іван і Джулія] не здолелі прайсці таемна, адкрылі сябе, ззаду застаўся сведка, і непакой з новаю сілай агарнуў хлопца — выдасць аўстрыяк ці не? Быкаў. [Язэп:] — «Што ты, Віктар, выдумляеш, хто пра мяне гаворыць?» А ў самога сэрца ў пяткі заскочыла, і млявасць агарнула ўсё цела. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць цішэйшым; прыглушыцца (пра голас, гукі, шум і пад.). Галасы на кухні пацішэлі, нібыта аддаліліся. Савіцкі. Калі Ніна гаварыла пра дачку, голас яе дзіўна пацішэў, задрыжаў. Мележ. // безас. Пра наступленне цішыні. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла. М. Ткачоў. // перан.; безас. Стаць больш спакойным, страціць вастрыня) (пра жыццё, падзеі і пад.). Маці, калі ён адыходзіў, чамусьці заплакала. Выціраючы ражком хусткі вочы, сказала: — Заходзьце, Карл Эрнаставіч, як пацішэе на свеце. Асіпенка. У вёсцы пацішэла, і людзі перабраліся жыць у свае спустошаныя хаты. М. Ткачоў.
2. Стаць слабейшым, страціць сілу. Бура за гэты час не толькі не пацішэла, а яшчэ больш расхадзілася. Кірэенка. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.
3. Стаць больш спакойным; уціхамірыцца. [Галена:] — Як цяпер стары Нахлябіч жыве? [Зося:] — Баіцца, каб не выселілі. Пацішэў, але хто яго ведае... Чорны. [Аканом] нават трохі пацішэў, пачаў менш лаяцца. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)