біястратыграфі́чны

(ад біястратыграфія);

б-ая зона — слаі зямной кары, у кожным з якіх змяшчаецца пэўны комплекс скамянелых рэшткаў вымерлых арганізмаў, характэрны толькі для дадзенага слоя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герантало́гія

(ад гр. geron, -ntos = стары + -логія)

раздзел біялогіі і медыцыны, які вывучае працэс старэння жывых арганізмаў, у т.л. чалавека; уключае герыятрыю, герагігіену і герантапсіхалогію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алагене́з

(ад ала- + -генез)

кірунак эвалюцыі групы арганізмаў, пры якой у блізкіх відаў адбываецца змена адных прыватных прыстасаванняў другімі, а агульны ўзровень арганізацыі застаецца ранейшым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біяты́чны

(гр. biotikos = які датычыць жыцця)

які адносіцца да жывых элементаў дадзенага асяроддзя;

б-ыя фактары — сукупнасць уплываў, якія аказвае на арганізмы жыццядзейнасць іншых арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пінацыто́з

(ад гр. pino = п’ю + -цытоз)

адзін з магчымых спосабаў жыўлення арганізмаў, які заключаецца ва ўтварэнні пузыркоў цытаплазмы вакол арганічных часцінак з наступным іх пераварваннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́ксісы

(гр. taksis = парадак, лад)

рухальныя рэакцыі здольных вольна перамяшчацца ніжэйшых раслін і арганізмаў, а таксама асобных клетак (лейкацытаў, сперматазоідаў) і частак клетак (ядра, пластыдаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эктагене́з

(ад экта- + -генез)

агульная назва кірункаў у эвалюцыйным вучэнні, якія разглядаюць гістарычнае развіццё жывой прыроды як прамое прыстасаванне арганізмаў да навакольнага асяроддзя (проціл. аўтагенез).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эктадэ́рма

(ад экта- + дэрма)

1) знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёльных арганізмаў і чалавека (параўн. энтадэрма 1);

2) знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. энтадэрма 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндаміто́з

(ад энда- + мітоз)

разнавіднасць мітозу, пры якой адбываецца кратнае павелічэнне колькасці храмасом у ядрах клетак раслінных і жывёльных арганізмаў без парушэння цэласнасці ядзернай абалонкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАКТЭ́РЫІ (ад грэч. baktērion палачка),

група мікраскапічных, пераважна аднаклетачных арганізмаў. Вядома больш за 2000 відаў, якія належаць да пракарыётаў, што не маюць аформленага клетачнага ядра. У сучаснай класіфікацыі на аснове сукупнасці марфалагічных, культуральных і фізіёлага-біяхім. прыкмет усіх бактэрый падзяляюць на эўбактэрыі і архебактэрыі. Бактэрыі маюць палачкападобную (бацылы, кластрыдыі, псеўдаманады), шарападобную (кокі), звілістую (вібрыёны, спірылы, спірахеты) форму: дыяметр 0,1—10 мкм, даўж. 1—20 мкм, а ніткаватыя шматклетачныя бактэрыі — 50—100 мкм. Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры. Многія рухомыя, маюць жгуцікі. Паводле спосабу жыўлення вылучаюць аўтатрофы і гетэратрофы. Залежна ад тыпу дыхання бактэрыі падзяляюць на аэробы і анаэробы. Удзельнічаюць у кругавароце рэчываў у прыродзе, ачышчэнні асяроддзя ад арган. рэшткаў, фарміраванні структуры і ўрадлівасці глебы; падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасферы. Выкарыстоўваюцца ў харч., мікрабіял., хім. і інш. галінах прам-сці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі — узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і чалавека.

Літ.:

Гусев М.В., Минеева Л.А. Микробиология. 3 изд. М., 1992.

Да арт. Бактэрыі: 1 — кокі; 2 — бацылы; 3 — спірылы; 4 — вібрыёны.

т. 2, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)