Тпру́мапра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.

1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.

З. ўніз па лесвіцы.

2. Знікнуць тайком, уцячы.

З. з палону.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).

Вада збегла ў канаву.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

Усмешка збегла з твару.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.

Увесь накіп збег.

|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.

1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.

А. коўдрай дзіця.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).

Змрок агарнуў зямлю.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.

Думкі пра дом агарнулі хлопца.

Млявасцю агорнута ўсё цела.

4. Абняць, абхапіць, ахапіць.

Полымя агарнула ўвесь дом.

|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.

С. грушу.

Вецер скалануў дзверы.

Машыну скаланула на калдобіне (безас.).

2. што. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.

С. квас.

3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).

Ад холаду яго скаланула.

4. перан., каго-што. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.

Жаль скалануў сэрца маці.

5. перан., каго (што). Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).

Калі скаланём, дык аддасць.

|| незак. скалана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).

Вяроўка раскруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).

Пакунак раскруціўся.

3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.

Раскруцілася цэлая шпулька нітак.

4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).

Кола раскруцілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.

Адтуліна раскруцілася.

6. перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).

|| незак. раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).

Распусціліся бярозы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расплесціся, развіцца (пра што-н. заплеценае).

Косы распусціліся.

3. Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).

Распусціліся дзеці без бацькі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан.

Масла распусцілася на патэльні.

5. Разысціся, растварыцца ў вадзе.

У гарачай вадзе цукар хутка распусціўся.

|| незак. распуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распуска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушкапра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсьпра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр. то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш. trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсьпра штурханне (там жа) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)