мілігра́м, -а, мн. -ы, -гра́м і -аў, м.

Адна тысячная частка грама.

|| прым. міліграмо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міліме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адна тысячная частка метра.

|| прым. міліметро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міліметро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (разм.).

Папера для чарчэння з клеткамі, роўнымі аднаму квадратнаму міліметру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) эканоміку, прамысловасць і пад. мэтам мілітарызму.

|| наз. мілітарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мілітары́зм, -у, м.

Дзяржаўная палітыка ўзмацнення ваеннай магутнасці, нарошчвання ўзбраенняў і актывізацыі ваенных прыгатаванняў.

|| прым. мілітарысты́чны, -ая, -ае і мілітары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мілітары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праводзіць палітыку мілітарызму; прыхільнік мілітарызму.

|| прым. мілітары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мілі́цыя, -і, ж.

1. У некаторых постсавецкіх краінах: сістэма дзяржаўных службаў і органаў для аховы грамадскага парадку, забеспячэння асабістай бяспекі грамадзян і іх маёмасці.

2. зб. Работнікі гэтай установы.

3. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.

|| прым. міліцэ́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і міліцы́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міліцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік міліцыі (у 1 знач.).

|| прым. міліцэ́йскі, -ая, -ае і міліцыяне́рскі, -ая, -ае.

Міліцэйскія абавязкі.

Міліцыянерскі шынель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міло́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Ветліва-пачцівы зварот у англічан да мужчыны з прывілеяваных класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мі́лы, -ая, -ае.

1. Які выклікае прыхільнасць да сябе; прыемны, абаяльны.

Мілая ўсмешка.

2. Блізкі сэрцу, любімы, дарагі.

Душу поўнілі мілыя краявіды.

3. у знач. наз. мі́лы, -ага, м., мі́лая, -ай, ж. Каханы, каханая.

З мілым рай і ў будане (прыказка).