наме́раны 2 і наме́ран, ‑рана; у знач. вык., з інф.
Які мае намер што‑н. зрабіць. [Азаркевіч:] Дык вось што я вам скажу: чужою галавою я жыць не намераны. Гурскі. Увесь век мы жыць Тут намераны. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калані́ца, ‑ы, ж.
Разм. Калёсная мазь. Пры калёсах корпаецца дзядзька Ігнат. Ссунуў кола і шчодра і клапатліва, нібы масла на хлеб, намазвае на вось каланіцу. Хадановіч. Пахла яшчэ пылам і каланіцай — гэта з-пад калёс. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца моцным, мацнейшым. Дождж пачынаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш, памацнець вецер. Караткевіч. [Маці:] — Колькі год у зямлянцы жылі, пакуль калгас памацнеў ды памог нам вось гэтую хатку паставіць. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безгало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае галавы; пазбаўлены галавы.
2. перан. Пра чалавека з невялікімі разумовымі здольнасцямі. Вось сапраўды, Калі хто безгаловы, Таго не выратуе ад бяды І мудрае, ад сэрца слова. Валасевіч. // Няўважлівы, рассеяны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брукава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад брукаваць.
2. у знач. прым. Укладзены каменем. А вось і мястэчка, звычайнае мястэчка з каменнымі брукаванымі вуліцамі. Пестрак. Нізка пад ветрам гнуцца жыты. Шлях друкаваны б’юць капыты. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак, ж.
1. Памянш. да булка; маленькая булка.
2. Здобная булка з пшанічнай мукі. — А гэта вось дом стаіць, — кажа .. [Люся]. — Вялікі-вялікі! Магазін, дзе прадаецца хлеб. І вулачкі! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тэтыцы, ж.
Патэтычны, усхваляваны тон. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі» [Я. Коласа], дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўко́ла, ‑а, н.
Паўзамкнутая крывая лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкруг. — Тут вось і вырасце гігант зусім новай для Беларусі галіны індустрыі, — прамовіў Мікалай Міхайлавіч, апісваючы рукой шырокае наўкола. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў. С. Александровіч. Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся. Шамякін.
2. Зал. да перапісваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.
Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)