Мальдава́цца1 ’адзначацца’ (карэліц., Нар. словатв.). З польск. meldować się ’тс’.

Мальдава́цца2 ’прыбірацца, упрыгожвацца’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мадыравацца1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закля́ва ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад закла з суф. ‑ʼава (параўн. качава ’месца, дзе качаўся конь’, Сцяцко, Афікс. наз., 34), але што выражае суфікс?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́цца ’падацца назад’ (валож., Сл. ПЗБ), ’хутка пабегчы’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі дзеяслова цяць ’моцна, хуткім рухам ударыць’ і дзеяслова падацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераці́ны ’памінкі’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з укр. ператні ’перапынак’ ці змененае з мэтай табуізацыі дзесяціны ’памінкі на дзевяты дзень пасля смерці’ (< прасл. devątina).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́цаць ’забіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна. Фіксацыя слова дазваляе суаднесці з літ. kùcas ’дубіна, палена’. Не выключана і кантамінацыя з незафіксаваным гукапераймальным о́цаць < ко́каць/ко́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прып (пріп) ’перадпечны выступ з цаглянай пляцоўкай’ (Нік. Очерки). Няясна. Відаць, з пры́пек ’выступ печы’ (гл.) з адсячэннем фіналі слова, успрынятай у якасці памяншальнага суфікса ‑ек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́лькнуць экспр. ’узлавацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пу́лькаць ’есці, пускаючы пузыры’ (гл.), параўн. пузы‑ ры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ і пузырыцца ’закіпаць, падымацца пузырамі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сважы́ць ‘струменіць’ (глыб., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка мяркуюць пра сувязь з рус. скважина ‘шчыліна’, што дае падставы бачыць у ім дэфармаванае рус. сквози́ть ‘праймаць наскрозь’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́лле ‘дэталь ткацкага станка’: скулляў трэба набіць многа (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, тое ж, што і ўкр. ска́лля ‘клёпкі бочкі, цэбра’, ‘лучына, трэска’. Гл. ска́ла2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)