УЛАДЫ́КА Аляксандр Станіслававіч (н. 17.3.1951, в. Мацькаўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вірусалогіі. Д-рмед.н. (1993). Скончы 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1978). З 1982) НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1995 кіраўнік аддзела). Навук. працы па гібрыдомнай тэхналогіі (монакланальныя антыцелы да асабліва небяспечных вірусаў з мэтай іх дыягностыкі), паходжанні, эвалюцыі і механізмах фарміравання новых надзвычайных інфекцый і інш.
Тв.:
Локализация и предварительная характеристика антигенных сайтов (B-эпитопов) в белке нуклеокапсида вируса Ласса (у сааўт.) // Вопр. вирусологии. 1993. № 1;
Ложноположительные реакции при лабораторной диагностике вирусных гемморагических лихорадок Ласса, Марбург, Эбола и СПИДа (у сааўт.) // Там жа. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́БАС (грэч. phobos страх),
спадарожнік планеты Марс. Адлегласць ад планеты 9380 км (бліжэйшы да Марса). Мае няправільную форму, найб. папярочнік каля 27 км. Паверхня складаецца з цёмных мінералаў з нізкім альбеда, пакрытая шматлікімі кратэрамі і тоўстым слоем пылу. Перыяд абарачэння вакол Марса 7 гадз 39 мін 27 с (на працягу марсіянскіх сутак двойчы ўзыходзіць і заходзіць). З прычыны вял. вуглавой скорасці Ф. апярэджвае восевае абарачэнне планеты і, у адрозненне ад інш. нябесных цел, узыходзіць на З, а заходзіць на У. Рухаецца амаль у плоскасці экватара Марса і павернуты да планеты заўсёды адным і тым жа бокам. Адкрыты амер. астраномам А.Холам (1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІШКЕ́ВІ́Ч Іван Станіслававіч (1.1.1919, г. Хойнікі Гомельскай вобл. — 2001),
бел. правазнавец. Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1971). Засл. юрыст Беларусі (1971). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1948). З 1949 у БДУ, у 1963—88 заг. кафедры. Працы па пытаннях крымінальнага права. Адзін з аўтараў і рэдактар «Крымінальнага права БССР» (т. 1—2, 1978).
Тв.:
Приготовление и покушение по советскому уголовному праву. М., 1958;
Условия и пределы необходимой обороны. М., 1969;
Вопросы уголовного права в практике Верховного Суда БССР. [Т. 1—2]. Мн., 1973—76 (разам з І.І.Гарэлікам);
Применение уголовного законодательства в судебной практике БССР. Мн., 1982 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯПЛІ́ЦКІ Юрый Сямёнавіч (н. 13.5.1947, Мінск),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў БДУ (1969). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па гідрадынаміцы і цепламасаабмене ў інфільтравальных дысперсных сістэмах. Развіў тэорыю падобнасці пераносных працэсаў у дысперсных сістэмах, асновы матэм. мадэліравання падоўжнага перамешвання часцінак у калонных апаратах з кіпячым слоем, інж. метады разліку гідрадынамікі і цеплаабмену ў апаратах з інфільтравальнымі дысперснымі сістэмамі.
Тв.:
Подобие процессов переноса в неоднородных псевдоожиженных слоях // Инженерно-физ. журнал. 1994. Т. 66, № 1;
Перемешивание частиц в циркулирующем кипящем слое (разам з Я.Ф.Ногатавым) // Там жа. 2002. Т. 75, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ЛЬМАН Рыгор Абрамавіч (н. 3.1.1934, г.п. Азарычы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1955). З 1971 у Брэсцкім ун-це (у 1971—75 заг. кафедры). Навук. працы па ўласцівасцях і ператварэннях рэчываў пры высокіх шчыльнасцях, тэмпературах і магутных магн. палях.
Тв.:
К оценке критических параметров вырожденных магнитных белых карликов // Астр. журн. 1977. Т. 54, вып. 5;
Нейтронный газ вырожденной сверхплотной звезды с вмороженным магнитным полем // Там жа. 1991. Т. 68, вып. 1;
Наглядное представление квантования движения релятивистского электрона в магнитном поле // Изв. вузов. Физика. 2003. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАБІ́ЛЬ (ад электра... + лац. mobilis рухомы),
аўтамабіль, у якім для прыводу хадавых колаў выкарыстоўваецца электрычны рухавік, што сілкуецца ад змешчанай на гэтым жа аўтамабілі крыніцы току. У якасці крыніцы сілкавання выкарыстоўваюць электрычныя акумулятары і суперкандэнсатары (не патрабуюць доўгага часу зарадкі), паліўныя элементы або бензінавы ці дызельны рухавік для прыводу электрарухавіка (т.зв. гібрыдная схема). Першы Э. пабудаваў англ. вынаходнік Р.Дэвідсан (1837). Вызначаюцца бясшумнасцю, бяздымнасцю, прастатой кіравання і высокімі дынамічнымі якасцямі, але маюць малы запас ходу, вял. масу, абмежаваную скорасць руху (да 90 км/гадз). Серыйна выпускаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі і інш. Перспектыўныя для гар. транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ашаламані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак., каго.
Абл. Тое, што і ашаламіць. Трапятун са скуры лузаецца, каб ашаламаніць вас патокам слоў і ў той жа час не выказаць ніводнай свае думкі.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выдры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.іран. Танцаваць. — Віктар Трафімавіч! Тодар Макаравіч! — чуліся вясёлыя галасы моладзі. — Хадзіце да нас, патанцуеце! — А як жа, толькі мне з вамі выдрыгваць, — усміхнуўся Радкевіч.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кісля́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і кіслата (у 1 знач.). І любяць жа [Жэнька і Света] брусніцы. Адна кісля, а яны ядуць. Света дык прыгаршчамі будзе ў рот сыпаць і не зморшчыцца.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
боршч, баршчу, м.
Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама сядзелі за сталом, ўпоцемку сёрбалі боршч.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)