1. Не дазваляецца, забаронена. Цішэй — не патрывожце сну, Ступайце асцярожна, Уголас гаварыць няможна.Колас.[Чырун:] — Вы спацелі, і доўга стаяць на марозе няможна.Корзун.
2.Разм. Немагчыма, няма магчымасці; нельга. Стрымаць няможна грамаду, Калі яна на ворага ўзнялася.Корбан.Начальнік заставы яшчэ ўважлівей зірнуў на дзеда Талаша, — Што прымусіла цябе, айцец, ісці да нас? — Няможна стала мне жыць дома.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́жа,
1.Прысл.да свежы (у 4, 5 і 6 знач.).
2.безас.узнач.вык. Халаднавата, даволі холадна. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых акон, не дапускаюць у дом лішняга сонца.Лужанін.Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман.Грахоўскі.// Пра адчуванне прахалоды кім‑н. Дзверы ў хату і ў сен[е]чкі стаялі расчыненыя, з двара ішоў холад, і было свежа ў босыя ногі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́шна,
1.Прысл.да страшны.
2.безас.узнач.вык. Пра пачуццё страху, якое зведаў, зазнаў хто‑н. Мне страшна, але іду.Колас.Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна.Зарэцкі./зінф.Вось як нялёгка дараваць Табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: «А сам сабе я ці дарую?»Гілевіч.Страшна падумаць, што магло б быць, каб эпідэмія разгулялася ў раёне.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.да топкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цудо́ўна,
1.Прысл.да цудоўны.
2.безас.узнач.вык. Пра надзвычай прыгожае наваколле, прыемную абстаноўку. Гэта было цудоўна: і лес, і гарадок, як на далоні, і яна, Марынка, побач.Шыцік.А на возеры было цудоўна!Ваданосаў.
3.узнач.часціцы. Ужываецца як вокліч са значэннем: вельмі добра, выдатна. Партызан аж зажмурыўся, потым ізноў адплюшчыў вочы і ўбачыў бліскучую снарадную гільзу! Гільза! Цудоўна!Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюк1, ‑а, м.
Вялікі звязаны пакунак тавару; вялікая звязка чаго‑н. Адзін [вярблюд] стаіць наўючаны рознымі цюкамі.Жычка.Макоўчык сеў на цюк спрасаванага сена, накрытага папонай.Мележ.
[Гал. tujk.]
цюк2, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння стуку. Цюк... Цюк... — стукаў далёка ў лесе галодны з ночы дзяцел.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цюкаць — цюкнуць і цюкацца — цюкнуцца. Цюк у шыбу і разбіў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвяк, выкл.
Разм.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхе́ль,
Разм.
1.‑хяля, м. Тое, што і штуршок. — Даволі вёрз, нахаба! — У грудзі даў штурхель.Лужанін.
2.выкл.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель.Барадулін.Пасажыраў сыходзіла нямнога. Гляджу, з апошняга вагона нясмела выйшаў смуглявы чалавек з чамаданам у руцэ, спыніўся і глянуў вакол. Мяне быццам хто штурхель у спіну: «Ён».Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́наIIпрысл.
1. früh;
ра́на ці по́зна über kurz oder lang;
◊
хто ра́на ўстае́, таму́ Бог дае́≅ früh níeder und früh auf, verlängert den Lébenslauf;
2.безас.у знач.вык:
яшчэ́ ра́на es ist noch früh
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)