выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны разрыўнымі пашырэннямі ў выглядзе скідаў (часцей) або ўскідванняў і апушчаны адносна навакольнай паверхні. Бываюць простыя і ступеньчатыя. Утвараюцца пры расцяжэннях зямной кары ў працэсе апускання або ўзняцця яе блокаў. Марфалагічна буйныя грабены часта маюць выгляд апушчэнняў, запоўненых вадой (Байкальскі і Усходне-афрыканскі грабены). Выцягнутыя грабены на некалькі соцень кіламетраў належаць пераважна да рыфтаў. На Беларусі да стараж. (познадэвонскіх) грабенаў належыць Прыпяцкі — частка палеарыфтавай Прыпяцка-Данецкай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЛЬНААДПУ́ШЧАНІКІ,
у антычным і раннефеад. грамадстве рабы, адпушчаныя на волю ці выкупленыя на ўласныя зберажэнні. Грамадз. правы вольнаадпушчанікаў былі абмежаваны, часцей яны па-ранейшаму служылі сваім гаспадарам. У Стараж. Грэцыі пры вызваленні рабам не давалі грамадзянства, і яны станавіліся метэкамі пад патранатам б. гаспадара. У Стараж. Рыме вольнаадпушчанікі атрымлівалі радавое імя б. гаспадара і рым. грамадзянства, але без права адпраўляць магістратуры і служыць у арміі. У герм. плямёнах і ў «варварскіх» дзяржавах рабоў звычайна адпускалі з захаваннем іх асабістай залежнасці ад ранейшага патрона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬСНАЯ ТЭРАПІ́Я,
лячэнне хвароб з выкарыстаннем імпульсаў эл. току, ультрагуку, светлавых, механічных, эл.-магнітных і інш.). Віды І.т.: электрастымуляцыя нерв.-мышачнага апарату, кардыястымуляцыя (у т. л. з мэтай дэфібрыляцыі сэрца пры цяжкіх парушэннях рытму сардэчнай дзейнасці), ультрагукавая тэрапія, электрасон і інш. Таксама І.т. называюць выкарыстанне высокіх доз гармонаў, часцейглюкакартыкоідаў, з мэтай «тэрапіі адчаю», калі тэрмінова неабходна памяняць вострае, пагражальнае для жыцця цячэнне хваробы на непагражальнае. Ужываецца пры цяжкай форме астматычнага статусу, анафілактычнага шоку, дысемінаванай ваўчанкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т ВЫРАТАВА́ННЯ РАДЗІ́МЫ І РЭВАЛЮ́ЦЫІ,
антыбальшавіцкая арг-цыя ў Петраградзе ў кастр.—ліст. 1917. Створаны з прадстаўнікоў гар. думы, партый эсэраў, меншавікоў і інш. для барацьбы супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Кіраўнік — эсэр М.Дз.Аўксенцьеў. Камітэт быў звязаны з А.Ф.Керанскім, які рыхтаваў паход часцейген. П.М.Краснова на Петраград, і антыбальшавіцкімі арг-цыямі ў губернях, распаўсюджваў лістоўкі, падтрымліваў чыноўніцкі сабатаж мерапрыемстваў сав. улады, падрыхтаваў і ўзначаліў паўстанне юнкераў у Петраградзе 29.10(11.11).1917. У ліст. 1917 ператвораны ў «Саюз абароны Устаноўчага сходу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Е́НСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1940 Заключана 22.6.1940 паміж фаш. Германіяй і франц. урадам маршала А.Ф.Петэна ў 2-ю сусв. вайну там жа, дзе і Камп’енскае перамір’е 1918. Паводле яго прагерм. ўрад Петэна (гл. таксама «Вішы») пагадзіўся на поўнае спыненне ваен. дзеянняў супраць Германіі на тэр. Францыі, акупацыю ням.-фаш. войскамі каля 2/3тэр. Францыі (уключаючы Парыж), раззбраенне і дэмабілізацыю франц. арміі і флоту (акрамя часцей па падтрымцы парадку) і інш. У ліст. 1942 фаш. Германія парушыла ўмовы К.п. і акупіравала ўсю Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́КУЛЬ, каракульскія смушкі,
шкуркі, знятыя з ягнят каракульскай пароды авечак на 1—3-я суткі пасля нараджэння.
Каштоўнае футра, мае пругкую, шаўкавістую, бліскучую воўну з завіткамі рознай формы (валькаватыя, бобападобныя, кольчатыя і інш.) і памераў (4,5—8 мм), якія ўтвараюць малюнак смушка. Найб. каштоўныя шкуркі — з валькаватымі завіткамі, размешчанымі паралельна-канцэнтрычнымі або прамымі радамі даўж. 12—30 мм і больш. Часцей трапляюцца чорныя (больш як 80%) і шэрыя (12—15%) смушкі, каляровых мала. Са шкурак неданошаных каракульскіх ягнят атрымліваюць каракульчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАПАЛІ́ТЫў біялогіі,
віды (або інш. таксоны) раслін і жывёл, якія трапляюцца амаль па ўсёй Зямлі. К. — арганізмы з вял. адаптыўнымі здольнасцямі, шырокай экалагічнай пластычнасцю. На ўзроўні віду К. нямнога. З раслін — водныя і балотныя, напр., рагоз, раска, урэчнік, або пустазелле — драсён птушыны, мятліца аднагадовая, стрэлкі, трыпутнік вялікі і інш.; з жывёл — гар. верабей, шэры пацук, пакаёвая муха і інш.Часцей К. — таксоны больш высокага рангу. З раслін — злакі і складанакветныя, з жывёл — калаўроткі, прэснаводныя ракападобныя, ціхаходкі і інш.Гл. таксама Эндэмікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКО́З (ад грэч. narkōsis аняменне, здранцвенне),
агульнае абязбольванне, стан глыбокага штучнага сну з абарачальнай стратай свядомасці, болевай адчувальнасці, расслабленнем шкілетных мышцаў, прыгнечаннем некат. рэфлексаў. Выкарыстоўваюць пры хірург. аперацыях, складаных дыягнастычных даследаваннях і інш. Адрозніваюць Н. інгаляцыйны (праз дыхальныя шляхі), неінгаляцыйны (напр., унутрывенны, унутрымышачны) і камбінаваны (2 ці больш шляхоў увядзення наркатычнага рэчыва). Для інгаляцыйнага Н. ўжываюць пары эфіру, цыклапрапану, закіс азоту і інш., для неінгаляцыйнага — часцей вытворныя барбітуравай кіслаты. Робяць таксама электранаркоз (уздзеянне на ц. н. с. токамі спец. падабраных частот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДРАЗДЗЯЛЕ́ННЕ,
1) частка, раздзел чаго-небудзь, якія ўваходзяць у склад больш буйной адзінкі (напр., упраўленні, аддзелы мін-ваў, навуч. устаноў і інш.).
2) Вайсковая адзінка, якая, як правіла, мае пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Існуюць у кожным відзе ўзбр. сіл, родзе войск (сіл), спец. войск і ўваходзяць у склад больш буйных П. або часцей. П. з’яўляюцца: аддзяленне, узвод, рота (батарэя, звяно, баявая часць карабля), батальён (дывізіён, эскадрылля), акрамя асобнага, і інш. Баявыя задачы выконвае ва ўзаемадзеянні з інш. П. і самастойна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ А́ЗІЯ,
прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на У ад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца па дзярж. мяжы Расіі, радзей па Пн Казахстана і Манголіі. Пл. каля 10 млн.км². Нас. каля 25 млн.чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на З, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена з Пн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прам-сць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.