1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы».Свірка.
2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.
3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.
патачы́ць2, ‑точыць; зак., што.
1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль...Баранавых.Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася.Пташнікаў.
2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грам, ‑а, м.
Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная вазе аднаго кубічнага сантыметра вады пры тэмпературы 4°C.
•••
Грам-атам — колькасць грамаў хімічнага элемента, роўная яго атамнай вазе.
Граммалекула — колькасць грамаў рэчыва, роўная яго малекулярнай вазе; моль 4.
[Фр. gramme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
moth
[mɔӨ]
n., moths[mɔðz]
1) мольf.
2) начны́ маты́ль
•
- moth ball
- moth balls
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тхла ‘тля, Aphidinea’ (глыб., Жыв. НС), ‘моль’ (глыб., Жыв. НС). Да тля (гл.) з устаўным ‑х‑, відаць, пад уплывам тхліць ‘даводзіць да псавання’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАДАРО́ДНЫ ПАКА́ЗЧЫК (pH),
велічыня, якая характарызуе канцэнтрацыю (актыўнасць) іонаў вадароду ў растворах. Лікава роўны адмоўнаму дзесятковаму лагарыфму канцэнтрацыі [H+] (актыўнасці) вадародных іонаў H+, якая выражана ў молях на літр (моль/л): pH=-lg[H+]. Водныя растворы маюць pH ад 1 да 14: у нейтральных pH=7, у кіслых pH < 7, у шчолачных pH > 7. Пастаянства вадароднага паказчыку падтрымліваецца буфернымі растворамі. Вызначаюць pH з дапамогай кіслотна-асноўных індыкатараў, больш дакладна — патэнцыяметрычна (гл.Патэнцыяметрыя). Гл. таксама Кіслотна-шчолачная раўнавага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ ((Mohl) Гуга) (8.4.1805, г. Штутгарт, Германія — 1.4.1872),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1828). З 1832 праф. Бернскага, з 1835 — Цюбінгенскага ун-таў. Навук. працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Апісаў утварэнне і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзяленне клетак, будову многіх органаў раслін, назіраў утварэнне крухмалу ў хларафільных зернях. Даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін. Прапанаваў класіфікацыю раслінных тканак. Увёў паняцце пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФАРМА́ЦЫЯ (ад лац. conformatio форма, размяшчэнне) у хіміі, пэўнае размяшчэнне ў прасторы атамаў малекулы вядомай канфігурацыі; адно з асн. паняццяў стэрэахіміі. Пераход паміж К. адбываецца ў выніку вярчэння фрагментаў (атамаў ці груп атамаў) малекулы адносна простых сувязей, выгінання і інш. дэфармацый сувязей, якія не змяняюць канфігурацыю малекулы.
Малекула мае некалькі К., кожнай з іх адпавядае пэўная энергія. Адрозніваюць К. з макс. (заслоненыя К.) і мінім. значэннем энергіі (запаволеныя К.). Напр., для малекулы этану H3C—CH3 магчыма існаванне 2 К., якія максімальна адрозніваюцца па энергіі — запаволеная і заслоненая, энергетычны бар’ер вярчэння адносна сувязі вуглярод-вуглярод складае ~13 КДж/моль. Заслоненыя К. адпавядаюць энергетычным бар’ерам пераходаў паміж адносна стабільнымі запаволенымі. У час вярчэння фрагментаў малекулы адносна сувязей магчыма ўтварэнне некалькіх К., якім адпавядае мінімум энергіі, такія К. наз.канфармерамі. Пры высокіх значэннях энергіі вярчэння (больш за 80 КДж/моль пры т-ры 300 К) канфармеры — геам. ізамеры (гл.Геаметрычная ізамерыя), атропаізамеры (напр., ортазамешчаныя дыфенілы) і шэраг цыклічных малекул, у якіх вярчэнне запаволена з-за наяўнасці аб’ёмных замяшчальнікаў, можна вылучыць у выглядзе індывід.хім. злучэнняў. Гл. таксама Канфармацыйны аналіз.
Т.Т.Лахвіч.
Да арт.Канфармацыя ў хіміі: а — запаволеная і б — заслоненая канфармацыі малекулы этану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bookworm
[ˈbʊkwɜ:rm]
n.
1) “кнігае́д”, чалаве́к, які́ лю́біць чыта́ць, кні́жнік -а m.
2) кні́жная моль
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КОЛЕРАМЕТРЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
візуальны метад фотаметрычнага аналізу, заснаваны на вызначэнні канцэнтрацыі раствору афарбаванага злучэння па інтэнсіўнасці ці адценні яго афарбоўкі.
Звычайна афарбаванае злучэнне ўтвараецца пры ўзаемадзеянні вызначаемага кампанента і пэўнага рэчыва. Пасля заканчэння рэакцыі колер раствору, што даследуецца. параўноўваюць з колерам серыі стандартных (вядомай канцэнтрацыі) раствораў пры дапамозе візуальных колераметраў. Ніжняя мяжа вызначаемых пры К.а. канцэнтрацый змяняецца ад 10−3 да 10−8моль/л. Выкарыстоўваюць для колькаснага вызначэння большасці хім. элементаў, даследавання працэсу комплексаўтварэння, ідэнтыфікацыі арган. злучэнняў і інш.