сэрцападо́бнік, ‑а, м.

Марскі пласцінашчэлепны малюск у ракавіне, які па форме нагадвае сэрца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сябелю́б, ‑а, м.

Сябелюбівы чалавек; эгаіст. Быў Міха па натуры сябелюб і ганарлівец. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярніста...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сярністы», напрыклад: сярністакіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́бельшчык, ‑а, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік яўкі на работу па табелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траверсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Перапраўляцца па траверсе ​2. Траверсіраваць горны масіў.

[Ад фр. traverser — перапраўляцца, пераходзіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тэатр», напрыклад: тэатразнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фартэпія́ншчык, ‑а, м.

Разм.

1. Майстар па вырабу драўляных частак фартэпіяна.

2. Фартэпіянны настройшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цукрава́р, ‑а, м.

1. Спецыяліст па цукраварству.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — уладальнік цукраварнага завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнакні́жжа, ‑а, н.

Уст. Чараўніцтва, вядзьмарства па кнігах, якія быццам бы маюць магічную сілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юне́ска, нескл., н.

Спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

[UNESCO — скарочанае ад англ. United Nations Educational Scientific and Cultural Organization.]