Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбухто́рыць ’падгаварыць каго-н. да якога-н. дзеяння’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ). Гл. бухторыць (пад бухцець). Цікавае змяненне семантыкі вытворнага дзеяслова. Зыходнае бел. бухторыць азначае ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры ліць і пад.’ Значэнне ж польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’ наводзіць на думку аб магчымым семантычным запазычанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршэ́ль ’карак’ (Нар. лекс.) у выразе даць у каршэль ’даць па шыі’ (Нар. сл., Янк. Мат.), ’карак, задняя частка шыі’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ), ’шыя і плечы ля шыі’ (КЭС, лаг.). Словаўтваральны варыянт да каршэнь (гл.). Аб суфіксацыі ‑elь гл. SP, 1, 108; ‑enь‑ SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́с (БРС, Сцяшк. МГ, Маш., Інстр. II). Рус. бека́с, укр. бе́кас (Грынч.). Першакрыніца — франц. bécasse (ад bec дзюба’). Фасмер, 1, 146, параўн. Шанскі, 1, Б, 83. Бел. форма адлюстроўвае польскае пасрэдніцтва (іначай было б бяка́с). Укр. націск таксама сведчыць аб запазычанні праз польскую мову. Параўн. бэ́кас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бато́г ’бізун’ (Тарн.), бату͡ог (Бесар.). Укр. баті́г ’тс’, рус. бато́г, польск. batog, чэш. batoh. Лічыцца вытворным ад бат (гл.). Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56–57; Слаўскі, 1, 28. Але ёсць думкі аб запазычанні гэтага слова з усходніх моў, што не пераконвае (Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладзі́цца, драг. молоды́тысь ’паляпшацца (аб надвор’і) пасля дажджу на лепшае’ (З нар. сл.), укр. мо́лоді ’невялікія хмары на небе’ — прыкмета добрага надвор’я. Да маладзе́ць (гл.). Семантыка лексемы аформілася пры ад’ідэацыі веравання, звязанага з маладзіком, які станоўча ўплывае на станаўленне надвор’я, на рост раслін і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус. молодчик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медыцы́на ’сукупнасць навук аб хваробах, іх лячэнні і прафілактыцы’ (ТСБМ), ст.-бел. медыцына ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. medycyna ’тс’, якое з лац. medicīna (ars) ’лячэбная навука’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Кохман, 85), насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 89), які бел. лексему выводзіць з рус. медицина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мязю́к, мезюк, мізюк ’мезены палец’ (ТС), мезюн, мізюн ’тс’ (ТС). Аналагічна утварэнню літ. maželisч mažylis, але з іншымі суфіксамі. Балтызмы. Параўн. літ. mažiukas ’мезены палец’. У апошніх бел. лексемах суфікс ‑ук быў заменены на -ун у той жа функцыі (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)