ён правёў ноч без сну er hat éine schláflose Nacht verbrácht;
мяне́ хі́ліць на сон ich bin schläfrig;
2. (тое, штосніцца) Traum m -es, Träume;
ба́чыць у сне träumen vi;
як у сне wie im Traum;
◊
сон збы́ўся der Traum ist in Erfüllung gegángen;
ве́чны сон der éwige Schlaf
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
і́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, маецца ў рэальнасці. Цяпер ужо Каралькоў крычаў на ўсё поле, абвінавачваючы мяне ва ўсіх грахах, існых і выдуманых.Шамякін.
2.узнач.наз.і́снае, ‑ага, н. Тое, што існуе ў рэальнасці. Прымаць жаданае за існае. □ Нават маўклівы матэматык Рамашка не стрымаўся, каб не сказаць колькі слоў у абарону дакладных навук, без якіх, як ён адзначыў, нельга ўявіць нічога існага на зямлі.Дамашэвіч.
3. Сапраўдны, рэальны. — У нас ёсць адзін селянін, Шкробат Тарэнта. Ён самы існы п[рыхільнік] справядлівасці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казыро́к, ‑рка, м.
1. Шчыток у галаўным уборы, які выступае над ілбом; брыль (у 2 знач.). [Бондар] далонню падняў угару казырок.. шапкі і адкрыў высокі.. лоб.Чарнышэвіч.[Лёдзя] ледзь не наткнулася на каржакаватага хлопца ў кепцы з адарваным казырком і таму падобнай на берэт.Карпаў.// Шчыток, які надзяваецца без галаўнога ўбору, для аховы вачэй ад яркага святла.
2. Невялікі навес у чым‑н., над чым‑н. Спорны вясновы дожджык наляцеў знянацку і загнаў Паўла Гушчу пад казырок бліжэйшага пад’езда.Шыцік.
•••
Браць (узяць) пад казырокгл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камерцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы. Камерцыйныя аперацыі. Камерцыйны банк. Камерцыйныя адносіны паміж краінамі. Камерцыйны чыноўнік.//Разм. Разлічаны на прыбытак, даход. Камерцыйныя адносіны да справы. Камерцыйны разлік. □ [У Дзялендзіка] свой камерцыйны інтарэс: жыць .. на хабарах.Скрыган.//Разм. Спрытны, лоўкі ў атрыманні даходу, прыбытку. Са святой натурай Альбіны Сільвестраўны ўжывалася.. і натура камерцыйная. Ёй няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю збывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.
2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння. Камерцыйны магазін. Камерцыйныя цэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гне́сці, гняту, гняцеш, гняце; гняцём, гнецяце; пр. гнеў, гняла, ‑ло; незак., каго-што і без дап.
1. Прыціскаць, душыць сваім цяжарам. Сырыя шынелі Гнятуць да сядла.Крапіва.
2. Даводзіць да цяжкага, прыгнечанага стану, выклікаць непрыемнае пачуццё. Злавесная цішыня зняла сваёй невядомасцю.Хомчанка.Цяжкія думкі гнялі жанчыну: паблажэла ў твары, стала нейкая задумлівая.Пальчэўскі.
3. Прыгнятаць, мучыць. Заводы стаяць, змоўкла песня гудкоў, Гняце азвярэлы кулак беднякоў.Хведаровіч.Максім, даведзены да роспачы, хоць і спакойна, выказвае ўжо пратэст: «З усіх бакоў гнятуць мужыка... Апошнія жылы цягнуць з яго...».«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае.Колас.Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы.Русецкі.
2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца.Чарнышэвіч.«Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахвярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
1.каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што‑н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі.Бядуля.У гэты перыяд М. Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры.Саламевіч.
2.кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго‑, чаго‑н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго‑, чаго‑н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба...Кулакоўскі.[Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гак1, ‑а, м.
1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя.Крапіва.
2.Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір.Астрэйка.
•••
З гакам — з лішнім, з лішкам.
гак2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заглу́хнуць, ‑не; пр. заглух, ‑ла; зак.
1. Стаць нячутным, заціхнуць. Нейкі камяк зацяў горла, і крык заглух.Хадкевіч.Заглухла цяжкіх бомб выццё.Прануза.// Перастаць працаваць, дзейнічаць (пра матор, рухавік, кулямёт і пад.). Калі матор чмыхнуў і заглух, Каліта высунуўся з люка.Паслядовіч.
2. Стаць занядбаным, закінутым. Сад заглух. Сядзіба заглухла.//перан. Спыніць развіццё, зачахнуць. — Заглухнеш ты тут, звянеш без часу.Хадкевіч.
3.перан. Загаснуць, прытупіцца, забыцца (пра пачуцці, думкі і пад.). А памяць аб Раманчыку так і заглухла, і толькі я цяпер успамінаю яго.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Захапіць што‑н. сабе; уварваць. Уваходзіць госць неспадзяваны.. Той самы Богут, што без жалю Гатоў зарваць чужы кусок І высмактаць з цябе ўвесь сок.Колас.
2. Абарваць так, што нельга знайсці канца (пра нітку). Зарваць нітку ў матку.
3. Раптоўна спыніць, перарваць. Калі стануць каровы на стойла, дык адразу і малако зарвуць.Чарнышэвіч./безас.Аднаму зарвала, і другі ў рот вады набраў.Пташнікаў.
•••
Каб табе зарвала — ужываецца як праклён таму, хто моцна крычыць, гучна гаворыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)