БАРЭ́ТЭР (англ. barretter),

цеплавая прылада для падтрымання пастаянства сілы току ў ланцугу. Складаецца з запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога знаходзіцца метал. дроцік. Цеплавы рэжым барэтэра выбраны так, што пры павольных зменах напружання на канцах дроціка сіла току ў ім у пэўных межах застаецца пастаяннай. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроннай апаратуры.

т. 2, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паднаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., што.

Крыху абнавіць, паправіць так, каб здавалася навейшым, свяжэйшым.

П. партрэт.

|| незак. паднаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паднаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змаргну́ць і зміргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. аднакр.

Маргнуць, міргнуць.

Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

Так глядзіць — не зміргне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акулі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

|| ж. акулі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. акулі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альтруі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто кіруецца альтруізмам.

|| ж. альтруі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. альтруі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анархі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік анархізму; член анархічнай арганізацыі.

|| ж. анархі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. анархі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на аргане.

|| ж. аргані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аргані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арышта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам.

|| ж. арышта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. арышта́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльтапланеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які лятае на дэльтаплане.

|| ж. дэльтапланеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэльтапланеры́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тое, што і жакет (разм.).

2. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак (уст.).

|| прым. жаке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)