ён, яго, яму, ім, аб ім; мн. яны; займ.асаб.3ас.адз.м.
1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка мужчынскага роду адзіночнага ліку, які абазначае, звычайна ў папярэднім кантэксце, прадмет гаворкі. Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады.Колас.Сцяпан Варанец падышоў да параненага і, разадраўшы на ім кашулю, пачаў перавязваць.Крапіва.
2.толькіР. Ужываецца ў знач. прыналежнага займенніка; ягоны. Яго дзеці. Яго работа. □ Крыніцы неадольнай магутнасці савецкага народа і яго арміі, якія разграмілі мацнейшага ворага, закладзены ў самой прыродзе сацыялістычнага ладу.«Звязда».Яго гнуткае цела згіналася і разгіналася, як сталёвая спружына.Мурашка.
3. У спалучэнні з «вось» ужываецца ў знач. узмацняльнай або ўказальнай часціцы. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка.З. Астапенка.
•••
Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго ведаегл. бог.
Вось я яго (іх, ім)гл. я.
Хто яго ведаегл. хто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Скалануць якую‑н. пасудзіну з вадкасцю. Баўтануць біклажкай.
2. Матнуць галавою, нагою і пад. Хомка троху прыпамінаў, але [невыразна] баўтануў галавою, бо не меў ахвоты размаўляць.Гарэцкі.
3. Рэзка, адрывіста пляснуць чым‑н. па вадзе. Вось ён [сом] блізка баўтануў хвастом і перавярнуўся.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гайдама́к, ‑а, м.
1. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы на Правабярэжнай Украіне і поўдні Беларусі супраць польска-шляхецкага прыгнёту ў 18 ст.
2. Салдат асобых конных часцей контррэвалюцыйнай Цэнтральнай украінскай рады, а таксама розных контррэвалюцыйных атрадаў Пятлюры і Скарападскага ў перыяд грамадзянскай вайны 1918–20 гг. Івось разбіты гайдамакі, Пятлюра ледзь уцёк.Броўка.
[Тур. haydamak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́це, часціца.
1. Тое, што і на 2 (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх. [Карэспандэнт:] — Вось наце, прачытайце, я напісаў апавяданне.Сабаленка.[Родны:] Наце вам і мае гранаты. Бывайце, таварыш лейтэнант!Крапіва.
2. Ужываецца пры выказванні здзіўлення, гневу і пад. Наце ж вам, такое здарэнне ў такі позні час!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смугля́вы, ‑ая, ‑ае.
Злёгку смуглы; смуглаваты. Смуглявы тварык. □ На смуглявую, чыстую, дзявочай свежасці скуру брытву браць трэба было самую вострую.Карпюк.// Які мае такую скуру. Івось выходзіць хлопец статны, Крыху смуглявы, малады, Танкіст і песе[ннік] выдатны, І сам прыгожы, хоць куды.Колас.Мікола сапраўды нагадваў цыгана — такі ён быў чорны, смуглявы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. ‑ловак; ж.
Разм. Тое, што і сталовая (у 2 знач.). Марусаў сеў за стол; падышла афіцыянтка — ён заказаў гуляш; ён заўсёды заказваў у такіх сталоўках гуляш — папулярную мясцовую страву.М. Стральцоў.Вось у гэтай сталоўцы партшколы і адбылося маё першае знаёмства з Платонам Галавачом.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў.Лупсякоў.Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай.Палтаран.Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САТУ́РН,
планета Сонечнай сістэмы, шостая па парадку ад Сонца і другая па памерах і масе. Астр. знак . Адносіцца да класа планет-гігантаў.
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 1.43 млрд.км (эксцэнтрысітэт арбіты 0,056). Перыяд абарачэння вакол Сонца 29,46 зямнога года. Экватарыяльны дыяметр 120 536 км; з прычыны хуткага вярчэння вакол восі (перыяд каля 10,53 гадз) С. значна сплюснуты — палярны радыус меншы за экватарыяльны прыблізна на 6500 км. Маса 5,68∙1026кг. Сярэдняя шчыльнасць — самая малая з усіх планет, 700 кг/м³ (прыблізна ўдвая менш за шчыльнасць Сонца). З Зямлі С. выглядае як жаўтаватая зорка, бляск якой мяняецца ад 0-й да 1-й візуальнай зорнай велічыні. С. з’яўляецца газавадкім целам у стане гідрастатычнай раўнавагі і не мае цвёрдай паверхні. Вонкавая газавая абалонка вадародна-геліевая, за ёй знаходзіцца абалонка ў асноўным з вадкага вадароду, потым — з металічнага вадароду. С. мае ўнутр. крыніцы энергіі і выпрамяняе ў 2,5 разу больш энергіі, чым атрымлівае ад Сонца; т-ра ў нетрах 12000 К. На С. назіраюцца воблакі, т-ра іх верхняй часткі каля -175 °C. Восьмагн. поля амаль супадае з воссю вярчэння планеты. Напружанасць магн. поля на экватары роўная 0,7 зямной, унутр.магн. поле значна большае за зямное з-за вял. памераў. У сістэму С. ўваходзяць кольцы Сатурна і 18 спадарожнікаў (гл. Спадарожнікі планет); выяўлены радыяцыйныя паясы. Большасць звестак пра С. атрымана пры дапамозе аўтам. міжпланетных станцый «Піянер»і«Вояджэр».
Літ.:
Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
поди́разг.
1.(повелительное наклонение от глаг. пойти) ідзі́, хадзі́;
поди́ прочь! ідзі́ прэч;
поди́ сюда́, поди́-ка сюда́! хадзі́ сюды́!;
2.(в знач.: попытайся) паспрабу́й;
поди́-ка его́ уговори́ паспрабу́й яго́ ўгавары́;
3.вводн. сл. віда́ць, му́сіць;
а ты, поди́, и пове́рил ему́? а ты, віда́ць (му́сіць), і паве́рыў яму́?;
4.в знач. част. (вот ещё) глядзі́, бач;
поди́ како́е де́ло! глядзі́ (бач) яка́я спра́ва!;
да вот поди́те же! ды вось глядзі́це ж (ба́чыце ж, ма́еце ж)!;
поди́-ка вот, что де́лается!вось глянь (ба́чыш), што ро́біцца!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адно́йчы, прысл.
Аднаго разу. Івось аднойчы вечарам.. [бацька] выняў з футляра сваю скрыпку.Брыль.Аднойчы я адпачываў на Каўказе, у Хосце.Скрыган.[Маці:] — Я за гэты хвойнік так аднойчы палаялася з Амелькам, што ён і цяпер баіцца сустракацца са мной.Шамякін.// Адзін раз. Дачка адыходзіла цвёрда, аднойчы зірнула назад.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)