Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае!Карпюк.Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́седзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1.без дап. Прасядзець, прабыць дзе‑н. пэўны час. Выседзець да канца спектакля. Выседзець пры хворым цэлыя суткі.
2.каго. Седзячы на яйцах, вывесці птушанят. Галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят...Брыль.
3.перан.; што. Разм. Дасягнуць чаго‑н. доўгім сядзеннем. [Старац:] — Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся.Барадулін.
2.перан. Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!»Брыль.// Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Станавіцца на калені. Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй.Карпюк.
2.перан. Настойліва прасіць, клянчыць. Уся сям’я.. сядзела ўжо на возе і кленчыла-ўпрошвала дзеда сесці з імі.Бядуля.Не прасілі нічога ў дарослых, не кленчылі, Гордыя і незалежныя змалку.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́ркі, ‑ая, ‑ае.
Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы. Убачыўшы .. [шчупака] сваім зоркім вокам, каршун кінуўся на рыбіну з вышыні.В. Вольскі.Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула, і дакорліва ківала галавой.Шамякін.// Праніклівы, пільны, уважлівы. Будзь жа смелым і адважным, Зоркім цёмнымі начамі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ўчкі, прысл.
1.Нічога не гаворачы. Чалавек стаяў моўчкі, разгублена цёр шыю.Новікаў.Вера слухала .. [Анісіма] моўчкі, не перастаючы збіраць ягады.Сачанка.
2.перан. Не пратэстуючы, пакорліва, маўкліва. Моўчкі скарыўся лёсу, Моўчкі цярплю хваробу.Жычка.Усе сядзелі моўчкі, бо надзеі на вызваленне ўжо не было.Федасеенка.
3.перан. Паціху, тайком. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)