1. Стаць шэрым. — Што такое? Нічога не разумею! — выціснуў .. [Цімох] з сябе, спалатнеўшы, альбо больш дакладна сказаць — сшарэўшы, бо ягоны твар сваім колерам зраўняўся з колерам дыму.Дубоўка.Мне здалося, што драўляны будынак, пабудаваны літарай «П», сшарэў.Місько.
2.безас. Пра надыход змроку, вечара. На дварэ ўжо сшарэла, калі .. [Ліда] апынулася каля дзвярэй свайго дома.Чарнышэвіч.Непрыкметна сшарэла, разам з дажджом прыйшоў вечар.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.што. Закончыць, завяршыць верхнюю частку чаго‑н. Увянчаць будынак купалам. □ Антэну [Антось] увянчаў крыжавінай, наснаваў на ёй ромб дроту і ўзняў метраў на пятнаццаць над дахам.Ракітны.//перан. Паспяхова завяршыць што‑н. Выдатныя радкі! Яны дастойна ўвянчалі цыкл «Юнацкі свет», новымі фарбамі ўзбагацілі вобраз яга [А. Куляшова] героя.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філармо́нія, ‑і, ж.
Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры. Атрымаўшы права запрасіць у 1960 годзе адзін з лепшых калектываў СССР на святкаванне 950‑годдзя свайго горада, Яраслаўская філармонія запрасіла нашу капэлу.«Звязда».У 1932 годзе адкрыліся кансерваторыя, вялікі сімфанічны аркестр пры радыёкамітэце, філармонія і інш.«Беларусь».Доўга стаяў.. [танк] на Камароўскай развілцы, прыкладна насупраць таго месца, дзе цяпер узвышаецца будынак Дзяржаўнай філармоніі.Беразняк.
[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́рам, ‑а; мн. хорамы, ‑аў; м.
Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам.Купала./Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы.Сабаленка./увобразнымужыв.Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырк, ‑а, м.
1. Від тэатральнага мастацтва, які ўключае акрабатыку, эквілібрыстыку, жангліраванне, клаунаду, эксцэнтрыку, дрэсіроўку жывёл і пад. У цырку, у трэцім аддзяленні, Назарава давала прадстаўленне, — Вялізных тыграў утаймоўвала яна.Корбан.
2.Будынак з амфітэатрам і арэнай, прызначаны для цыркавых паказаў; установа, якая арганізуе такі паказ. Калі пабачыў акрабатаў у цырку, дык яны так ачаравалі яго, што ў Ніка нарадзілася мара стаць калі-небудзь сапраўдным акрабатам.Лынькоў.
[Лац. circus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСЕ́ЦЬ,
старадаўняя гасп. пабудова для сушкі збажыны; тып сушні. Была пашырана ў паўн.-ўсх. раёнах Беларусі да сярэдзіны 20 ст. Квадратны або прамавугольны ў плане будынак вянковай канструкцыі, накрыты саломай, драніцай. Унутраная прастора перакрыццем з жэрдак падзялялася на 2 ярусы. Цёплае паветра ад курнай печы ў ніжнім ярусе праз шчыліны перакрыцця ішло ў верхні ярус, дзе сушылі снапы. У сял. гаспадарках 19—пач. 20 ст. Асеці будавалі паблізу гумна, стадолы, тока. Нярэдка мела «перадасець» каркаснай канструкцыі, дзе абмалочвалі высушанае збожжа. У фальварках існавалі больш складаныя структуры, дзе 2 асеці злучаліся крытым токам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖЭ́НАЎ (Васіль Іванавіч) (12.3.1737 ці 1738, с. Дольскае каля Малаяраслаўца, паводле інш. крыніц Масква — 13.8.1799),
рускі архітэктар, тэарэтык архітэктуры; адзін з заснавальнікаў рус. класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1758—60, акад. з 1765; віцэ-прэзідэнт з 1799), Парыжскай акадэміі архітэктуры (1760—62), у Італіі (1762—64). Стварыў праект рэканструкцыі Крамля (не ажыццёўлены; палац закладзены ў 1773), рамантычны палацава-паркавы ансамбль у Царыцыне пад Масквой (1775—85), дом Пашкова (1784—86, цяпер будынак Расійскай дзярж. б-кі ў Маскве), Міхайлаўскі замак у Пецярбургу (праект 1792—96) і інш. комплексы, адметныя смеласцю кампазіцыі, разнастайнасцю задум, творчым выкарыстаннем традыцый сусв. класічнай і стараж.-рус. архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Іван Іосіфавіч) (14.3.1895, в. Плябанцы Мінскага р-на — 24.3.1984),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1966). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). З 1929 у праектных арг-цыях Мінска (у 1933—44 — у праектных установах Масквы). З 1957 у НДІбуд-ва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—73 Бел.НДІПгорадабудаўніцтва. Работы ў Мінску: 112-кватэрны жылы дом на вул. Маскоўскай (1932, у сааўт.), Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак (1934), Літ. музей Я.Купалы (1959, у сааўт.); у г. Рэчыца — бальніца (1933). Сярод інш. работ: павільён СССР на міжнар. кірмашы ў Страсбургу (Францыя, 1929), жылыя, грамадскія і прамысл. пабудовы ў Маскве (1935—37).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́Н-ДЭЛАМО́Т ((Vallin de la Mothe) Жан Батыст Мішэль) (1729, г. Ангулем, Францыя — 7.5.1800),
французскі архітэктар. Праф. Пецярбургскай АМ (1759). Вучыўся ў Ф.Бландэля і ў Італіі (1750—52). У 1759—75 працаваў у Расіі, пераважна ў Пецярбургу. У яго пабудовах характэрная для ранняга рус. класіцызму дакладнасць кампазіцый спалучаецца з барочнай пластыкай формаў: Гасціны двор (1761—85), касцёл Кацярыны (1763—83) на Неўскім праспекце, Малы Эрмітаж (1764—67), будынакАМ (1764—88, з А.П.Какорынавым), склады «Новая Галандыя» (1765—80, з С.І.Чавакінскім) — усе ў Пецярбургу. Сярод яго вучняў — В.І.Бажэнаў, І.Я.Староў.
Ж.Б.М.Вален-Дэламот. Малы Эрмітаж у Пецярбургу. 1764—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́Маркава манастыра.
Існавала ў Віцебску ў канцы 17 — пач. 20 ст. Пабудавана з дрэва ў 1691 на правым беразе Зах. Дзвіны ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пастаўлена на фундаменце крыжовага драўлянага храма (засн. ў 1633), знішчанага пажарам.
Царква 4-зрубная, крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі, тры зрубы 5-гранныя, заходні прамавугольны ў плане, паміж крыламі трансепта і алтарным зрубам — шматгранныя рызніцы. Зрубы і сяродкрыжжа былі перакрыты самкнутымі купаламі і накрыты невысокімі шатрамі з галоўкамі. Увесь будынак меў вял. абходную галерэю на разьбяных слупках з ганкам пры ўваходзе, накрытым шатровым дахам. Знесена ў 1920-я г.
Т.В.Габрусь.
Віцебская Троіцкая царква Маркава манастыра. Малюнак 19 ст.