від сякучай або сякуча-колючай халоднай зброі. Складаецца са стальнога клінка з выгнутым лязом, увагнутай спінкай, вастрыём на канцы і эфеса (рукаятка з цемляком і крыжавіны з перакрыжаваннем ва ўсх. Ш., або рукаяткі і гарды ў еўрап. Ш.); укладваецца ў ножны. Даўжыня 800—900 мм, шырыня 3—3,5 см. Першапачаткова вядома ў Персіі, Асірыі, Егіпце. У 9 ст. ад хазараў, полаўцаў і печанегаў трапіла на ўсх.-слав. землі; у рус. летапісах згадваецца з 10 ст. На Беларусі пад уплывам польскага і венг.ваен. мастацтва Ш. шырока выкарыстоўвалася з канца 16 ст., калі стала часткай баявога рыштунку лёгкай кавалерыі і ўлюбёнай зброяй шляхты. У 17 ст. шабельнікі ВКЛ сканструявалі «фурдумент» — спец. шчыток, які закрываў кісць рукі. Ш. бел. майстроў, у прыватнасці магілёўскіх, у 17 ст. карысталіся попытам у Польшчы і Расіі. З 18 ст. ў Еўропе і Расіі Ш. была на ўзбраенні лёгкай конніцы і каманднага складу ўсіх родаў войск. У 1881 у рас. арміі заменена шашкай і захавалася толькі ў гвардыі як парадная зброя. У СССР у 1940 уведзена парадная Ш. для генералаў, у 1949 заменена корцікам. Ш. эспадрон (франц. espadon ад ісп. espada шпага), колючая і сякучая зброя ў спарт.фехтаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ДЫНА́МІКА,
змяненне колькасных характарыстык і якаснай структуры эканомікі ў выніку яе развіцця. Адрозніваюць 2 віды Э.д.: макраэканамічную — развіццё на нац. узроўні і мікраэканамічную — змены ў часе асобных лакальных яе звёнаў (рынкаў, фірм). Паняцці «статыка» і «дынаміка» ўвёў амер. эканаміст, заснавальнік гранічнай прадукцыйнасці і капіталу тэорыі Дж.Кларк, які лічыў, што дынаміка здольная растлумачыць пераход ад аднаго раўнаважнага стану эканомікі да другога і вызначыць прычыны парушэння раўнавагі (неадпаведнасць попыту і прапаноў, галіновыя дыспрапорцыі і г.д.). Тэорыя Э.д. ўзнікла ў канцы 1930-х г. (Е.Домар, Дж.Робінсан, А.Хансен, Д.Харыд). Яна абгрунтоўвае ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць асн. катэгорый расшыранага ўзнаўлення. Уключае некалькі канцэпцый, у т. л.кумулятыўнага попыту (інвестыцыйная тэорыя), якая трактуе механізм расшыранага ўзнаўлення як тэхніка-эканам. працэс і ўзаемасувязь паміж накапленнем і спажываннем разглядае праз дзеянне сістэмы акселератар — мультыплікатар. Сродак пераадолення спаду пры дасягненні мяжы занятасці — меры дзярж. рэгулявання ў рамках «убудаваных стабілізатараў»; падаходнага падаткаабкладання, зарплаты, рознічных цэн, страхавання, дапамогі па беспрацоўю і інш.У тэорыі зберажэнняў працэс накаплення разглядаецца як сукупны вынік індывід. зберажэнняў (для задавальнення патрэбнасцей чалавека на працягу яго жыцця і для перадачы спадкаемцам). Канцэпцыя ўраўнавання эканамічнай дынамікі — формулы расшыранага ўзнаўлення, ураўнавання накаплення капіталу, што адлюстроўваюць рух толькі назапашанай часткі прыросту прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСХАТАЛО́ГІЯ (ад грэч. eschatos апошні, канцавы + ...логія),
у рэлігійных светапоглядных сістэмах вучэнне аб канчатковым лёсе свету, чалавецтва і чалавека. Адрозніваюць індывідуальную Э. — вучэнне аб пасмяротным лёсе адзінкавай чалавечай душы і універсальную, сусветную Э. — вучэнне аб мэце і прызначэнні касм. і чалавечай гісторыі, аб канцы і аб тым, што пасля гэтага будзе. Асаблівая роля ў распрацоўцы традыцыі індывід. Э. належыць стараж. Егіпту (трактоўка замагільнага жыцця як станоўчага быцця), а ў станаўленні сусв. Э. — стараж. Ізраілю, потым іудаізму (асэнсаванне ўсяленскай гісторыі як разумнага працэсу, які накіроўваецца воляй асабістага Бога). Э. фарміруецца толькі там, дзе адбываецца абгрунтаванне магчымасці пазітыўнага рашэння асабістых і ўсяленскіх лёсаў у нейкай абсалютнай перспектыве, дзе рух з мінулага ў будучыню разглядаецца як набліжэнне да канчатковай мэты светабудовы, да сканчэння часу і зліцця яго з вечнасцю. Вучэнні, якія зыходзілі з цыклічнай канцэпцыі сусв. працэсаў (напр., брахманісцкія і піфагарэйска-стаічныя дактрыны вечнага вяртання і сусв. года), не маглі стварыць Э. ў сапраўдным яе значэнні. Сама ідэя кругавароту выключае нешта канечнае: бо ў светабудовы няма ні мэты, ні абсалютнага канца. Эсхаталагічныя матывы можна выявіць у шэрагу свецкіх ідэалагічных праектыўных пабудоў новага і найноўшага часу: амер.пурытанізму, утапічнага і марксісцкага камунізму, нацысцкай міфалагемы «тысячагадовага рэйха» і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скры́пель, скры́пень ‘гу́ба’ (мазыр., Жыв. сл.), скрыпе́ль ‘тс’ (ТС, Пятк. 2, Ян.; мазыр., Жыв. сл.), скры́пель ‘тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), скры́пень ‘губка для высякання агню’ (бабр., ЛА, 4). Карскі (Труды, 479) заўважае “толькі палескае”, аднак гл. скры́пель, скрыпе́ль ‘грыб-трутавік’ (асіп., бярэз., бых., саліг., стол., лельч., ельск., ЛА, 1), скрыпе́нь ‘тс’ (добр., ганц., барыс., ЛА, 1). Да скрыпець (гл.). Параўн. балг.скрипе́ц ‘від ядомага грыба, які расце на дрэве’; дэрываты ад гэтага дзеяслова існуюць таксама ў іншых славянскіх мовах. Гл. БЕР, 6, 798.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч.Шамякін.//Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу.Гурскі.
3.Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сянны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да сена. Як толькі .. пачнуць прабівацца кволыя ранішнія прамяні, я выбіраюся з цёплага сяннога берлагу.Карамазаў.//Які зроблены з сена. Сянная пацяруха. Сянная мука. Сянны настой.// Прызначаны для сена. Сянны склад. Сянны прэс.
•••
Сянная ліхаманка — хвароба, якая праяўляецца цяжкім ліхаманкавым станам, узнікае ў людзей з павышанай адчувальнасцю ў час цвіцення раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целаахо́ўнік, ‑а, м.
Воін, які ахоўвае жыццё якой‑н. высокай асобы (манарха, ваеннага начальніка і пад.). А як толькі машына спыніцца, на яе адразу ж насядуць усе астатнія, целаахоўнікаў пераб’юць, а самога генерала звяжуць і — у лес.Шашкоў.// Пра чалавека, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго‑н. «Так што будзем мы, Галка, у бабкі целаахоўнікалі», — напісала Зоя.Ярашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асо́бы, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай.Брыль.
2. Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уласці́вы, ‑ая, ‑ае.
Які характэрны для каго‑, чаго‑н., з’яўляецца ўласцівасцю, якасцю каго‑, чаго‑н. Яшчэ з парога .. [гаспадыня] ветліва прывіталася, несучы на пухлявых губах усмешку, уласцівую толькі жанчынам.Колас.— А што думае камісар? — з уласцівай яму іранічнай манерай звярнуўся акцёр да хірурга.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інструмента́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да інструмента (у 1 знач.). Інструментальны склад. Інструментальны цэх.//Які служыць для вырабу інструментаў. Інструментальная сталь.
2.узнач.наз.інструмента́льная, ‑ай, ж. Майстэрня, дзе вырабляюцца інструменты (у 1 знач.); памяшканне для захоўвання інструментаў. Інструмент быццам толькі што з інструментальнай.«Беларусь».
3.Які ствараецца музычнымі інструментамі, прызначаны для выканання на музычных інструментах (без удзелу чалавечага голасу). Інструментальная музыка. Інструментальная п’еса.//Які складаецца з музыкантаў, што іграюць на музычных інструментах. Інструментальны ансамбль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)