Плі́ца ’лопасць параходнага кола’, ’чарпак, якім на судне выліваюць ваду’ (ТСБМ), ’лопасць ад рухавіка’ (Сцяшк. Сл.), укр.пли́ця ’лопасць, коўш, чарпак’, рус.дыял.плица ’лейка; чарпак’, пли́ча ’лопасць’, плис(а) ’тс’, ’шуфлік’. Не зусім ясна. Прасл.*pъlica (ЕСУМ, 4, 447), Фасмер, 3, 283, Праабражэнскі, 2, 75 параўноўваюць з ц.-слав.исполъ ’чарпак’. Сной (Бязлай, 3, 58) супастаўляе лексему саславен.plida ’чарпак, палонік’ і лічыць роднаснымі літ.plyksė́ti ’біць па шчацэ’, ’біць, лупцаваць’, лат.plīkšêt, plikšķēt ’стукаць’, ’пляскаць рукой па вадзе’, ’ляскаць пугай’. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 13), рус.плица, плича маюць аснову з галосным у ступені рэдукцыі, хутчэй за ўсё, *pьl‑, што адносіцца да гнязда *pelti, адно са значэнняў якога — ’чэрпаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысце́н ’частка (палавіна) пуні’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ’дабудоўка; прыбудоўка да сцяны будынка’ (Др.-Падб.), прісьце́н ’частка пуні’ (Бяльк.), прысце́нак ’бакавая прыбудоўка’ (ТСБМ, Шат.), ’прыбудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (стол., ДАБМ), прысце́нак ’прыбудоўка для свойскай птушкі’ (Шушк.), прысты́нок ’прыбудова’ (кам., Жыв. НС). Рус.дыял.присте́н ’месца каля сцяны або плота, тыну, штыкетніку’; ’прыбудова да хаты; частка пабудовы, будынка’, присте́нок ’тс’, укр.при́сті́нок ’невысокая сценка, якая адгароджвае частку памяшкання, і частка памяшкання, адгароджаная такой сценкай’, польск.przyścianek ’ганак; прыбудова’, чэш.přístěnek ’месца каля сцяны’, ’прыбудова’, славац.prístenok ’крыты калідор да ўваходу ў дом’. Першапачатковая форма, зыходзячы са спосабаў словаўтварэння, — прысце́нак, што ўтворана прэфіксальна-суфіксальным спосабам ад сцяна; слова прысцен з’явілася ў выніку ўсячэння суф. ‑ак. Параўн. трысце́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.
Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус.дыял.стега́ ’сцежка’. Прасл.*stьga, звязанае чаргаваннем галосных сасцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат.stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням.stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц.staiga ’дарога’, ст.-в.-ням.steiga, алб.shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е.*steigh‑ ’крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел.тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр.твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус.твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус.твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск.twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж.twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж.twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш.tvrz, славац.tvrdz ’крэпасць’, балг.твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав.тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац.firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням.vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турні́р ‘спаборніцтва рыцараў у Сярэднявеччы, цяпер звычайна спартыўнае спаборніцтва’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (турни́р ‘тс’) з нова-в.-ням.Turnier, якое саст.-франц.to(u)rnei ‘тс’ ад torner ‘абарачацца’ < лац.tornāre ‘паварочваючы, тачыць выраб на варштаце’ (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 683–684). Ст.-бел.турнея ‘турнір, спаборніцтва’ (XVI ст.), пазней таксама ‘беспарадак, разлад’ (ГСБМ), узыходзіць да ст.-франц.tourneoi ‘рыцарскія спаборніцтвы паводле дакладных правілаў’, а ст.-бел.турнай ‘тс’ (XVI ст.) — з чэш.turnaj ‘спаборніцтва рыцараў’, якое праз ст.-в.-ням. (turnei — баварскае вымаўленне ‑aj) прыйшло саст.-франц.tournoi (праванс.tornei) ‘тс’ < torner ‘абарачацца, вярцецца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 119; Голуб-Ліер, 494; Махэк₂, 661; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ізго́й ’чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец’. Рус.изго́й, укр.ізго́й, ст.-рус.изгои ’чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся)’. Бязафікснае ўтварэнне ад *изгоити ’выжыць, выгнаць’ з из‑ + гоити ’жывіць’. У сіб. гаворках захавалася изго́итьса значэннямі ’паправіць, адрамантаваць, уладзіць’, ’адмыць, адчысціць’ і ’запэцкаць, сапсаваць’, параўн. выжыць ’выгнаць’ і ’ўцалець’. У якасці аналогіі ст.-рус.изгои ’выжыты з роду’ ад изгоити ’выжыць’. Фасмер (2, 121–122) прыводзіць серб.-харв.и̏зрод ’вырадак’ ад изро̀дити ’вырадзіцца’, рус.издо́й ’жывёла, якую перасталі даіць’ ад издоить ’выдаіць’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 138; Шанскі, 2, I, 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камі́сія
(польск. komisja, ад лац. commissio)
1) часовы орган з выбарных або прызначаных асоб са спецыяльнымі задачамі і даручэннямі (напр. выбарчая к., экзаменацыйная к.);
2) орган дзяржаўнага кіравання з пэўнымі функцыямі (дзяржаўная планавая к.);
3) даручэнне купіць або прадаць што-н. з пэўнай аплатай за паслугу (напр. здаць рэчы на к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАРГА́Н, вурган (лац. organum ад грэч. organon прылада, інструмент; магчыма, ад стараслав. варга рот),
старажытны самагучальны язычковы муз. інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з дрэва, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу або сталі. У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танц. мелодыямі і найгрышамі. На пач. 19 ст. створаны канцэртны прафес. інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на метал. дыску). На Беларусі існаваў у 12—19 ст. як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́ННІ КЛІ́МАТУ,
рытмічныя змяненні клімату на працягу невял. адрэзкаў часу (не менш як 10 гадоў) у рамках пэўнага клімату дадзенай мясцовасці. Выражаюцца ў змене цёплых перыядаў больш халоднымі або сухіх вільготнымі. Ваганні клімату звязваюць са змяненнямі сонечнай актыўнасці (11- і 80-гадовыя цыклы), скорасці вярчэння Зямлі (250-гадовыя), сілы прыліваў (каля 1700-гадовы цыкл) і інш. У геал. мінулым, верагодна, былі больш глыбокімі і працяглымі. Найб. вывучаны ў гіст. час і сучасныя, за апошнія 150—200 гадоў. На пачатку н.э. клімат Еўропы быў падобны на сучасны, у 11—13 ст. значна цяплейшы (у Грэнландыі пашырылася жывёлагадоўля). Моцнае пахаладанне ў 15—16 ст.наз. малым ледавіковым перыядам. У 17 ст. адбылося пацяпленне, потым да сярэдзіны 19 ст. клімат зноў быў халодны і вільготны, пасля чаго настала сучаснае пацяпленне (вынік супадзення 80- і 250-гадовых цыклаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ПАКРО́ЎСКІ САБО́Р,
помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў 1924—31 у г. Баранавічы. Мураваны крыжова-купальны храм з 3 паўкруглымі апсідамі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму (перакрыты вял. купалам) прымыкае 3-ярусная вежа-званіца, завершаная шлемам са шпілем. Бакавыя фасады вылучаны ўваходамі з 3-калоннымі порцікамі, увянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны і нішы разнастайнай формы з прафіляванымі абрамленнямі. Сабор упрыгожваюць 7 з 16 мазаічных кампазіцый з сабора Аляксандра Неўскага ў Варшаве: «Маці Божая з дзіцем» (маст. В.Васняцоў), «Сабор архістратыга Міхаіла», «Маці Божая з анёламі» (маст. М.Бруні), «Спас з данатарам» і «Дэісус» (маст. М.Кошалеў), партрэтныя выявы Іосіфа Волацкага і мітрапаліта Аляксія (маст. В.Думітрашка). Кампазіцыі на кардонах (простым і адваротным наборам шліфаванай смальты) выкананы ў 1902—11 у майстэрні У.Фралова ў Пецярбургу.