1) тэхналагічны працэс апрацоўкі розных матэрыялаў ціскам з мэтай ушчыльнення, змены формы, аддзялення вадкай фазы ад цвёрдай, змены мех. і інш. уласцівасцей. П. атрымліваюць загатоўкі і вырабы з металаў, пластмас, драўняных матэрыялаў і інш. 2) Спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім метал выціскаецца з замкнёнай поласці кантэйнера праз канал матрыцы, форма і памеры якога вызначаюць сячэнне прасаванага профілю.
3) Спосаб атрымання вырабаў з пластмас і гумы ў прэс-формах, пры якім размякчаюць матэрыял награваннем і фіксуюць форму вырабу вытрымкай пад ціскам.
4) Разгладжванне бялізны, адзення, тканін і інш. прасам. Для П. карысталіся духавымі, наплітнымі, пазней эл. прасамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКАВЫ́ ТОК,
ток, які спажываецца з эл. сеткі электрарухавіком у момант пуску. Можа ў шмат разоў пераўзыходзіць намінальны ток рухавіка, таму патрабуе абмежавання.
У асінхронных рухавікоў з фазным ротарам для абмежавання сілы П.т. ў ланцуг ротара паслядоўна ўключаюць пераменны токаабмежавальны рэзістар (пускавы рэастат). Сілу П.т. магутных сінхронных і асінхронных рухавікоў часам абмяжоўваюць рэактарамі электрычнымі (у выглядзе шпуль індуктыўнасці). Абмежаванне П.т. неабходна і для змяншэння пускавога моманту паводле ўмоў мех. трываласці валоў і інш. частак механізмаў або для дасягнення больш плаўнага пуску рухавіка ва ўмовах вытв. працэсу. Для розных мэт і ўмоў існуе разнастайная пускарэгулявальная апаратура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНІ́Т, насмарк,
запаленне слізістай абалонкі носа. Бывае востры, хранічны, алергічны. Часта з’яўляецца сімптомам інфекц. хвароб (адру, грыпу, дыфтэрыі і інш.). Востры Р. узнікае пад уплывам агульнага і мясц. пераахаладжэння, мех. і хім. раздражняльнікаў, суправаджаецца чханнем, агульнай слабасцю, серознымі выдзяленнямі з носа. Хранічны Р. бывае пасля шматразовага вострага Р. і прыводзіць да разрастання (гіпертрафіі) або атрафіі слізістай. Прычына алергічнага Р. — уплыў на слізістыя абалонкі носа алергенаў рознага паходжання (бактэрыяльных, быт., грыбковых, расл., жывёльных і інш.). Яго працяканне прыступападобнае; у час прыступу — сверб у носе, частае чханне, вадзяністыя выдзяленні, заложанасць. Лячэнне: тэрапія, фізіятэрапія. Сярод жывёл на Р. часцей хварэе маладняк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СМАРГОНЬСІЛІКАТАБЕТО́Н»,
адкрытае акц.т-ва ў г. Смаргонь. Створана ў 1999 на базе аднайм.вытв. аб’яднання, утворанага ў 1976 пры аб’яднанні Смаргонскага камбіната сілікатных вырабаў (засн. ў 1969), смаргонскіх з-даў жалезабетонных вырабаў і драбільна-сартавальнага (усе ў в. Міхневічы Смаргонскага р-на). Мае асн. цэхі: сілікатнай цэглы, жалезабетонных вырабаў, ячэістага бетону, здабычы і перапрацоўкі нярудных матэрыялаў; дапаможныя: памольна-сыравінны, аўтатрансп., рамонтна-мех., парасілавы. Асн. прадукцыя (2002): газасілікатныя (ячэістыя) блокі, сілікатная цэгла, жалезабетонныя вырабы (пустотны насціл, фундаментныя блокі, дарожныя пліты, тратуарная плітка, бардзюрны камень, тэрматрывалыя сумесі і пліты), буд. пясок, гравій і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКСТУ́РА МАГНІ́ТНАЯ,
пераважная арыентацыя вектараў спантаннай намагнічанасці магн.даменаў у фера- і ферымагнетыках. Абумоўлівае анізатрапію магн. уласцівасцей матэрыялу (гл.Магнітная анізатрапія). Узнікае пры дзеянні на матэрыял накіраваных мех. напружанняў, якія ўтвараюць пераважную арыентацыю крышталітаў у полікрышталях (гл.Тэкстура), пры тэрмічнай апрацоўцы матэрыялу ніжэй Кюры пункта ў магн. полі (тэрмамагн. апрацоўка), пры тэрмамех. апрацоўцы. Стварэнне восевай Т.м. дае магчымасць рэзка палепшыць уласцівасці магн. матэрыялаў. Уздоўж восі Т.м. у магнітамяккіх матэрыялах аблягчаецца перамагнічванне, пры гэтым павялічваецца магнітная пранікальнасць, памяншаюцца каэрцытыўная сіла і магн. страты; у магнітацвёрдых матэрыялах дасягаюць найбольшых значэнняў намагнічанасць астаткавая і каэрцытыўная сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТО́ЙЛІВАСЦЬ РУ́ХУў механіцы,
доўгачасовае захаванне фіз. сістэмай пэўных характарыстык мех.руху. Праблемы У.р. істотныя пры вывучэнні гіраскопаў, сістэм аўтам. рэгулявання і вагальных сістэм, руху нябесных цел, самалётаў, суднаў і інш.
Асновы тэорыі У.р. закладзены ў працах А.М.Ляпунова. Рух сістэмы наз. ўстойлівым (паводле Ляпунова), калі атрыманыя ў які-п. момант часу малыя ўзбурэнні каардынат і скарасцей, што вызначаюць гэты рух, застаюцца малымі. Умовы, пры якіх даследаваны рух з’яўляецца ўстойлівым, наз. крытэрыямі ўстойлівасці. У тэорыі У.р. вывучаюцца метады яго ацэнак па лінеарызаваных ураўненнях руху (ураўненнях узбуранага руху), а таксама якасныя метады вызначэння межаў дастасавальнасці гэтых ацэнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАВА́ЛЬНЫ АГРЭГА́Т,
камплект машын і абсталявання для афарбоўвання паверхняў лакафарбавымі матэрыяламі. Сціснутым у кампрэсары паветрам яны падаюцца ў пісталет-фарбараспыляльнік і з яго дапамогай наносяцца на прызначаныя для афарбоўвання паверхні. Ф.а. наз. таксама пнеўмафарбавальнай устаноўкай. У міліярац. буд-ве для афарбоўкі гідразбудаванняў выкарыстоўваюць Ф.а. з мех. прыводам, устаноўлены на спец. шасі.
Фарбавальны агрэгат: а — схема агрэгата для механізаванага нанясення фарбаў і малярных саставаў (1 — пісталет-распыляльнік, 2 — паветраны і матэрыяльны шлангі, 3 — бачок для фарбы, 4 — маславодаўлоўнік, 5 — кампрэсар); б — пісталет-распыляльнік (1 — фарсунка, 2 — рэгулятары падачы масленага саставу і паветра, 3 — штуцэры для паветранага і матэрыяльнага шлангаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА НЕРАЗБУРА́ЛЬНАГА КАНТРО́ЛЮ,
галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае фіз. метады і бескантактавыя сродкі вымярэння і кантролю фізіка-мех. уласцівасцей, таўшчынь пакрыццяў, парушэнняў суцэльнасці і структуры матэрыялаў і вырабаў. Даследуе фіз. з’явы і эфекты, што ўзнікаюць у матэрыялах і асяроддзях пад уздзеяннем вонкавых палёў і нагрузак без іх разбурэння (гл.Неразбуральны кантроль, Ультрагукавая дэфектаскапія). На Беларусі навук. даследаванні па Ф.н.к. пачаліся ў 1960-я г. ў Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі і праводзяцца ў Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН, БДУ, Бел.нац.тэхн. ун-це, Магілёўскім маш.-буд. ін-це і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛА́ДНІ ФІГУ́РЫ,
фігуры, якія ўтвараюцца скопішчам дробных часцінак (напр., сухога пяску) паблізу вузлавых ліній на паверхні вагальнай пласцінкі ці інш. механічнай сістэмы. Адкрыты ням. вучоным Э.Ф.Ф.Хладні (1787).
Кожнаму ўласнаму ваганню (стаячай хвалі) пласцінкі адпавядае сваё размяшчэнне вузлавых ліній. У выпадку круглай пласцінкі вузлавыя лініі бываюць кругавымі ці радыяльнымі; у выпадку прамавугольнай ці трохвугольнай пласцінкі яны накіраваны паралельна старанам ці дыяганалям. Пры змене пункту замацавання і месца ўзбуджэння можна атрымаць разнастайныя Х.ф. Выкарыстоўваюцца ў дэфектаскапіі (тапаграфічны метад) для даследавання мех. якасцей вырабу ў цэлым (напр., пласцінкі ці абалонкі).
Хладні фігуры ў выпадку круглай (1) і прамавугольнай (2) пласцінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІТА́ЛЬНЫ Барыс Гаўрылавіч (7.8.1902, г. Растоў-на Доне, Расія — 6.2.1972),
расійскі канструктар авіяц. стралкова-гарматнага ўзбраення. Д-ртэхн.н. (1940), праф. (1949). Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Маскоўскі мех.ін-т (1927). З 1927 у Навук. аўтаматорным ін-це. У 1934—53 нач. і гал. канструктар асобнага канструктарскага бюро, потым праф. Маскоўскага ін-та інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. У 1930 стварыў авіяц. кулямёт калібру 7,62 мм, у 1935—12,7 мм кулямёт, у 1936 — авіяц. гармату, што ўстанаўліваліся на розных тыпах самалётаў і танках Т-60. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942.