вы́прастацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прыняць прамое становішча; разагнуцца, выпраміцца. □ Вудзільна сагнулася і тут жа выпрасталася. Ляўданскі. Жнеі выпрасталіся і пачалі паглядаць на дарогу, на жанчын, што падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. Мележ.
2. Разм. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Стомленасць і позні час спараджалі жаданне легчы, выпрастацца і моцна заснуць. Галавач.
3. Разм. Памерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́седзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. без дап. Прасядзець, прабыць дзе‑н. пэўны час. Выседзець да канца спектакля. Выседзець пры хворым цэлыя суткі.
2. каго. Седзячы на яйцах, вывесці птушанят. Галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят... Брыль.
3. перан.; што. Разм. Дасягнуць чаго‑н. доўгім сядзеннем. [Старац:] — Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.
2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.
•••
Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адара́ць 1, ‑ару́, ‑арэш, ‑арэ; ‑аро́м, ‑араце́; зак., што.
1. Папрацаваць пэўны час на ворыве. Адараў цэлы дзень.
2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы. Адараць лён.
3. Папрацаваць на ворыве для разліку за што‑н. Адараць за доўг.
адара́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да адарыць. Вольная праца нас адарае Песняю радасных дзён. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвя́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвяў, ‑вяла; зак.
1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла лісце на дрэвах.
2. перан. Пазбавіцца сілы, бадзёрасці, энергіі, здольнасці дзейнічаць; зрабіцца вялым, расслабленым. Нават Шнураў, які крыху абвяў і паспеў, седзячы на канапе, падрамаць, час ад часу ўстаўляў свае рэплікі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і аблята́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.
2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імправізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што і без дап.
Стварыць (ствараць) што‑н. без папярэдняй падрыхтоўкі, у час выканання, на хаду. Імправізаваць верш. □ Адам Міцкевіч, як народныя казачнікі і спевакі, уладар незвычайнай здольнасцю імправізаваць. Лужанін. Гэта было такое шчырае, такое сардэчнае выказванне сапраўднага замілавання да прыроды, што, здавалася, .. [Кася] не чытае, а імправізуе тут, у гэтым харастве. Дубоўка.
[Ад лап. improvisus — непрадбачаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць 2 — зарадзіць 2 і стан паводле знач. дзеясл. зараджацца — зарадзіцца 2.
2. Комплекс фізічных практыкаванняў, які выконваецца ў мэтах павышэння жыццядзейнасці арганізма. Ранішняя зарадка. // перан. Уздзеянне, уплыў. Сваім выступленнем старшыня даў моцную зарадку сходу. Колас. Час навучання ў Мядзелі даў мне вялікую гарадку на ўсё жыццё. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістапа́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года. Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў змёрзлы і сцёрты ветрам на муку снег. Чорны.
2. ‑у. Ападанне лісця восенню (у цёплых краінах — перад наступленнем засухі); час гэтага ападання. Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)