ПАСТАЯ́ННАЕ ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПРЫ ААН,
замежны дыпламат. орган знешніх зносін бел. дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у Арг-цыі Аб’яднаных Нацый, падтрымлівае з ёй пастаянныя сувязі ад імя ўрада Беларусі. Знаходзіцца ў г. Нью-Йорк (ЗША). Узначальваецца пастаянным прадстаўніком. Утворана паводле пастановы СМБССР ад 28.3.1958. Мае задачы: сачыць за выкананнем палажэнняў Статута ААН, быць у курсе ўсіх міжнар. падзей, асабліва звязаных з парушэннямі міру і міжнар. бяспекі, рыхтаваць адпаведныя прапановы для свайго ўрада, падтрымліваць пастаянныя сувязіз Сакратарыятам ААН, прадстаўніцтвамі інш. краін — членаў ААН, выступаць у органах ААНз прапановамі і акцыямі, прадстаўляць Беларусь у органах ААН. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (27.7.1990) працуе над рэалізацыяй мэт і задач шматбаковай дыпламатыі Рэспублікі Беларусь уААН. Цесна супрацоўнічае з пастаяннымі прадстаўніцтвамі Рас. Федэрацыі і інш. краін СНД пры ААН. Дзейнічае ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй 1975 аб прадстаўніцтве дзяржаў у іх зносінах зміжнар. арг-цыямі універсальнага характару і інш.міжнар. пагадненнямі. Кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва звычайна ўпаўнаважваецца ўрадам сваёй дзяржавы і да яго прымяняюцца працэдуры запыту агрэману, акрэдытавання ў краіне знаходжання, аб’яўлення персонай нон грата. Кіраўнік і члены дыпламат. персаналу пастаяннага прадстаўніцтва маюць тыя ж прывілеі і імунітэт, што і супрацоўнікі дыпламат. прадстаўніцтваў.
Літ.:
Постоянное представительство Республики Беларусь при Организации Объединенных Наций // Вестн. Мин-ва иностранных дел. 1998. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТРЫБУ́НА МАСТА́ЦТВА»,
бел. тэатральна-маст. ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў лют.—чэрв. 1925 у Мінску Цэнтр. праўленнем саюза работнікаў мастацтва Беларусі (з № 8 разам з Белдзяржкіно). Матэрыялы друкаваліся на бел. і рус. мовах. У праграму выдання ўваходзіла грамадскае абмеркаванне праблем маст. творчасці, пошуку жывой сувязі мастацтва і літ.-маст. крытыкі знар. масамі, распрацоўка эстэт. прынцыпаў бел. мастацтва, выяўленне ў ім нац. стылю, развіццё маст. самадзейнасці. Рэдакцыя давала магчымасць выказаць свае погляды прадстаўнікам розных кірункаў у мастацтве з умовай, каб пытанні маст. творчасці разглядаліся «ў сувязіз агульнымі задачамі рабочага класа». У рэцэнзіях, аналітычна-праблемных і дыскусійных артыкулах часопіс змагаўся за высокі ідэйна-маст. ўзровень творчасці тэатр. і муз. калектываў, кінематографа, дзеячаў выяўл. і прыкладнога мастацтва. Выступаў за ўсебаковае развіццё бел. культуры. Імкнуўся пераадолець правінцыялізм у поглядах на бел. мастацтва толькі як на этнаграфічнае, засн. на стылізацыі фалькл. тэм, вобразаў і матываў. Аўтары асобных артыкулаў прапаноўвалі авангардысцкую і пралеткультаўскую праграму сацыяліст. мастацтва. Часопіс знаёміў збел. л-рай, адзначыў юбілеі А.Гурло, Е.Міровіча, змяшчаў партрэты пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва. Друкаваў рэпертуар тэатраў і кіно Мінска і Віцебска. Інфармаваў пра асн.маст. падзеі ў рэспубліках і за мяжой. У часопісе супрацоўнічалі Я.Барычэўскі, С.Вальфсон, Ю.Дрэйзін, Я.Дыла, З.Жылуновіч, М.Каспяровіч, Міровіч, М.Шчакаціхін і інш. Выйшла 14 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НСЕН (Hansen) Ханс Крысціян (8.11.1906, г. Орхус, Данія — 19.2.1960),
дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1929 сакратар С.-д. саюза моладзі. у 1933—37 яго старшыня. У 1935—39 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала моладзі. З 1936 дэпутат фолькетынга ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Даніі (СДПД). У 1939—41, 1945—53 сакратар СДПД. У 2-ю сусв. вайну чл. міжпарт. к-та па сувязіз рухам Супраціўлення. У 1945 і 1947—50 міністр фінансаў, у 1953—58 міністр замежных спраў. У 1955—60 старшыня СДПД і прэм’ер-міністр Даніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЯР’Я́НАЎ Валяр’ян Якаўлевіч (н. 13.8.1919, г. Уладзімір, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1964), праф. (1968). Ганаровы чл.Міжнар. Акадэміі прыкладной радыёэлектронікі (1994). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1954 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1976 уБел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў тэорыю і практычнае выкарыстанне разнесеных радыёлакацыйных станцый і сістэм.
Тв.:
Разнесенные радиолокационные станции и системы. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЭРГІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ, высокаэргічныя ці высокаэнергетычныя злучэнні,
арганічныя злучэнні жывых арганізмаў, якія маюць багатыя энергіяй (макраэргічныя) хім.сувязі. Удзельнічаюць у назапашванні і пераўтварэнні энергіі. Разрыў сувязей у малекулах М.з. суправаджаецца выдзяленнем энергіі, якая ідзе на біясінтэз і транспарт рэчываў, мышачнае скарачэнне, страваванне і інш. працэсы жыццядзейнасці арганізма. Да М.з. адносяцца адэназінфосфарныя кіслоты, найб. значная з іх — адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ). Звязаныя з АТФ М.з. адыгрываюць важную ролю ў фотасінтэзе, біясінтэзе бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і інш. прыродных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРАХІ́ТА (дэвіз праўлення Сёва; 29.4.1901, Токіо — 7.1.1989),
імператар Японіі ў 1926—89. З 1921 усувязіз хваробай бацькі (імператара Іасіхіта) з’яўляўся прынцам-рэгентам; у 1926 заняў трон (каранаваны ў 1928). Пасля паражэння Японіі ў 2-й сусв. вайне застаўся на троне, але паводле канстытуцыі 1947 яго ўлада абмежавана парламентам і кабінетам міністраў; афіцыйна Х. прыняў тытул — «сімвал дзяржавы і адзінства народа».
Літ.:
Бикс Г. Хирохито и создание современной Японии: Пер. с англ.М., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Раз-, рас- — прыстаўка, гл. таксама роз- (рос‑), рус.раз‑ (рас-), рос‑ (роз-), разо‑, укр.роз-, польск.roz‑, н.- і в.-луж.roz‑, славац.raz‑, roz‑, чэш.roz‑, славен.raz‑, серб.-харв.раз‑ (рас-), балг.раз‑, ст.-слав.раз‑, роз‑. Да прасл.*orz‑. Некаторыя збліжаюць прасл.*or(z)‑зліт.ardýti ’разлучаць, разбураць’, асец.œrdœg ’палавіна’, ст.-інд.árdhah ’палавіна’ (Покарны, 1, 333). Рэканструяванае orz‑з*or‑ і ‑z‑ (як у прыназоўніка без, гл.); *or‑ звязваюць з*oriti, што ў *orzoriti (гл. разарыць), можа быць роднасным ar‑уараць (гл.), далейшыя сувязіз*rědъkъ (гл. рэ́дкі) (ESSJ, 1, 149). Мяркуецца, што першапачаткова *orzъ было назоўнікам і прыслоўем. Магчыма рэканструкцыя і.-е.*ordh‑/*ardh‑, з якога ў далейшым пры ўзаемадзеянні з пачатковымі зычнымі слоў узнікла прыстаўка (Глухак, 520). Асноўнае яе значэнне ў прыдзеяслоўным ужыванні — ’адлучэнне, адасабленне, разбурэнне’ (Сной₂, 604), у прыіменным ужыванні — ’узмацненне’ (ESSJ, 1, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́БЛАСЦЬ УНУ́ТРАНАГА СЦЁКУ, бяссцёкавая вобласць,
частка сушы, пазбаўленая сувязіз Сусветным ак. праз рэкі. Займае 22% плошчы сушы. Прымеркавана да тэр.з арыдным кліматам, радзей з умераным кліматам і плоскім рэльефам (некаторыя водападзельныя прасторы). Рэкі вобласці ўнутранага сцёку ўпадаюць у бяссцёкавыя азёры ці перасыхаюць або вычэрпваюцца на арашэнне зямель. Самыя вялікія вобласці ўнутранага сцёку ў Афрыцы і Азіі. У Арала-Каспійскую вобласць унутранага сцёку, якая ахоплівае часткі тэр. Еўропы і Азіі, упадаюць рэкі Волга, Кура, Урал, Амудар’я і Сырдар’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.