ту́ша, -ы, мн. -ы, туш, ж.

1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёліны.

Т. авечкі.

2. Пра вялікага, поўнага чалавека (разм., неадабр.).

|| памянш. ту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.).

Т. труса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)