Тое, што і потырч. Мае рукі быццам перасталі мяне слухацца. І нож стаяў неяк потарч, і лушпінне сыпалася ў кошык вельмі тоўстае.Гроднеў.Турчыновіч не ўстаяў на нагах і паляцеў потарч.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм. Тое, што і скула 2; балячка. — А я на братавым карку, як скулянка, сяджу: ем, п’ю, а ў хату з мяне аніякай карысці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старажо́ўства, ‑а, н.
Разм. Занятак стоража. [Бацька:] — Калі лавіць баброў, то, відаць, трэба, каб мяне адпусцілі на колькі месяцаў... Самавольна ж я не магу. Старшыня пакрыўдзіцца і пазбавіць работы, ды і старажоўства губляць прыйдзецца.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супярэ́члівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць супярэчлівага; наяўнасць супярэчнасцей у чым‑н. Гэтая жанчына не раз ужо здзіўляла .. [Лемяшэвіча] над звычайнай супярэчлівасцю свайго характару.Шамякін.Словам, думак розных, неразбярыхі і супярэчлівасці на душы ў мяне хапала.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́ршань, ‑шня, м.
Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам, мае жоўтую афарбоўку з чырвона-рудым адценнем. Я разварушыў палкаю ў дупле шэршняў, і яны мяне так зджгалі, што я ледзьве даплёўся да хаты.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застыва́ць, засты́гнуць, засты́ць
1. (загусцець) fest wérden, gerínnen*vi (s);
2.разм. erstárren vi (s), erkálten vi (s), fríeren* (s);
у мяне́ засты́лі но́гі ich habe éiskalte [fróstklamme] Füße;
ён засты́ў ад жа́ху er stand wie verstéinert vor Entsétzen;
у мяне́ кроў засты́ла ў жы́лах das Blut stóckte [erstárrte] mir in den Ádern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
по́длепредлог с род. каля́, ля (каго, чаго); (рядом) по́руч, по́плеч (з кім);
по́дле печи́ каля́ (ля) пе́чы;
сади́сь по́дле меня́ садзі́ся каля́ (ля) мяне́ (по́руч са мной).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
меня́ на парохо́де укача́ломяне́ на парахо́дзе укалыха́ла (загайда́ла);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гармо́нік, ‑а, м.
1. Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк, злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі, і клавіятуры. Гармонік усхліпнуў і зноў зайграў — вясёлую прыпевачную мелодыю.Асіпенка.
2.узнач.прысл.гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.). Халявы гармонікам. □ Сціснуў [Ігналя] кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і мармытаў сабе пад нос: — Ліха на мяне! Ліха на мяне!Бядуля.
•••
Губны гармонік — музычны інструмент у выглядзе прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.да загнаць.
заганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм.
1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён.Сабаленка.
2.перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б».Галавач.Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)