лейтматы́ў, ‑тыву, м.
1. Асноўны матыў (тэма), які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага твора.
2. перан. Асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца. Лейтматывам у паэзіі 20‑х гадоў была тэма Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гіст. бел. сав. літ.
[Ням. Leitmotiv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святата́цтва, ‑а, н.
Кніжн. Зневажанне царкоўнай святыні; кашчунства. // перан. Зневажанне чаго‑н. дарагога, паважанага. Я глядзеў на жанчыну, як на нейкую вышэйшую істоту, як на штосьці такое, да чаго нават дакрануцца грэшна, проста немагчыма, бо гэта будзе святатацтва. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сканцэнтрава́насць, ‑і, ж.
Вялікая колькасць, канцэнтрацыя каго‑, чаго‑н. у адным месцы. Сканцэнтраванасць войск на граніцы. // перан. Накіраванасць на адзін які‑н. прадмет; сабранасць (думак, увагі і пад.). Работа думкі патрабуе вялікай сканцэнтраванасці ўсёй увагі і эмацыянальнай свабоды. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Пракіслы. Скіслае піва. Скіслы суп. // Які стаў кіслым (пра малако). Скіслае малако.
2. перан. Разм. Які страціў бадзёрасць, упэўненасць, стаў вялым, сумным. — Ты што гэта нейкі скіслы? — першай заўважыла Каця Шрубейка, шустрая, маленькая дзяўчына. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць брудным, запэцкаць. Спаскудзіць падлогу.
2. Сапсаваць; зрабіць дрэнным. [Бабка:] — Дай .. [Насі] на коўзанку тыя валёнкі, дык так спаскудзіць іх, што і не пазнаеш. Каліна. / у перан. ужыв. [Ганя:] — [Намыснік] мне ўсё жыццё спаскудзіў. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спая́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам паяння.
2. перан. Аб’яднацца ў адно непарыўнае цэлае; звязацца, злучыцца. Алеся я люблю. Багата сяброў пагублялася па свеце, а от з ім моцна спаяліся. Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́рціся, сапрацца; пр. спёрся, сперлася; зак.
Разм. Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы. Сперціся ў адным пакоі. // перан. Сабрацца, накапіцца. Ніхто нікога не слухаў, а ўсе крычалі, крычалі, каб аслабаніць ад нечага грудзі, што вось сперлася, просіцца на волю. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае раўнавагу цел пад уздзеяннем сіл.
2. Стан спакою, раўнавагі; проціл. дынаміка. // перан. Нязменнасць, адсутнасць руху, развіцця. Паказ характару ў статыцы ў пэўнай меры абмяжоўвае магчымасці пісьменніка. Дзюбайла.
[Грэч. statikē — раўнавага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сча́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Стаць чахлым, змарнець. Расліннасць счахла без вады.
2. Схуднець; стаць хворым, слабым. Аб адно лета счах чалавек. // перан. Згаснуць. — За мной! — зноў загадаў Тужыкаў, калі ракета счахла, і сігануў у ноч. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урага́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўрагану. Ураганны вецер.
2. перан. Вельмі моцны, падобны сіле ўрагану. Пасля ўраганнага абстрэлу, калі нямецкае камандаванне рашыла, што ўжо ўсе гнёзды супраціўлення падаўлены, яно накіравала ў крэпасць танкі і пяхоту. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)