ЛАГУ́Н Сяргей Раманавіч (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕФЕ́ЎР (Lefebvre) Марсель (17.3.1918, г. Туркуэн, Францыя — 5.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945).
Засл. лётчык Францыі. З 1938 у арміі. З 1941 у радах «Змагарнай Францыі», з 28.11.1942 у складзе авіяэскадрыллі «Нармандыя» (пазней авіяполк «Нармандыя—Нёман»), Удзельнік Віцебска-Аршанскай, Усх.-Прускай, Кёнігсбергскай аперацый. Лётчык-інструктар, камандзір эскадрыллі ст. лейтэнант Л. зрабіў 105 баявых вылетаў, правёў 30 паветр. баёў, збіў 11 самалётаў праціўніка. У баі самалёт Л. загарэўся, але ён давёў яго да свайго аэрадрома, памёр ад апёкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fencing
[ˈfensɪŋ]1.
n.
фэхтава́ньне n.
2.
adj.
фэхтава́льны
fencing foil — фэхтава́льная шпа́га
fencing master — фэхтма́йстар -ра m. (інстру́ктар фэхтава́ньня)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРНШТЭ́ЙН Іосіф Гдалевіч (17.7.1904, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 16.2.1966),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1921—24 рабочы запалкавай ф-кі ў Пінску. Удзельнічаў у арганізацыі забастовак, узначальваў работу прафсаюзаў Пінска. З 1927 чл. Пінскага гаркома і акругкома КПЗБ, з 1931 — інструктарЦККПЗБ па Беластоцкай і Віленскай акр. На пач. 1934 сакратар Віленскага акругкома КПЗБ. За рэв. дзейнасць не аднойчы быў арыштаваны, больш за 10 гадоў правёў у турмах. У 1944—52 на гасп. рабоце ў Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦАХО́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (20.3.1903, в. Сярагі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 3.9.1977),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1932). З 1921 на сав. і парт. рабоце ў Слуцку, з 1938 інструктарЦККП(б)Б, з крас. 1941 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 23.4.1943 да ліп. 1944 2-і сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—47 сакратар Пінскага абкома КП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЕ́НКА Леанід Аркадзевіч (н. 13.6.1956, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; I і II цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1979). З 1977 інструктарСпарт.к-та Беларусі; у 1994—2000 трэнер і эксперт зборных каманд Індыі па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету (1980, 1991), бронз. прызёр (1979). Чэмпіён Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996). 19-разовы рэкардсмен свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВАНЁЎ Юрый Мікалаевіч (н. 15.1.1958, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1979). З 1979 інструктар мінскага аблсавета т-ва «Дынама», у 1984—96 трэнер каманды Белпалка т-ва «Дынама». З 2001 старшыня судзейскай калегіі міжнар.к-та па «Пірамідзе» (більярдны спорт). Чэмпіён Еўропы ў закрытых памяшканнях (1980, г. Зіндэльфінген, Германія) і СССР (1980) у бегу на 60 м з бар’ерамі. Чэмпіён СССР (1981) у бегу на 110 м з бар’ерамі. Рэкардсмен Еўропы, свету (1977, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ЕЎ Аляксандр Іванавіч (н. 7.7.1947, г. Фінстэрвальдэ, Германія),
бел. спартсмен (гімнастыка спарт.). Майстар спорту СССРМіжнар.кл. (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1975). З 1970 інструктар па спорце пры Спорткамітэце СССР. У 1973—92 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы Спарт. клуба арміі БВА. Сярэбраны прызёр XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, ФРГ) у камандным першынстве. Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1971, г. Турын, Італія) у камандным заліку. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) у вольных практыкаваннях і на брусах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЬКІНА (па мужу Зубарэнка) Аляксандра Юр’еўна
(н. 2.1.1972, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. спартсменка (веславанне акад.). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1995). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). Скончыла вучылішча алімп. рэзерву (1992), Акадэмію фіз. выхавання і спорту Беларусі (1999). З 1992 спартсмен-інструктарМін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2001 метадыст і трэнер ФСТ «Спартак» па веславанні акад. у дзіцяча-юнацкай спарт. школе па водных відах спорту. Бронз. прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША) у складзе васьмёркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЛІ́НСКАЯ Наталля Валер’еўна (н. 30.9.1975, Мінск),
бел. спартсменка (веласпорт). Засл. майстар спорту Беларусі (2001). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999). З 1991 спартсмен-інструктарМін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіёнка свету (2000, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія; 2002, Капенгаген) у спрынце і гіце на 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету сярод юніёрак у спрынце (1993, г. Перт, Аўстралія). Сярэбраны прызёр Кубка свету (2002) у спрынце і гіце на 500 м. Пераможца пяршынстваў СССР (1989—92) у спрынце і гіце на 500 м.