пабурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца бурым. Трава была непакошаная і на ўзгорках пабурэла на сонцы. Лупсякоў. Саламяны капялюш дырэктара так выгараў на сонцы, што зусім пабурэў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Просты колавы экіпаж без рысораў. Уся дарога была забіта аўтамашынамі, павозкамі, салдатамі. Мележ. Па мёрзлай дарозе тарахцелі тры павозкі. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазяха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазяхаць, а таксама гук, які чуецца пры гэтым. І толькі была памкнулася [дзяўчына] выйсці з пакоя, як за спіною пачулася салодкае пазяханне. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́глы, ‑ая, ‑ае.
Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Марнавалася пераспелая і палеглая ярына. Машара. Месцамі была густая, палеглая пшаніца, камбайны нічога не маглі зрабіць. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першапрычы́на, ‑ы, ж.
Асноўная, першапачатковая прычына чаго‑н. Багатая культурная спадчына, атрыманая Беларуссю ад XI–XIII стст.. была для яе ўвогуле адной з першапрычын далейшага шырокага культурнага развіцця. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́жа, ‑ы, ж.
1. Ніткі, атрыманыя прадзеннем. Вытканая з шарсцяной пражы розных колераў, .. [посцілка] была надзіва даўгавечная. Кулакоўскі.
2. Тое, што і прадзенне. Вечары праходзілі ў жанчын за пражаю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскрыжава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрыжаваць.
2. Разыходжанне дарог, вуліц у выглядзе крыжа; скрыжаванне. Даўней, калі ў вёсцы была брыгада, на раскрыжаванні дарог стаяў клуб. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самацве́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прыродную афарбоўку, празрыстасць і бляск (пра каштоўныя камяні). У гальштук была ўткнута шпілька з самацветным каменьчыкам. Машара. // Які па прыгажосці нагадвае самацвет. Самацветныя расінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́шчык, ‑а, м.
Тайны агент вышукной паліцыі; шпег. Была такая слота-непагода, Што нават сышчык, затуліўшы твар, Свой пост пакінуў каля сцен завода, Падаўся грэцца ў бліжэйшы бар. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Барка́на́ ’морква’ (Касп.). Рус. борка́н, барка́н, бурка́н ’тс’. Слова няяснага паходжання. Некаторыя версіі (напр., прыбалт.-ням. крыніцу: Burkan, Burkane і г. д.) прыводзіць Фасмер, 1, 194. Іначай Буга, Rinkt., III, 771, які лічыць, што *bъrk‑аnъ і *mъrky ’морква’ аднаго паходжання (з невядомай сёння прыбалтыйскай мовы, у якой была змена m ⇆ b).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)