адно́лькава, прысл.

1. Прысл. да аднолькавы.

2. У роўнай меры, ступені. Найбольш насцярожыў яго [пагранічніка].. абутак: ва ўсіх трох аднолькава новыя боты з чырвонага юхту. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богатвары́ць, ‑твару, ‑тварыш, ‑тварыць; незак., каго-што.

Бязмежна любіць. Богатварыць сына. □ Свой «ТТ» Валя богатварыла, як хлапчук, але ставілася да яго зусім па-дзявочы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лікёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лікёру, звязаны з яго вытворчасцю, продажам. Лікёрныя прадпрыемствы. // Прыгатаваны з лікёрам. Лікёрная начынка. // Прызначаны для лікёру. Лікёрныя чаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́чнік, ‑а, м.

Памер у шырыню, дыяметр. [Егер] бярэцца за свой стальны метр і, прыклаўшы яго да зрэзу, абвяшчае: — Дваццаць тры сантыметры ў папярочніку!.. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пілота. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празва́нне, ‑я, н.

Мянушка. Грышка да таго звыкся з гэтым нялюбым празваннем, што часта забываў сваё ўласнае імя, а адклікаўся, калі яго абзывала «свінапасам». Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тарана ​2, прызначаны для яго. Таранная тактыка. Таранныя тарпеды.

2. Які робіцца пры дапамозе тарана. Таранны ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фланк, ‑а, м.

Бакавы ўчастак палявога або крапаснога ўмацавання са сховішчамі, прызначаны для прыкрыцця яго з бакоў і для падоўжнага абстрэлу подступаў да суседніх умацаванняў.

[Фр. flanc.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сляпе́нь, ‑пня, м.

Двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў, самка якога жывіцца кроўю жывёлы і чалавека. Душна Яну. Спацеў ужо і конь. Ля каня круцяцца кучаю сляпні і авадні, ліпнуць да яго, лезуць яму ў вочы. Галавач. Мухі і сляпні не давалі спакою каню, атакуючы яго з усіх бакоў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)